Паслугі


Гінекалогія


Нягледзячы на наяўнасць альбо адсутнасць непакою ды скаргаў, кожная кабета мусіць 1–2 разы на год прыходзіць на агляд да гінеколага. Шмат якія хваробы ў жаночым арганізме праходзяць без відавочных сімптомаў. Асабліва гэта тычыцца разнастайных інфекцыяў. Своечасовы візіт да гінеколага і прафесійная дыягностыка дапамогуць вам пазбегнуць праблемаў з жаночым здароўем.

Менавіта таму мы настойліва раім перыядычна наведваць гінеколага з прафілактычнымі мэтамі. Лекар зробіць агляд, возьме неабходныя аналізы, выканае ультрагукавое даследванне. Адзін візіт на паўгода — ужо вялікі ўнёсак у захаванне ўласнага здароўя.

На кансультацыі ў цэнтры «Конфідэнс» гінеколаг з вялікім стажам працы вызначыць сімптомы хваробы падчас агляду і зарыентуе пацыентку на далейшае лекаванне. Візіт да лекара не зойме шмат часу, таму не адгаворвайцеся занятасцю — наведванне гінеколага можа паўстаць своечасовым крокам для выяўлення схаваных хваробаў.

Памятайце пра тое, што ворганы малога лагва трэба штогод даследваць на УГД дзеля своечасовага выяўлення новаўтварэнняў.

Платныя паслугі гінеколагаў «Конфідэнс»

  • Кансультацыя гінеколага, анколага (мамолага).
  • Дзіцячы і падлеткавы прыём гінеколага.
  • Даследванне і лекаванне гінекалагічных хваробаў.
  • УГД ворганаў малога лагва.
  • УГД малочных залозаў.
  • УГД-дыягностыка цяжарнасці, доплераграфія.
  • Аналізы на ІППШ (Інфекцыі, што Перадаюцца Плоцевым Шляхам), мікрафлору, цыталагічныя даследванні.
  • Планаванне зачацця і падрыхтоўка да цяжарнасці.
  • Лекаванне парушэнняў менструальнага цыклу.
  • Падбор метадаў кантрацэпцыі.
  • Увядзенне і выдаленне УМС.
  • Дыягностыка хваробаў шыйкі маціцы. Кольпаскапія, біяпсія шыйкі маціцы.
  • Лекаванне хваробаў шыйкі маціцы, вульвы.
  • Вакцынацыя супраць раку шыйкі маціцы (ВПЧ).
  • Выдаленне новаўтварэнняў вульвы, похвы (папіломаў, кандыломаў і г. д.).
  • Дыягностыка і лекаванне клімаксу.
  • Лазернае амаладжэнне похвы.
  • Лазернае лекаванне стрэсавага нетрымання мачы.
  • Інтымная пластыка (карэкцыя малых і вялікіх плоцевых вуснаў, звужэнне похвы, пластыка міжножжа)..

Найбольш частыя гінекалагічныя хваробы

  1. Інфекцыйныя (ІППШ) і запаленчыя хваробы. Да гэтай катэгорыі належаць інфекцыі, якія перадаюцца плоцевым шляхам. Яны характарыхуюцца хуткім распаўсюджваннем і высокай небяспекай заражэння. На ІППШ хварэюць і жанчыны, і мужчыны. Часта гэтыя інфекцыі працякаюць з мінімальнымі сімптомамі. Ігнараванне праблемы, самалекаванне або несвоечасовы зварот да лекара могуць прывесці да таго, што ІППШ набудуць хранічную форму, лекаванне якой зойме больш працяглы час. Найчасцей у кабет падчас даследвання выяўляюцца: герпес, ВПЧ, хламідыёз, урэаплазмоз, мікаплазмоз. Запаленчыя хваробы ворганаў малога лагва могуць прывесці да парушэнняў менструальнага цыклу, пазамацічнай цяжарнасці, хранічных боляў у лагве і нават няплоднасці.

