Пластычны хірург


Аўчыннікаў Дзмітрый Вячаслававіч


https://by.confidence.by/wp-content/uploads/2018/01/vra9x.jpg


КОНТАКТНАЯ ИНФОРМАЦИЯ


+375 (29) 865-20-90
+375 (17) 363-70-73

info@by.confidence.by

г.Мiнск, вул. Прытыцкага, 39


Пластычны хірург
Кандыдат медыцынскіх навук.
Лекар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Сябра Таварыства пластычных, рэканструкцыйных і эстэтычных хірургаў Расіі (ОПРЭХ).
Стаж працы з 1998 г.

Сферы лекарскай дзейнасці:

  • выдаленне пухлінаў скуры, мяккіх тканак з пластыкай;
  • рынапластыка;
  • блефарапластыка;
  • отапластыка;
  • рэтыдэктамія;
  • лігатурны ліфтынг твару;
  • аўгментацыя малочных залозаў;
  • рэдукцыйная мамапластыка, мастапексія;
  • рэканструкцыя малочных залозаў;
  • абдамінапластыка;
  • ліпааспірацыя.

Адукацыя:

2001–2005 — першасная спецыялізацыя па хірургіі на кафедры хірургіі БелМАПА і тэматычныя ўдасканаленні на курсах нэйрахірургіі, катэдрах сківіца-тваравай хірургіі, анкалогіі БелМАПА (дыягностыка і лекаванне пухлінаў малочнай залозы).
1991 — кафедра анкалогіі БелДІУЛ. Анкалогія (першасная спецыялізацыя), хірургія (першасная спецыялізацыя).
1988–1989 Інтэрнатура, спецыяльнасць «Хірургічная стаматалогія».
1983–1988 — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, спецыяльнасць «Лекар-стаматолаг».

Навуковая дзейнасць:

2000 — атрымаў ступень кандыдата медыцынскіх навук. Тэма дысертацыі: «Лекаванне лакальна-пашыраных першасных і рэцыдыўных злаякасных пухлінаў скуры і мяккіх тканак галавы».
Аўтар больш за 60 навуковых і метадычных працаў, 2 манаграфій. Мае 14 патэнтаў.
Выступае з дакладамі і лекцыямі па праблемах прафілактыкі, своечасовага выяўлення і лекавання пухлінаў вонкавых лакалізацый.

Прафесійная дзейнасць:

2013–2015 — загадчык анкалагічным мамалагічным аддзяленнем РНПЦ АМР імя М. М. Аляксандрава.
2006–2013 — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела рэканструкцыйна-аднаўленчай хірургіі РНПЦ АМР імя М. М. Аляксандрава.
2002–2006 — старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела НДІ АМР імя М. М. Аляксандрава.
2000–2002 — навуковы супрацоўнік аддзела НДІ АМР імя М. М. Аляксандрава.
1990–2000 — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела НДІ АМР МАЗ Рэспублікі Беларусь.
1989–1990 — лекар-даследчык НВА «Ноосфера».


mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!