Досвед медыцынскага спецыяліста адыгрывае велізарную ролю ў выбары клінікі. Рэальныя водгукі пацыентаў (могуць змяшчацца на сайце ці на форумах), прафесійная біяграфія доктара і абсталяванне медыцынскага цэнтру — асноўныя чыннікі, на якія варта звярнуць сваю ўвагу.
Калі кабету непакоіць дыскамфорт або боль у вобласці грудзей, выяўляюцца пашчыльненні і рэгулярныя выдзяленні са смочкаў, варта неадкладна прайсці даследванне і наведаць мамолага.
Не зважаць на падобныя сімптомы — небяспечнае глупства. Пры першых сімптомах і сталых балючых адчуваннях належыць адразу запісацца да мамолага.
У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» пацыентка атрымае прафесійнае даследванне з выкарыстаннем усіх магчымых тэхналогій і методыкаў.
Што ўключае ў сябе наведванне мамолага?
- Кансультацыя дасведчанага мамолага, спецыяліста па анкалогіі.
- УГД (УльтраГукавое Даследванне) малочнай залозы.
- Біяпсія, калі яе прызначыць доктар (уваходзіць у комплекс дадатковых даследванняў).
- Мамаграфія (накіраванне на даследванне).
- Прызначэнне тэрапеўтычнага курсу дзеля лекавання выяўленых праблемаў. У выпадку знаходжання дабраякасных пухлінаў спатрэбіцца хірургічнае ўмяшанне, якое робіцца пад лакальнай альбо агульнай анэстэзіяй.
Не забывайцеся рэгулярна аглядаць малочныя залозы. Гэта дазволіць своечасова выявіць паталогію і якасна правесці тэрапію. Прафілактычнае наведванне мамолага патрабуецца не толькі пры знойдзеных пашчыльненнях, але і ў здаровым стане — дзяўчынкам і дзяўчынам. Сур’ёзнае стаўленне да ўласнага здароўя — гэта слушны выбар сучаснага чалавека. Абірайце прафесійны падыход, давярайце спецыялістам з высокай кваліфікацыяй.