Паслугі


Фоталекаванне скуры твару і фотаамаладжэнне


Фотатэрапія ўжываецца ў сусветнай касметалогіі паўсюдна. Тэхніку фоталекавання і фотаамаладжэння выкарыстоўваюць для пазбаўлення скуры ад:

  • рабаціння;
  • пігментавых плямаў;
  • судзінных утварэнняў;
  • вугрыстай высыпкі ды іншых хібаў.

Выконваюць працэдуру ў некалькі этапаў, каб дасягнуць найлепшага выніку. Пасля 3–4 наведванняў вы здолееце не толькі пабачыць візуальны эфект, але й адчуць амаладжэнне скуры. Без болю, пабочных эфектаў і хірургічных аперацый магчыма дасягнуць выдатнага выніку.

Сутнасць працэдуры, проціпадставы

Фоталекаванне актыўна карыстаюць у тэрапіі вугрыстай высыпкі і выдаленні рабаціння. Імпульснае святло, што выпраменьвае прыбор, дазволіць пазбавіцца хібаў скуры ўжо пасля 2–3 сеансаў. Дасягнуць такога хуткага выніку атрымоўваецца дзякуючы звужэнню сітавінаў і памяншэнню выдзялення скурнага тлушчу.

Методыка фотадагляду твару сёння актуальная і надзвычай часта ўжываецца ў тэрапіі падлеткавай скуры. Фотаімпульсы актывізуюць дзейнасць клетак, што дазваляе скуры функцыянаваць у звычайным рэжыме.

Забудзьцеся на праблемы скуры твару, пазбаўцеся прыроджаных паталогіяў і вялікіх пігментных плямаў. Сучасная працэдура фоталекавання ўключае падбор індывідуальнага курсу, дыяпазону хваляў і спадарожнай тэрапіі.

Светлавыя імпульсы дапамогуць не толькі вырашыць праблемы скуры, але й зрабіць больш раўнамерным колер твару без пашкоджанняў. Сутнасць працэдуры палягае ў паслядоўнай паступовай апрацоўцы патрэбнай зоны твару пры дапамозе адмысловай насадкі светлавога апарату. Пасля выканання фотатэрапііі назіраецца невялікае пачырваненне ў месцах уздзеяння і значнае пацямненне пігментных плямаў, якія праз пару дзён цалкам знікаюць — адлушчваюцца ад новай скуры. Працэдуру можна паўтараць некалькі разоў з перыядычнасцю 1 раз на 3 тыдні, пакуль не будзе дасягнуты жаданы вынік.

Проціпадставамі да фоталекавання ёсць:

  • хранічныя хваробы скуры;
  • інфекцыйныя хваробы ў вострай стадыі;
  • злаякасныя ўтварэнні;
  • хваробы эндакрыннай сістэмы;
  • прыём вітаміну A ды іншых прэпаратаў, што ўзмацняюць успрыманне сонечнага выпраменьвання;
  • нядаўні загар, у тым ліку ў салярыі;
  • цяжарнасць незалежна ад тэрміну;
  • перыяд лактацыі.

Фотаамаладжэнне

Прыгажосць жанчыны не падуладная гадам. Але ж кожная жадае молада выглядаць як мага дольш. Таму сучасная касметалогія прапануе масу альтэрнатыўных методык амаладжэння, што дазваляюць пазбегнуць хірургічных аперацыяў.

Сярод дзейсных працэдураў, што аднаўляюць маладосць і касуюць наступствы стрэсаў, можна ўзгадаць фотаамаладжэнне. У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» вам прапануюць прафесійную паслугу фотаамаладжэння з папярэдняй кансультацыяй спецыяліста. З намі вы можаце разлічваць на высокі вынік, бо:

  • мы карыстаем з сучаснага абсталявання і інавацыйных методык;
  • у цэнтры працуюць спрактыкаваныя спецыялісты;
  • практыкуем індывідуальны падыход да барацьбы супраць друзласці і завядання скуры.

Сутнасць працэдуры, проціпадставы

Фотаамаладжэнне грунтуецца на ўздзеянні промню святла на абраныя абсягі скуры з пэўнай перыядычнасцю. Вынік заўважны пасля некалькіх сеансаў. Ніякіх падцяжак і хірургічнага ўмяшання. Бязбольнае і бясшкоднае амаладжэнне, якое доўжыцца ўсяго некалькі працэдураў.

Дзеянне фотаамаладжэння пабудаванае на ўздзеянні доўгімі хвалямі на глыбокія пласты скуры ды судзінаў. Цягам працэдуры адбываецца скасаванне судзіннай сеткі, павялічваецца ўзровень калагену ды эластыну. Візуальна гэта выглядае як разгладжванне зморшчкаў, падцягванне скуры і паляпшэнне ейнага колеру.

У фотаамаладжэнні задзейнічаныя і кароткія хвалі, што апрацоўваюць паверхневы пласт скуры, выконваючы ролю габлявальнай машынкі. Кароткія хвалі дазваляюць пазбыцца дробных шнараў і пігментацыі.

Дзейснасць фотаамаладжэння даведзеная на практыцы ў шматлікіх еўрапейскіх і амерыканскіх клініках. Працэдура бязбольная, без негатыўных наступстваў. Ужыванне астужальнай насадкі і сістэмы дакладнага рэгулявання хваляў выключае ўсякія непрыемныя адчуванні ў пацыента. Адзінае, што ён можа адчуць, — слабенькае паколванне падчас дзеяння лазернага промня, якое лёгка нейтралізуецца крэмам.

Ужо першы сеанс дасць відавочныя паляпшэнні, але дзеля максімальнага эфекту спатрэбіцца комплекс працэдураў, што складаецца з некалькіх сеансаў. Дакладную колькасць наведванняў вызначыць спецыяліст на першай кансультацыі. Папярэдняя гутарка з доктарам — абавязковая ўмова ўсялякай касметычнай паслугі.

Хоць фотаамаладжэнне і нехірургічная методыка, пэўныя проціпадставы да яе выканання ўсё ж ёсць.

  • Цяжарнасць незалежна ад тэрміну.
  • Алергія на святло.
  • Анкалагічныя хваробы.
  • Інфекцыйныя хваробы ў вострай стадыі.
  • Нервова-псіхічныя разлады.

Апроч пазбаўлення ад хібаў і прыкметаў старэння скуры, фотаамаладжэнне дазволіць палепшыць псіхаэмацыйны стан.

Пасля выканання працэдуры лепш устрымацца ад сонечных ваннаў, салярыю і лазні.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!