Паслуга


Інтымная пластыка


Сталенне, стрэсы, перанесеныя хваробы і вялікія фізічныя нагрузкі выклікаюць старэнне ды зношанасць арганізма. На жаль, вынік такога ўздзеяння адбіваецца не толькі на стане скуры твару, шыі ды рук, але й на стане інтымных зонаў, што вядзе да пагаршэння інтымнага здароўя і, як вынік, да страты паўнаты жыцця.

Інтымная пластыка — комплекс умяшанняў і працэдур, скіраваных на скасаванне праблем і заганаў вонкавых плоцевых ворганаў. Інтымная пластыка паспяхова выконваецца ўжо шмат гадоў.

Вонкавыя дэфекты плоцевых ворганаў могуць спрычыніцца да псіхаэмацыйнага разладу, які пацягне за сабой адмову ад паўнавартаснага жыцця і сэксуальных стасункаў. Таму варта не саромецца сваёй праблемы, а звярнуцца да спецыялістаў медыцынскага цэнтра «Конфідэнс».

Сутнасць працэдуры, кошт інтымнай пластыкі

Кошт пластыкі фармуецца індывідуальна, у залежнасці ад канкрэтнай праблемы пацыента.

Нагодаў, каб звярнуцца да спецыяліста, можа быць мноства: ад памяншэння малых плоцевых вуснаў да карэкцыі памераў похвы. У некаторых выпадках да нас звяртаюцца, каб аднавіць цнатлівасць.

Гэта цікава!

Лабіяпластыка — адна з найцікавейшых працэдураў клінікі. Уяўляе сабой карэкцыю альбо аднаўленне выгляду плоцевых вуснаў пры выразнай асіметрыі альбо гіпертрафіі. Падобная загана даволі пашыраная сярод кабет рознага веку.

Спецыялісты вылучаюць два варыянты гэтай заганы: першы праяўляецца ў прыроджанай асіметрыі альбо гіпертрафіі плоцевых вуснаў, другі варыянт паўстае пасля гарманальных парушэнняў, хранічных хваробаў альбо як вынік пашкоджанняў падчас родаў. У норме вялікія плоцевыя вусны маюць прыкрываць малыя. Такое размяшчэнне адпавядае ўсім патрабаванням фізіялагічнага развіцця жанчыны, падтрымлівае неабходны тэмпературны рэжым і перашкаджае доступу інфекцыяў унутр арганізма.

Лабіяпластыка — гэта не толькі эстэтычная працэдура. Яна паляпшае фізіялагічны стан воргана, захоўвае ў норме мікрафлору похвы.

Выконваецца лабіяпластыка пад лакальным (анэстэтык уводзіцца ў тканку плоцевых вуснаў) альбо агульным болепатоленнем. Аперацыя цягнецца 30–40 хвілінаў. У выніку малыя плоцевыя вусны будуць паменшаныя. Аднак магчымы і адваротны падыход, калі здзяйсняюць павелічэнне вялікіх плоцевых вуснаў, каб за імі хаваліся краі малых.

Таксама лабіяпластыка дапаможа пазбыцца вяласці плоцевых вуснаў, што паўстае вынікам родаў альбо ўзроставых зменаў.

Рэабілітацыя цягнецца да месяца ў залежнасці ад індывідуальных асаблівасцяў пацыенткі. Ніякіх вонкавых слядоў хірургічнага ўмяшання не застаецца.

Інтымную пластыку робяць не толькі кабетам. У клініку могуць звярнуцца і мужчыны з заганамі плоцевых ворганаў.

Проціпадставы да здзяйснення інтымнай пластыкі

  • Цяжарнасць незалежна ад тэрміну.
  • Запаленчыя хваробы плоцевых ворганаў рознага кшталту.

Наконт пластычных аперацыяў похвы можна зазначыць, што іх робяць досыць часта, бо да заганы могуць спрычыніцца нават натуральныя роды. Аперацыя аднаўлення цнатлівасці не такая папулярная, але таксама ажыццяўляецца — напрыклад, калі цнатлівасць была страчаная ў выніку траўмы.

Больш падрабязна пра інтымную пластыку і іншыя аперацыі можна даведацца ад спецыялістаў медыцынскага цэнтру «Конфідэнс».

Увага! Усе названыя цэны – папярэднія. За больш падрабязнай інфармацыяй варта звяртацца да адміністратара па тэлефоне.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!