Запаленчыя хваробы могуць быць выкліканыя не толькі спецыфічнымі інфекцыямі. Пры наяўнасці пэўных фактараў да хваробаў могуць спрычыніцца нехваробатворныя арганізмы, якія стала знаходзяцца ў арганізме (грыбы Кандыда, стафілакокі, стрэптакокі, гардэнэрэла, энтэракокі, кішачны пруток і г. д.). Падобныя хваробы з’яўляюцца неспецыфічнымі, але ж таксама вымагаюць лекавання.

  1. Хваробы шыйкі маціцы. Уласцівыя шмат для якіх кабет, аднак часта бягуць без сімптомаў. Даследванне гінеколагам дазваляе своечасова выявіць праблему і пазбегнуць негатыўных наступстваў, найбольш сур’ёзнымі з якіх з’яўляюцца дысплазія і рак шыйкі маціцы.

Галоўныя прычыны хвароб шыйкі маціцы:

  • Здабытыя інфекцыі ды вірусы.
  • Траўмы шыйкі маціцы.

Паталогіі шыйкі маціцы можна падзяліць на дзве групы: фонавыя (вымагаюць сталага кантролю лекара-гінеколага) і перадракавыя (часта прыводзяць да анкалагічных хваробаў).

  1. Эндакрыналагічныя хваробы. Даследаванне ладзяць гінеколаг і эндакрынолаг. Цягам агляду і на падставе вынікаў аналізаў і даследаванняў выяўляюцца прычыны парушэнняў менструальнага цыклу, знаходзіцца ўзаемасувязь паміж гінекалагічнай хваробай і парушэннем гарманальнага тла пацыенткі, ажыццяўляецца персанальны падбор кантрацэптываў і іншых гарманальных альбо негарманальных прэпаратаў. Мы ажыццяўляем дыягностыку і лекаванне наступных неўраэндакрыналагічных сіндромаў:
  • Перадменструальны.
  • Клімактэрычны.
  • Метабалічны (затлусценне).
  • Сіндром полікістозных яечнікаў.
  • Сіндром гіперпралактынеміі.
  1. Пухліны і пухлінападобныя хваробы. Амаль кожная трэцяя кабета мае такую дабраякасную хваробу маціцы, як міёма альбо фібраміёма. Найчасцей яна выяўляецца на УГД ВМЛ (УльтраГукавое Даследванне Ворганаў Малога Лагва) і ніяк сябе не праяўляе. Але ж калі міёма пачынае расці, дык паўстаюць болі ў малым лагве, крывяцёкі падчас месячных альбо па-за імі і г. д. Калі кансерватыўнае лекаванне не дае вынікаў альбо міёма дасягнула вялікіх памераў, кабеце прапануюць хірургічнае лекаванне. Таксама на аглядзе альбо на УГД ВМЛ гінеколаг можа выявіць пухліны яечнікаў, якія амаль заўсёды вымагаюць лекавання, у тым ліку аперацыйнага, нават калі не маюць вонкавых праяваў.
  2. Крывяцёкі. Існуе шмат прычынаў крывяцёкаў з плоцевых шляхоў. Найчасцейшыя з іх — гэта адэнаміёз (эндаметрыёз маціцы), паліпы ды гіперплазіі слізніцы мацічнай паражніны, міёмы. Калі кабета заўважае, што месячныя зрабіліся большыя і больш працяглыя, пачасціліся, з’явіліся згусткі, — яна адразу ж мусіць звярнуцца да гінеколага, каб знайсці прычыну і лекаваць крывяцёкі. Зазвычай крывяцёкі самі не знікаюць, а адцягванне візіту да лекара можа яшчэ пагоршыць сітуацыю, прывесці да анеміі, шкоднай ужо для ўсяго арганізма.

Калі неабходная дапамога дзіцячага гінеколага?

Шмат якія хваробы ў галіне гінекалогіі, выяўленыя яшчэ ў дзіцячым веку, досыць проста лякуюцца. Будзьце ўважлівыя да скаргаў дзіцяці і пры наяўнасці адхіленняў звяртайцеся да лекара.

Якія могуць быць падставы, каб запісацца да дзіцячага гінеколага?

  • Прафілактычны агляд у 2–3 гады, у 6–7 гадоў, пасля надыходу месячных і ў 16 гадоў.
  • Плоцевае развіццё ў раннім веку (да 8 гадоў).
  • Позні пачатак менструацый (пасля 15 гадоў).
  • Моцны боль падчас менструацый.
  • Рэгулярны боль унізе жывата.
  • Нерэгулярныя менструацыі альбо іх спыненне.
  • Незвычайныя выдзяленні з плоцевых шляхоў.

