Уролаг, онкаўролаг


Папоў Святаслаў Васілавіч


https://by.confidence.by/wp-content/uploads/2017/08/vra12.jpg


КАНТАКТНАЯ IНФАРМАЦЫЯ


+375 (29) 865-20-90
+375 (17) 363-70-73

info@by.confidence.by

г.Мiнск, вул. Прытыцкага, 39


Уролаг, онкаўролаг.
Лекар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Сябра Беларускай і Еўрапейскай асацыяцый уролагаў ад 2001 г.
Стаж працы з 1996 г. (у тым ліку онкаўралогіі з 2008 г.).

Сферы лекарскай дзейнасці

  • дыягностыка й лекаванне захворванняў, што перадаюцц плоцевым шляхам (ЗППШ);
  • дыягностыка й лекаванне (кансерватыўнае) хваробаў прастаты (прастатыт, ДГП і г. д.);
  • дыягностыка й лекаванне іншых запаленчых хваробаў умочаплоцевай сістэмы ў мужчынаў і мочавыводнай — у жанчын;
  • дыягностыка й лекаванне (кансерватыўнае) мочакамянёвай хваробы;
  • дыягностыка й лекаванне разнастайных формаў эрэктыльнай дысфункцыі (імпатэнцыі);
  • дыягностыка й карэкцыя набытага мужчынскага гіпаганадызму (нястачы плоцевых гармонаў);
  • забіранне аддзяляльнага з урэтры дзеля ажыццяўлення аналізаў;
  • атрыманне сакрэту прастаты дзеля ажыццяўлення аналізаў;
  • унутрыўрэтральнае ўвядзенне лекавых прэпаратаў;
  • выдаленне дабраякасных новаўтварэнняў вонкавых плоцевых ворганаў шляхамі электрарэзекцыі, радые- і лазерахірургіі;
  • аперацыі фімозу (вузкай скрайняй плоці чэлесу) і кароткай шлейкі;
  • аперацыі кістаў прывескаў яечкаў;
  • аперацыі гідрацэле (вадзянкі яечка);
  • аперацыі варыкацэле (пашырэння венаў насеннага канаціка).

Адукацыя

1996–1998 —клінічная ардынатура па анкалогіі, кафедра анкалогіі
МДМІ.
1990–1996 — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Прафесійная дзейнасць

2002 — цяпер —лекар-уролаг уралагічнага аддзялення РШ МУС
РБ.
1998–2002 — лекар-анколаг уралагічнага кабінету КПА МДКАД.
1996–1998 — клінічны ардынатар кафедры анкалогіі МДМІ.

Прафесійнае павышэнне кваліфікацыі

2014 — цыкл «Эндаскапічная ўралогія» на кафедры ўралогіі й
нефралогіі БелМАПА.
2012 — дыягностыка й лекаванне раку мачавога пухіра (ДУ «РНПЦ анкалогіі й медрадыялогіі імя М. М. Аляксандрава», Мінск, Беларусь).
2011 — цыкл «Амбулаторная ўралогія» на кафедры ўралогіі й нефралогіі БелМАПА.
2010 — цыкл «Эндаскапічная хірургія» на кафедры ўралогіі й нефралогіі БелМАПА.
2010 — семінар «Сучасныя падыходы да лекавання інфекцыяў мочавыводных шляхоў» (ГДМУ, Гомель, Беларусь).
2008 — семінар «Дыягностыка й лекаванне інфекцыяў, што перадаюцца плоцевым шляхам». (ДУ «3-я ГКБ», Мінск, Беларусь).
2005 — першасная спецыялізацыя па ўралогіі на кафедры ўралогіі і нефралогіі БелМАПА.
2005 — цыкл «Эндаскапічная хірургія» на кафедры ўралогіі і нефралогіі БелМАПА.
2005 — цыкл «Лазеры ў хірургіі» на кафедры фізіятэрапіі БелМАПА.
2004 — семінар «Інфекцыі ва ўралогіі» БелМАПА.
2002 — цыкл «Паліклінічная ўралогія» на кафедры ўралогіі і нефралогіі БелМАПА.
1998 — стажаванне на працоўным месцы па аперацыйнай і эндаскапічнай уралогіі на базе НДІ анкалогіі.

Навуковая дзейнасць

Удзел у клінічных даследваннях: клінічныя выпрабаванні хірургічнага лазеру «Медыёла-Гольмій» беларускай вытворчасці на базе ДУ «Рэспубліканскі шпіталь» МУС РБ.
2012 — онлайн-аперацыя лазернай энуклеацыі дабраякаснай гіперплазіі прастаты вялікіх памераў у межах навукова-практычнай канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў медыцынскіх службаў Расіі, Украіны й Беларусі на базе ДУ «Рэспубліканскі шпіталь» МУС РБ (Мінск, Беларусь).
2010 — даклад на 385 паседжанні Беларускай асацыяцыі ўролагаў па тэме «Досвед выкарыстання гольміявага лазеру ў лекаванні мочакаменнай хваробы» (Мінск, Беларусь).
Апублікавана 5 працаў.


mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!