Паслугі


Вакцынацыя


Прафілактычную вакцынацыю сёння робяць не толькі людзі з групы рызыкі (медыкі, настаўнікі і інш.). Шмат хто з бацькоў абірае вакцынацыю як сродак, каб абараніць сябе і дзяцей ад сезонных прастудных і вірусных хваробаў.

У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» вакцынуюць дзяцей і дарослых ад разнастайных хваробаў. Выкарыстоўваюцца толькі тыя прэпараты, што прайшлі абавязковую сертыфікацыю і рэкамендаваныя для вакцынацыі ў РБ.

Вакцынацыя супраць грыпу

Сучасны вірус грыпу не такі бяскрыўдны для чалавека, як падаецца на першы погляд. Яго мутацыі вядуць да сур’ёзных ускладненняў. Таму хваробу найлепей прадухіліць метадам вакцынацыі — прышчэпкі супраць грыпу.

Пасля вакцынацыі развіваецца імунітэт (прыблізна на 15–30-ты дзень у залежнасці ад будовы арганізма пацыента). Ён захоўваецца цягам 9 месяцаў. У сувязі з гэтым вакцынацыю супраць грыпу раюць рабіць за колькі месяцаў да пачатку эпідэміі (кастрычнік — лістапад).

Нашыя спецыялісты рэкамендуюць выкарыстанне «нежывых» вакцынаў. Яны гарантуюць адсутнасць пабочных эфектаў пасля прышчэпкі, г. зн. пацыент не захварэе на грып адразу пасля ўвядзення вакцыны.

Адрозненне імпартовых вакцын ад айчынных — шматступеневая ачыстка. Яна мінімізуе пабочныя рэакцыі на прышчэпку. Апроч таго, замежныя вакцыны прыдатныя для дзетак ад 6 месяцаў і няшкодныя для людзей з хранічнымі хваробамі.

Вакцынацыя супраць раку шыйкі маціцы

У нашай краіне ёсць адзіная на сённяшні дзень вакцына супраць раку шыйкі маціцы — «Гардасіл» (Gardasile).

Нагадаем, што такая страшная хвароба, як анкалогія шыйкі маціцы, займае другое месца па пашыранасці сярод анкалагічных хваробаў, саступаючы адно раку малочнай залозы ў кабет. Наяўнасць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) у шыйцы маціцы павялічвае рызыку захворвання ў 60 разоў. Гэтая інфекцыя не мае сімптомаў. Найчасцей яна перадаецца плоцевым шляхам.

Вакцынацыя прыдатная для дзяўчат у веку ад 9 да 26 год. Прышчэпка абароніць жаночы арганізм ад штамаў віруса ВПЧ тыпаў 6, 11, 16 і 18.

Вакцына «Гардасіл» прайшла сертыфікацыю і ўхваленая спецыялістамі ЕС, ЗША, Канады, Расіі і інш. У некаторых краінах гэтая прышчэпка ўжо зрабілася абавязковай для школьніцаў. Аднак на сёння вакцына «Гардасіл» застаецца адной з найдаражэйшых.

Увага! Усе названыя цэны – папярэднія. За больш падрабязнай інфармацыяй варта звяртацца да адміністратара па тэлефоне.

Назва паслугі Кошт, BYN
Вакцынацыя ад ХХ руб.
Вакцынацыя супраць раку шыйкі маціцы (ВПЧ) робіцца тройчы паводле схемы ад 232 руб.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!