У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» лекары робяць комплекснае даследванне арганізма, таму ў нас вы можаце здаць аналізы крыві, мачы, пасевы, змазкі, аналізы на гармоны, анкамаркеры, выяўленне інфекцый метадам ПЛР (полімеразнай ланцуговай рэакцыі) і інш. Здаць аналізы магчыма як паводле накіравання лекара нашага цэнтра, так і без накіравання: мы адкрытыя для ўсіх пацыентаў.
Якія аналізы вы можаце здаць у нашым цэнтры?
- Агульны аналіз крыві, мачы.
- Біяхімічны аналіз крыві.
- Дослед гарманальнага тла.
- Ацэнка згусання крыві.
- Даследванне на анкамаркеры.
- Аналізы на гепатыты, ВІЧ, герпес, пранцы і іншыя інфекцыі.
- Здача крыві на вызначэнне рэзус-чынніка і групы крыві.
- Аналізы крыві на ІППШ (інфекцыі, што перадаюцца плоцевым шляхам, — выяўленне хламідыяў, герпесу, іншых хваробаў).
- Змазкі і пасевы на ІППШ.
- Цыталагічныя доследы.
Каб здаць аналізы, не патрэбная складаная падрыхтоўка, але трэба выканаць некалькі рэкамендацый:
- Аналізы крыві здаюць нашча.
- На аналіз мачы трэба здаваць ранішнюю порцыю.
- Непасрэдна перад здаваннем змазкаў і пасеваў не варта мачыцца. Напярэдадні — не ўжываць прэпаратаў для мясцовай тэрапіі і не спрынцавацца.
Вынікі аналізаў вы можаце атрымаць ужо праз 1–3 дні непасрэдна ў медыцынскім цэнтры «Конфідэнс», а таксама на электронную пошту.