Судзінны хірург, флеболаг


Пазнякова Вольга Ўладзіміраўна


https://by.confidence.by/wp-content/uploads/2017/08/vra5.jpg


КАНТАКТНАЯ IНФАРМАЦЫЯ


+375 (29) 865-20-90
+375 (17) 363-70-73

info@by.confidence.by

г.Мiнск, вул. Прытыцкага, 39


Судзінны хірург, флеболаг
Лекар першай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Сябра Балтыйскага таварыства флеболагаў.
Стаж працы з 2007 г.

Сферы лекарскай дзейнасці

Ладзіць кансультацыі пацыентаў наконт усіх формаў варыкознай хваробы, у тым ліку ўскладнёных тромбафлебітам і трафічнымі парушэннямі, з паталогіяй судзінаў.

Выконвае ўсе віды аперацый пры хваробах венаў:

  • склератэрапія тэлеангіяэктазіяў і «судзінных зорачак»;
  • пенная і вадкасцевая склератэрапія варыкозных венаў і венозных мальфармацый;
  • склератэрапія варыкозных і перфарантных венаў пад ультрагукавым кантролем;
  • мініфлебэктамія;
  • эндавазальная лазерная каагуляцыя венаў («лазерная флебэктамія»);
  • лекаванне венозных трафічных разладаў;
  • лекаванне хранічнай венознай нястачы ніжніх канцавін.

Адукацыя

2013–2016 — клінічная ардынатура па спецыяльнасці судзінная хірургія на катэдры хірургіі і тапаграфічнай анатоміі БелМАПА.

2010 — перападрыхтоўка на ўзроўні вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці судзінная хірургія з наданнем кваліфікацыі лекара-ангіяхірурга на базе БелМАПА

2001–2007 — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Прафесійная дзейнасць

2010 — цяпер — лекар-ангіяхірург аддзялення хірургіі судзінаў УАЗ «Мінская абласная клінічная больніца».

2009–2010 — стажаванне па хірургіі на базе УАЗ «Мінская абласная клінічная больніца».

Прафесійнае павышэнне кваліфікацыі

Курсы павышэння кваліфікацыі пры БелМАПА:

  • «Лазерная хірургія»;
  • «Судзінная хірургія»;
  • «Сучасныя лазерныя тэхналогіі ў хірургіі ды эндаскапіі»;
  • «Ультрагукавая дыягностыка паталогіі судзін ніжніх канцавін»;
  • «Глюзна-септычныя ўскладненні ў хірургіі» ды інш.

Майстар-курсы пры Балтыйскім таварыстве флеболагаў, БелМАПА і Беларускай і Расійскай асацыяцыі ангіёлагаў і судзінных хірургаў, а таксама еўрапейскія майстар-класы:

  • «Лазерная хірургія і склератэрапія ў лекаванні варыкознай хваробы»;
  • «Эндаваскулярныя шляхі лекавання варыкознай хваробы ног»;
  • «Мініфлебэктамія і эндавенозная лазерная каагуляцыя ў лекаванні варыкознай хваробы»;
  • «Сучасныя шляхі лекавання ў флебалогіі»;
  • «Сучасныя шляхі лекавання венозных трафічных парушэнняў»;
  • Славянскі венозны форум (Мінск);
  • 3–13 Міжнародныя майстар-курсы па флебалогіі;
  • 2, 3 Балтыйскія венозныя дні (Літва, Латвія, Эстонія);
  • «Іншая флебалогія» (Будапешт, Вугоршчына);
  • 30-ы Міжнародны майстар-клас па флебалогіі, Варадзі (Франкфурт, Нямеччына) ды інш.

Навуковая дзейнасць

Штогод удзельнічае ў навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях судзіннай хірургіі ў Рэспубліцы Беларусь, Расіі, краінах Еўропы з дакладамі.


mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!