Паслугі


Змяншальная мамапластыка (рэдукцыйная мамапластыка)


Кабеты жадаюць мець прыгожыя грудзі. Таму, апроч павелічэння іх аб’ёму, часам звяртаюцца па супрацьлеглую аперацыю памяншэння аб’ёму грудзей — рэдукцыйную мамапластыку.

Рабіць падобныя аперацыі шляхам выдалення часткі малочнай залозы пачалі даволі даўно, а больш за 60 год таму былі закладзеныя галоўныя прынцыпы большасці сучасных тэхнік.

Цягам аперацыі памер малочных залозаў змяншаецца згодна з пажаданнямі пацыенткі, а контур грудзяў набывае падцягнуты эстэтычны выгляд.

Пасля аперацыі ў ранах пакідаюць адмысловыя дрэнажы, якія забяспечваюць адцёк тканкавай вадкасці. Прыбіраюць дрэнажы на 2–3 дзень пасля аперацыі. Пацыентка мусіць абавязкова насіць кампрэсійную бялізну (станік з фіксацыяй). Унутрыскурныя швы самаадвольна дэградуюць і не патрабуюць зняцця.

Рэкамендацыі ў пааперацыйны перыяд

  • Цягам году пасля аперацыі шнары вельмі адчувальныя да сонечнага святла.
  • Цягам загойвання ранаў пацыентка можа адчуваць кароткачасовыя эпізоды пякучага болю або свербу. Гэта сведчыць пра аднаўленне нервовых канчаткаў, пашкоджаных падчас аперацыі. Палохацца такіх праяў не варта, гэта нармальны фізіялагічны працэс.
  • Чуллівасць смочкаў пасля мамапластыкі можа змяніцца.
  • Паколькі грудзі загойваюцца па-рознаму, дык бюст можа мець трошкі асіметрычную форму, але ж гэтая праява цалкам знікае да моманту заканчэння аднаўленчага перыяду.
  • Цягам 3–4 тыдняў пасля выканання мамапластыкі забараняюцца ўсялякія фізічныя нагрузкі. У адваротным выпадку можа ўзмацніцца набраканне альбо паўстаць крывяцёк з ранаў.
mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!