Паслугі


Практалогія


Хваробы кутняй кішкі — сур’ёзная праблема нават ва ўмовах сучаснай медыцыны.Паставіць дыягназ і прызначыць лекаванне ў час досыць складана, бо зазвычай пацыенты звяртаюцца да спецыялістаў на пазнейшай стадыі хваробы. Самалекаванне, якім у большасці выпадкаў займаюцца пацыенты, вядзе да істотных ускладненняў.

Пазбегнуць аперацыйнага ўмяшання дапамогуць прафілактыка ды своечасовая дыягностыка хваробы. Звярніцеся да кваліфікаванага практолага медыцынскага цэнтра «Конфідэнс». Мы гарантуем прафесійную кансультацыю ды якаснае лекаванне. Бяз страху, болю і сораму адбываюцца кансультацыі нашых спецыялістаў. Дзякуючы індывідуальнаму падыходу мы здольныя падабраць дзейснае лекаванне, якое выключае балючыя адчуванні.

Кансультацыі лекара-практолага

Паслугі лекараў нашага цэнтра платныя, але ж кошт кансультацыі цалкам даступны. Кваліфікацыя дактароў дазваляе выявіць хваробу на ранняй стадыі, што дазволіць абысціся медыкаментозным лекаваннем. У любым выпадку шэраг абгрунтаваных даследванняў дапаможа вызначыць прычыну і стадыю хваробы. У нас можна зрабіць і прафілактычны агляд, які выявіць нават найменшыя адхіленні арганізма ад нормы.

  • Ажыццявіце папярэдні запіс да спецыяліста праз менеджара нашай клінікі.
  • Кансультацыя практолага пачынаецца гутаркай з пацыентам пра сімптомы, якія яго турбуюць. На гэтым этапе трэба падрабязна і без сораму распавесці лекару, што вас непакоіць: праблемы стрававання, парушэнні стулу і г. д.
  • Пасля гэтага доктар прызначыць даследванне са здачаю неабходных аналізаў. Цягам даследвання выкарыстоўваюць рознае абсталяванне і пры неабходнасці карыстаюць з болепатольных сродкаў (геляў, мазяў, крэмаў).
  • Цягам даследвання робяць відэарэктараманаскапію — метад вывучэння стану слізніцы кутняй кішкі (на глыбіню да 15 см). Выконваць гэты агляд больш глыбока не дазваляе будова чалавечага кішачніка. Аднак відэарэктараманаскапія неабходная, бо яна дазваляе выключыць рызыку развіцця анкалагічных хваробаў.
  • Анаскапія — яшчэ адзін шлях даследвання, які ажыццяўляецца пры дапамозе анаскопа. Даследванне праходзіць бязбольна з выяўленнем магчымых запаленняў і новаўтварэнняў.

Пасля даследвання практолаг ставіць дакладны дыягназ, прызначае адпаведнае лекаванне. У выпадку ранейшай стадыі яно абмяжуецца выкарыстаннем мазяў ды свечак. У больш складанай сітуацыі патрабуецца хірургічнае ўмяшанне.

Не саромцеся звяртацца да лекара нават пры найменшых праявах паталогіі. Шанцы на хуткую папраўку і паспяховы вынік лекавання вялікія толькі ў выпадку ранняй дыягностыкі хваробы і выкананні ўсіх рэкамендацыяў спецыяліста.

Спецыялісты медыцынскага цэнтру «Конфідэнс» дапамогуць вам даць рады з усялякай праблемаю. Высокая кваліфікацыя і шматгадовы досвед дактароў дазваляюць разлічваць на аператыўную дапамогу.

Мы так же предлагаем следующие виды услуг: 

Увага! Усе названыя цэны – папярэднія. За больш падрабязнай інфармацыяй варта звяртацца да адміністратара па тэлефоне.

Назва паслугіКошт, BYN
Кансультацыя практолагаад 37 руб.
Аперацыя выдалення гемароюад 149 руб.
Выдаленне гемарою лазерам1772 руб.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!