Паслугі


Фотаэпіляцыя


Выдаленне непажаданых валасоў на целе з дапамогаю светлавых імпульсаў — запатрабаваная касметычная працэдура. Шмат хто абірае фотаэпіляцыю дзякуючы яе дзейснасці.

Функцыянальна светлавыя імпульсы, пасыланыя прыборам, уплываюць на меланін, які адказвае за колер валасоў. Паколькі на целе растуць валасы рознай даўжыні і цвёрдасці, разумным будзе падзяляць фотаэпіляцыю ў залежнасці ад часткі цела і тыпу воласа.

Працэдуру выконвае прафесійны касметолаг, які падбірае даўжыню светлавой хвалі ў залежнасці ад структуры воласа і ягонага месцазнаходжання.

Сутнасць працэдуры фотаэпіляцыі, проціпадставы

Выдаленне валасоў ажыццяўляецца з дапамогай лазернай сістэмы, якая ўжываецца згодна са стандартамі і нормамі бяспекі. Светлавыя імпульсы, што выпраменьвае апарат, накіроўваюцца на валасяныя цыбулінкі. Волас паступова награецца, што пазбаўляе клеткі здольнасці да росту.

Працэдуры фотаэпіляцыі папярэднічае кансультацыя касметолага, цягам якой вызначаюцца ўсе нюансы, што вызначаюць яе дзейснасць. Выбар магутнасці ўздзеяння залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў пацыента.

З проціпадстаў да фотаэпіляцыі варта згадаць:

  • алергію на светлавыя выпраменьванні рознай прыроды;
  • цяжарнасць незалежна ад тэрміну;
  • выяўленыя анкалагічныя хваробы.

Пры такой нешматлікай колькасці проціпадстаў метад мае шмат перавагаў:

  • Эфект цягнецца доўгі час.
  • Цягам працэдуры выпрацоўваецца калаген, які робіць эфект амаладжэння.
  • Працэдура пасуе для ўсіх тыпаў скуры і валасоў.
  • Розныя спектры светлавых хваляў здольныя выдаліць як валасы светлых адценняў, так і цёмныя з грубай структурай.

Сёння фотаэпіляцыі аддае перавагу большасць кабет. Выдатны і працяглы вынік, бяспека і мінімум дыскамфорту падчас эпіляцыі зрабілі працэдуру запатрабаванай.

Каб выканаць працэдуру, не трэба папярэдняй падрыхтоўкі, валасы не вышчыкваюць, не голяць і не апрацоўваюць адмысловымі рошчынамі. Цягам фотаэпіляцыі на цела не наносяць мазяў, геляў альбо крэмаў. Усё адбываецца натуральна, без злоўжывання сродкамі.

Пасля выкананай фотаэпіляцыі ў вобласці ўздзеяння будзе заўважна чырвонае адценне, але яно сыдзе само праз колькі гадзінаў. Выконваць працэдуру да поўнага знікнення валасоў патрэбна ў некалькі сеансаў з прамежкамі 30–60 дзён. Тэрмін наступнай эпіляцыі будзе прызначаны касметолагам.

Медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» робіць фотаэпіляцыю ўсіх участкаў цела з улікам індывідуальных асаблівасцяў арганізму.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!