Паслугі


Анкалогія (мамалогія)


Балючыя адчуванні і нават невялікія зацвярдзеласці ў вобласці малочных залозаў вымагаюць неадкладнай праверкі спецыялістам. Своечасова выявіць новаўтварэнне і прызначыць дзейснае лекаванне можа кваліфікаваны мамолаг. Спецыялісты медыцынскага цэнтра «Конфідэнс» маюць шматгадовы досвед працы ў галіне лекавання анкалогіі.

Мы прапануем:

  • кансультацыю дасведчанага мамолага;
  • прафілактычны агляд;
  • дыягностыку малочных залозаў пры дапамозе УГД (УльтраГукавога Даследвання);
  • пункцыйную біяпсію новаўтварэнняў малочнай залозы, у тым ліку і пад ультрагукавым кантролем;
  • дэталёвае цыталагічнае даследванне біяпсійнага матэрыялу.

Пры якіх сімптомах варта звярнуцца да мамолага?

На жаль, РМЗ (рак малочнай залозы) можа доўгі час бегчы без выразных прыкметаў. Часта нагода для звароту да доктара паўстае тады, калі жанчына сама заўважае зацвярдзеласці ў малочнай залозе.

Істотныя сімптомы РМЗ:

  • Наяўнасць разнастайных вузельчыкаў, пухлінападобных разрастанняў або зацвярдзеласцяў у грудной тканцы вымагае неадкладнага звароту па медыцынскую дапамогу.
  • Выдзяленні са смочкаў пры адсутнасці груднога выкормлівання. Яны бываюць рознага колеру ды кансістэнцыі.
  • Змены ў выглядзе і форме грудзей — асіметрыя, ссоўванне ўбок і г. д.
  • Павелічэнне лімфавузлоў.
  • Змены на скуры залозы ды смочка — набраканне, сплашчэнне, уцягненне ды інш.
  • Язвачкі, скарыначкі, лускавінкі, што паўстаюць у вобласці смочка або арэолы.
  • Дыскамфорт ці боль у грудзях.

Пры падобных праявах абавязкова запішыцеся да нас у цэнтр. Агляд у спецыяліста пачынаецца з апытання пацыенткі ды фіксацыі скаргаў. Цягам агляду доктар выяўляе наяўнасць магчымай паталогіі.

Па аглядзе доктар прызначае падрабязнае даследванне не толькі малочнай залозы, але рэгіянарных лімфатычных вузлоў. Канчатковы дыягназ будзе пастаўлены толькі пасля біяпсіі, узятай з падазронага месца залозы. Мамаграфію могуць прызначыць паводле падстаў, выяўленых спецыялістам.

Не забывайцеся на прафілактыку анкалагічных хваробаў. Праходзьце перыядычнае даследванне ў спецыяліста і аглядайце ўласнае цела самастойна.

Пасля цяжарнасці, кармлення грудзямі, аборту альбо чысткі неабходна звярнуцца да мамолага, каб выключыць рызыку развіцця сур’ёзных хваробаў.

Сёння рак малочнай залозы займае першую пазіцыю сярод анкалагічных хваробаў у кабет. Гэта сусветная тэндэнцыя, а не праблемы адной краіны. Дыягнаставаць хваробу трэба на раннім этапе, таму і неабходна праходзіць комплексныя даследванні.

У цэнтры «Конфідэнс» працуюць спецыялісты найвышэйшай кваліфікацыі з вялізным досведам. Якасць абслугоўвання, сучасныя методыкі лекавання, высокатэхналагічнае абсталяванне ды прыязнае стаўленне да кожнага пацыента гарантуюць станоўчы эфект кожнага звароту да нас.

Паслугі мамолага вышэйшай катэгорыі

Увага! Усе названыя цэны – папярэднія. За больш падрабязнай інфармацыяй варта звяртацца да адміністратара па тэлефоне.

Назва паслугіКошт, BYN
Кансультацыя анколага (мамолага)ад 34 руб.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!