Паслуга


Лекаванне эрозіі шыйкі маціцы


У 65 % кабет, якія праходзяць гінекалагічны агляд, выяўляецца эрозія шыйкі маціцы. Найчасцей гэта дабраякасная паталогія, аднак, нягледзячы на тое, яна вымагае сталага нагляду лекара. Кабетам, у якіх была знойдзеная гэтая паталогія, раяць перыядычна наведваць гінеколага, каб прадухіліць ускладненні эрозіі.

Згаданая хвароба шыйкі маціцы ёсць заганай слізніцы. Ён паўстае ў выніку замены нармальнага пляскатага эпітэлю на цыліндрычны эпітэль цэрвікальнага каналу. Эрозія шыйкі маціцы пашыраная не толькі сярод кабет усяго свету, але і Беларусі. Таксама яна лічыцца за небяспечную, бо выступае чыннікам рызыкі развіцця раку шыйкі маціцы. Звярніце ўвагу: эрозія ўяўляе сабой «адчыненую браму» для разнастайных інфекцыяў, якія цяпер могуць пранікаць бесперашкодна. Асаблівую небяспеку ўяўляюць для шыйкі маціцы вірусы папіломы чалавека. Калі эрозія шыйкі маціцы ўскладняецца гэтай інфекцыяй, гэта можа прывесці да перадракавага стану. Такія сітуацыі вымагаюць неадкладнага лекавання і наступнага назірання. Калі фонавы альбо перадракавы стан (дысплазію) шыйкі маціцы не лекаваць, то з цягам часу існуе вялікая небяспека развіцця анкалагічнай хваробы шыйкі маціцы.

У Мінску наведаць гінеколага і атрымаць лекаванне шыйкі маціцы вы можаце ў медыцынскім цэнтры «Конфідэнс». Нашы лекары маюць вялікі досвед у гінекалогіі і заўжды гатовыя дапамагаць пацыенткам на ўсіх этапах лекавання: ад першага звароту і да поўнай папраўкі. Памятайце, што самалекаванне і ігнараванне праблемаў са здароўем цягнуць негатыўныя наступствы.

Прычыны з’яўлення

Эрозія можа паўстаць з розных прычынаў, але найчасцейшыя з іх наступныя:

  • ранні пачатак плоцевага жыцця (да 18–19 год);
  • вірусы ды інфекцыі (ВПЧ, ВПГ, хламідыёз, урэаплазмоз і г. д.);
  • гарманальныя парушэнні;
  • траўмы шыйкі маціцы (роды, прыпыненні цяжарнасці, іншыя маніпуляцыі).

Сімптомы

Часта кабеты нават не здагадваюцца пра наяўнасць паталогіі шыйкі маціцы, бо дужа часта гэтая хвароба развіваецца без сімптомаў і яе выяўленне магчымае толькі падчас агляду гінеколагам.

Прыслухоўвайцеся да ўласнага арганізму, каб своечасова заўважыць сімптомы, што могуць сведчыць пра наяўнасць эрозіі шыйкі маціцы. Найчасцей сярод іх сустракаюцца:

  • крывяністыя выдзяленні па-за перыядам менструацыі;
  • балючыя адчуванні падчас плоцевага акту;
  • вялікія ці незвычайныя выдзяленні з плоцевых шляхоў.

Кожны з пералічаных сімптомаў — падстава для наведвання гінеколага.

Шляхі лекавання эрозіі шыйкі маціцы

Пасля звароту да лекара пацыентка праходзіць шэраг аналізаў і працэдураў: мазок на цыталогію, мазкі на ЗППШ (Захворванні, што Перадаюцца Плоцевым Шляхам), кольпаскапію, біяпсію. Гэта неабходна дзеля таго, каб выявіць дакладныя падставы да лекавання і прызначыць адзін з найчасцей ужываных сучасных метадаў:

  • радыёхвалявае ўздзеянне;
  • лазератэрапію;
  • электракаагуляцыю.

Разгледзім падрабязней кожны з іх.

Радыёхвалявая хірургія — дзейсны сучасны шлях. Яго сутнасць палягае ў тым, што накіраваныя радыёхвалі выдаляюць заганны эпітэль. Працэдура папулярная і запатрабаваная, бо падчас працы хвалі не закранаюць змешчаныя паблізу здаровыя тканкі. Пасля працэдуры ў пацыенткі не застаецца шнараў або нейкіх іншых слядоў. Цягам месяца на месцы эрозіі шыйка маціцы пакрываецца нармальным эпітэлем. Асабліва лекары раяць гэтую працэдуру пацыенткам, якія яшчэ не нараджалі.

Лазератэрапія — найбольш дзейсны шлях, які дапаможа назаўсёды пазбыцца эрозіі шыйкі маціцы. Каб здзейсніць гэтую маніпуляцыю, патрабуецца адмысловае абсталяванне ў клініцы. Эпітэль маціцы апрацоўваецца, не закранаючы суседніх здаровых тканак. Лазер уздзейнічае на паверхню хворага месца і не пакідае па сабе ніякіх слядоў. Метад раяць кабетам, якія не нараджалі, бо ён досыць ашчадны, не ўплывае на будучае выношванне і роды.

Дыятэрмакаагуляцыя (прыпяканне токам) — раней у большасці выпадкаў ужывалі менавіта гэты шлях пазбаўлення эрозіі. Звярніце ўвагу на істотную хібу працэдуры: дыятэрмакаагуляцыя негатыўна адбіваецца на стан слізніцы, глыбока яе пашкоджвае. Слізніца траціць пругкасць, ёсць рызыка ўтварэння шнараў, а гэта праблема, калі пацыентка плануе цяжарнасць і роды.

Мы клапоцімся пра сваіх пацыентак, таму раім ім найбольш бязбольныя, ашчадныя і дзейсныя метады: лазерную і радыёхвалявую каагуляцыю эрозіі шыйкі маціцы.

Прыём і лекаванне ажыццяўляюць дасведчаныя лекары-гінеколагі. Хірургічны кабінет абсталяваны ўсім неабходным начыннем (кальпаскоп, радыёхвалявы апарат, хірургічны лазер), якое дазваляе выконваць неабходныя працэдуры хутка і без болю. Звяртайцеся ў «Конфідэнс» па дыягностыку і наступнае лекаванне. Мы маем вялікі досвед лекавання хваробаў шыйкі маціцы і ў кабет з дзецьмі, і ў кабет, якія яшчэ не нараджалі.

Даведацца пра кошт працэдуры і запісацца на прыём вы можаце па тэлефонах, якія ёсць на сайце, альбо скарыстаўшы з опцыі «Замовіць выклік».

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!