Гемарой — хвароба, звязаная з трамбозам, запаленнем і пашырэннем гемараідальных венаў, што ўтвараюць вузлы вакол кутняй кішкі. Хвароба суправаджаецца непрыемнымі адчуваннямі ў кішачніку, стрававальным тракце і моцным болем у міжножжы.
Найбольш імаверныя прычыны развіцця гэтай хваробы:
- спадчыннасць;
- сядзячы лад жыцця;
- няправільнае харчаванне;
- частыя запоры і праблемы з кішачнікам;
- цяжкая фізічная праца;
- наступствы цяжарнасці ды родаў.
Гемарой праходзіць некалькі стадыяў развіцця: першыя дзве не вымагаюць абавязковага хірургічнага ўмяшання, апошняя стадыя (калі ўтвараюцца «гузы» і выпадаюць вонкі) патрабуе аперацыі.
Сімптомы гемарою
- Сталае адчуванне свербу і прыпякання ў вобласці задняга праходу.
- Парушэнні стулу і яго частасці.
- Боль падчас хады, седзячы і нават стоячы.
- Крывяцёкі з задняга праходу.
- Выпадзенні вузлоў («гузоў»).
Хірургічнае лекаванне гемарою ў сучасных клініках праходзіць болей чым паспяхова. Лазернае лекаванне гемарою — адзін з найбольш дзейсных метадаў, робіцца на першай, другой і трэцяй стадыях хваробы.
Перавагі лазернага лекавання гемарою:
- аперацыя выконваецца досыць хутка;
- пацверджаная дзейснасць;
- не застаецца шнараў;
- пацыенту не трэба працяглая папярэдняя падрыхтоўка.
Лазернае выдаленне гемарою раяць нават пры наяўнасці расколін і запаленчага працэсу.
Аперацыя выконваецца паэтапна:
- падрыхтоўка з папярэднім даследаваннем пацыента і здачай аналізаў;
- асноўны этап аперацыі: анаскоп змяшчаюць у задні праход, лазерны светлавод падводзяць да ножкі вузла альбо да самога вузла; пасля гэтага вузел выпальваецца;
- пасля аперацыі пацыент некалькі гадзін знаходзіцца ў клініцы пад назіраннем спецыяліста.
Важна выконваць рэкамендацыі спецыяліста цягам пааперацыйнага перыяду:
- павялічыць фізічную актыўнасць (болей хадзіць);
- унікаць падняцця цяжкага;
- выконваць правілы асабістай гігіены.
Медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» прапануе паслугі выдалення гемарою лазерам на сучасным сертыфікаваным абсталяванні кваліфікаванымі спецыялістамі. Перад аперацыяй абавязкова ладзіцца кансультацыя доктара, каб вызначыць магчымасць медыкаментознай тэрапіі.
Індывідуальны падыход і прафесіяналізм персаналу дазваляюць нашаму цэнтру гарантаваць надзейны вынік лекавання нават у цяжкіх выпадках. Кошт аперацыі фармуецца ў залежнасці ад запушчанасці хваробы ды іншых фактараў.