Паслугі


Амбулаторнае лекаванне гемарою


Гемарой застаецца адной з найбольш балючых і далікатных праблемаў сучаснай медыцыны. І ў мужчынаў, і ў кабет падобныя прычыны з’яўлення хваробы і яе сімптомы. Аднак развіваецца хвароба па-рознаму.

Найчасцей гемарой мае спадчынную прыроду. Але ж маларухомы лад жыцця, кепскае харчаванне і моцныя фізічныя нагрузкі таксама часцяком паўстаюць прычынамі яго развіцця. Прыкладам аднаго з магчымых варыянтаў з’яўлення гемарою можа быць наступны ланцуг падзеяў: праз пасіўны лад жыцця кроў у судзінах лагва застойваецца, парушаецца цыркуляцыя яе ў тканках, паўстаюць змены у судзінных сценках — паўстае гемарой. Або —нерацыянальнае, нездаровае харчаванне, ужыванне вострай або папсаванай ежы вядзе да запораў — яны таксама правакуюць гемарой. У кабет яго сімптомы часцяком праяўляюцца пасля родаў альбо ў перыяд цяжарнасці. Затое мужчынаў часцей прыводзяць да гэтай хваробы шкодныя звычкі, гэткія як злоўжыванне алкаголем і паленне.

У кожным разе, гемарой трэба лекаваць. І што раней выявілі хваробу, то прасцей і хутчэй яе пазбыцца.

Што ўваходзіць у амбулаторнае лекаванне гемарою?

Галоўная ўмова паспяховага пазбаўлення ад гэтай хваробы — рэгулярна наведваць спецыяліста. Часам пацыенты саромеюцца распавесці пра сваю праблему, а тым больш паказаць яе. Гэтым яны ўскладняюць становішча, у той час як спрактыкаваны доктар здолеў бы прызначыць адпаведную тэрапію і пазбавіць пацыента непрыемных сімптомаў.

Амбулаторнаму лекаванню гемарою папярэднічае ўважлівае даследаванне, бо існуе некалькі ступеняў гэтай хваробы.

1 ступень гемарою — калі ён працякае без сімптомаў. Распазнаць яго цяжка. Часцей за ўсё дыягназ выстаўляецца выпадкова. У гэткіх выпадках эфектыўная дапамога палягае ў выкарыстанні адмысловых прэпаратаў (напрыклад – склератэрапія) або ужыванне лазера.

2 ступень развіцця хваробы суправаджаецца такімі сімптомамі, як моцны дыскамфорт у абсягу анусу, крывяністыя выдзяленні, трамбоз вонкавых вузлоў. Традыцыйна ладзіцца выдаленне гузоў шляхам лігавання гемараідальных вузлоў. Больш сучасным з’яўляецца выкарыстанне лазера — больш простая і эфектыўная працэдура, даступная ў медыцынскім цэнтры «Конфідэнс». Запытайцеся пра яе ў нашых дактароў!

3 ступень гемарою вызначаецца выпадам вузлоў вонкі. Адмысловая тэхніка выкарыстання найноўшага лазернага абсталявання  BIOLITEC дазваляе за 1 дзень вырашыць гэтую праблему.

4 ступень — скрайняя і вымагае неадкладнага хірургічнага ўмяшання. Варыянты яго розныя і залежаць ад індывідуальных асаблівасцяў кожнага паціента.

Нават пры найменшых праявах гемарою (свербе ў заднім праходзе, нязначных крывацёках і парушэннях рэгулярнасці стулу) абавязкова звярніцеся ў клініку «Конфідэнс».

Мы ладзім амбулаторнае лекаванне гемарою толькі пасля ўважлівага даследвання. У нашым цэнтры працуюць лекары-практолагі высокай кваліфікацыі з вялізным досведам. Мы выкарыстоўваем дзейсныя методыкі лекавання без болю і стрэсу. Індывідуальны падыход і канфідэнцыйнасць дазваляюць нашым пацыентам пачувацца камфортна і не саромецца сваёй праблемы.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!