Дзіцячы гінеколаг цэнтру «Конфідэнс» здзяйсняе агляды і кансультацыі толькі ў прысутнасці бацькоў. Мы ўмеем знаходзіць падыход да любога дзіцяці і адмысловую ўвагу надаем пастаноўцы слушнага дыягназу.

Гінекалогія не трывае памылак, і дыягностыка — найважнейшы этап лекавання. Комплекснае даследванне дапамагае лекарам Своечасова паставіць дыягназ і прызначыць дзейснае лекаванне.

Метады дыягностыкі гінекалагічных хваробаў у нашым цэнтры

  • Агляд гінеколага.
  • Забор мазкоў дзеля цыталагічнага даследвання, дыягностыкі ІППШ, вызначэння складу мікрафлоры.
  • Аналіз гарманальнага тла (забор крыві на гармоны).
  • Вульваскапія, кольпаскапія, біяпсія.
  • УГД ворганаў малога лагва.
  • УГД малочных залозаў.
  • Агляд мамолага.

Знайдзіце найбольш адпаведнага вам лекара ў нашым цэнтры з мэтай даследвання. Гінеколаг, які будзе ведаць вашую гісторыю хваробы і лекаванне, здолее значна хутчэй адрэагаваць на з’яўленне сімптомаў, прызначыць вам дадатковае даследванне і скласці план лекавання.

Мы прапануем нашым пацыенткам метады прафілактыкі і лекавання хваробаў вульвы, похвы, шыйкі маціцы, маціцы і прывескаў, парушэнняў менструальнага цыклу, хваробаў малочнай залозы.

Пры з’яўленні найменшых падазроных сімптомаў, датычных жаночага здароўя, запішыцеся на прыём да гінеколага. Па ўсіх пытаннях вы можаце атрымаць своечасовую і карысную кансультацыю ў цэнтры «Конфідэнс».

Мы здзяйсняем гінекалагічныя паслугі на высокім узроўні, і кожны наш спецыяліст мае першую альбо вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Будзьце пэўныя ў тым, што вам будуць дапамагаць  высокакваліфікаваныя спецыялісты, што маюць вялікі стаж працы. Інфармацыю пра лекараў вы можаце здабыць у іхных асабістых картках на нашым сайце.

Каб запісацца на прыём альбо ўдакладніць кошт паслугаў і працэдураў, тэлефануйце на нумар +375 17 363-70-73. Таксама вы можаце замовіць выклік проста на сайце. Памятайце, што няма нічога важнейшага за вашае здароўе і вашае жыццё. Беражыце сябе, а мы гатовыя своечасова прыйсці на дапамогу!

Мы гэтак жа прапануем наступныя віды паслуг:

Увага! Усе названыя цэны – папярэднія. За больш падрабязнай інфармацыяй варта звяртацца да адміністратара па тэлефоне.

Назва паслугіКошт, BYN
Кансультацыя гінеколагаад 35 руб.
Дзіцячы, падлеткавы прыём гінеколагаад 38 руб.
УГД ворганаў малога лагваад 27 руб.
УГД малочных залозаўад 30 руб.
УГД-дыягностыка цяжарнасціад 27 руб.
Аналізы на ІППШад 33.70 руб. (тры інфекцыі)
Біяпсія шыйкі маціцыад 32 руб.
Цыталогіяад 14.80 руб.
Дыягностыка хвароб шыйкі маціцы (кольпаскапія)ад 42 руб.
Выдаленне новаўтварэнняў вульвы, похвы (папіломаў, кандыломаў і г. д.)ад 14 руб.
Лазернае амаладжэнне похвы (робіцца тройчы)ад 436 руб.; 205 руб.; 205 руб.
Лазернае лекаванне стрэсавага нетрымання мачы (робіцца тройчы)ад 372 руб.; 172 руб.; 172 руб.
Вакцынацыя супраць раку шыйкі маціцы (ВПЧ) робіцца тройчы паводле схемыад 232 руб.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!