Паслугі


Перасадка валасоў


Ніхто не застрахаваны ад праблем з выпадзеннем валасоў. Працэс палысення мажлівы ў любым веку і, як правіла, чым раней ён пачнецца — тым больш істотнай будзе колькасць страчаных валасоў. Асноўнымі прычынамі алапецыі (палысення) з’яўляюцца:

  • Пажылы век
  • Спадчынная схільнасць
  • Хваробы (напрыклад, тыя, што цягнуць за сабой анемію, і шмат якія іншыя)

Звярніце ўвагу! Капшута, брак вітамінаў і кепскі крывезварот НЕ ёсць прычынамі палысення. Гэты міф лекары абверглі ўжо вельмі даўно. Таксама памылковым з’яўляецца меркаванне, што калі лысіна не ўтварылася да 40 год, дык і ніколі не ўтворыцца.

Медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» прапануе свае паслугі перасадкі валасоў. Мы клапоцімся пра вашае здароўе і бяспеку, працуем якасна і камфортна для кліентаў.

Для каго актуальная працэдура?

Трэба ўлічваць, што пры ўсіх спосабах перасадкі выкарыстоўваюць уласныя валасы пацыента. Мэта аперацыі — размеркаваць іх больш аптымальна і дзейсна. Таму для добрага выніку істотныя:

  • Дастатковая колькасць валасоў у патылічным і скроневых абсягах. Менавіта гэтыя зоны найчасцей выкарыстоўваюцца ў донарскіх мэтах.
  • Не толькі колькасць валасоў, але таксама іх колер і структура. Дзеля дасягнення аптымальных вынікаў часам выкарыстоўваюць адначасова некалькі розных метадаў перасадкі.

Проціпадставы

Істотнымі прычынамі адмовіцца ад аперацыі могуць быць наступныя праблемы:

  • Цукровы дыябет
  • Парушэнне згусальнасці крыві
  • Хваробы скуры ў фазе абвастрэння
  • Непрыймальнасць анэстэзіі
  • Любая хранічная паталогія не ў стадыі рэмісіі
  • Псіхічныя разлады

Этапы падрыхтоўкі да аперацыі

  1. Заяўка. Вы трапляеце на першасны агляд да хірурга, які ацэніць рост валасоў, наяўнасць спадчыннай схільнасці і ступень палысення. На гэтым этапе трэба паведаміць лекару пра ранейшыя аперацыі перасадкі, калі яны ў вас былі, а таксама пра іншыя спосабы лекавання, якія ўжо ўжываліся.
  2. Кансультацыі. Лекар дасць вам рэкамендацыі датычна перыяду перад аперацыяй. Асабліва гэта тычыць рэжыму харчавання, ужывання лекавых сродкаў, шкодных звычак. Вы можаце задаваць усе пытанні наконт гэтай працэдуры, якія вас цікавяць.
  3. Падрыхтоўка. Устрымайцеся ад палення тытуню цягам 2 тыдняў перад аперацыяй, а таксама пэўны час пасля яе. Калі праігнараваць гэтае патрабаванне, можа парушыцца працэс загойвання, бо падчас палення паступленне крыві ў судзіны скуры моцна змяншаецца. Таксама патрэбна каротка пастрыгчы валасы ў донарскай зоне непасрэдна напярэдадні перасадкі.

Аперацыя

Перасадка цягнецца некалькі гадзін пад лакальным болепаталеннем у спалучэнні з заспакойлівымі сродкамі. Цягам аперацыі валасы з донарскай вобласці перасоўваюцца ў вобласць палысення. Робіцца гэта праз выкарыстанне графтаў.

Графты — адмысловыя трансплантаты. Уяўляюць сабой невялікія шматочкі скуры з валасянымі цыбулінамі. Бываюць наступных відаў:

  • Тонкая палоса (30–40 валасоў)
  • Круглы графт (10–15 валасоў)
  • Мініграфт (2–4 валасы)
  • Мікраграфт (1–2 валасы)

Перасадка зазвычай здзяйсняецца ў лобна-цемянную вобласць.

Існуюць розныя спосабы выдзялення графтаў.

FUE (Follicular Unit Extraction) — дзеля аддзялення ад донарскай зоны графтаў буйных памераў ужываюць тонкую трубку з вугляродзістай сталі.

FUT (Follicular Unit Transplantation) у донарскай зоне выкройваецца палоска скуры (да 2 см шырынёй) з валасяным покрывам, графты аддзяляюць скальпелем і перасаджваюць у палыселы абсяг.

Звярніце ўвагу! Лекары рэкамендуюць рабіць перасадку валасоў у некалькі этапаў з перапынкамі каля двух-трох месяцаў. Гэта звязана з тым, што дзеля поўнага загойвання і аднаўлення пасля кожнага этапу працэдуры патрабуецца час. Колькасць графтаў, якія магчыма перасадзіць на тым ці іншым этапе, вызначаецца індывідуальна для кожнага пацыента. Зазвычай на адным этапе перасаджваюць не больш за 700–900 міні- і мікраграфтаў.

Як правіла, графты перасаджваюцца асобна адзін ад другога. Аднак на апошніх этапах усе прагалы паміж імі запаўняюцца і аднаўляецца аптымальны валасяны покрыў — вядома, пры ўмове, што гэта дазваляе стан донарскай зоны.

Пасля аперацыі галаву ашчадна мыюць і захінаюць стэрыльнаю павязкай.

Пааперацыйны перыяд

Павязку здымаюць назаўтра пасля працэдуры. Швы — праз 7–10 дзён. Таксама цягам наступных 3 тыдняў трэба пазбягаць істотных фізічных нагрузак, каб выключыць магчымасць падвышэння ціску і як вынік — дадатковых крывяцёкаў.

З гэтай жа прычыны не рэкамендуецца ўжываць алкаголь.

Увогуле самаадчуванне пасля аперацыі змяняецца ва ўсіх па-рознаму, бо залежыць у тым ліку ад складанасці праведзеных працэдураў. Як правіла, пацыенты вяртаюцца да сваёй паўсядзённай дзейнасці і звычак ужо праз пару дзён пасля аперацыі. На працягу 6 тыдняў перасаджаныя валасы могуць выпадаць, але ж гэта цалкам нармальная з’ява. Рост валасоў адновіцца.

Запішыцеся на папярэднюю кансультацыю ў цэнтры «Конфідэнс». Галоўная нашая мэта — здароўе і камфорт нашых пацыентаў. Чакаем вас!

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!