Услуги


ЭНДАКРЫНАЛОГIЯ


Эндакрыналогія — гэта галіна медыцыны, што вывучае механізмы дзеяння гармонаў, прычыны развіцця і клінічныя праявы як уласна эндакрынных хваробаў, так і парушэнняў дзейнасці эндакрыннай сістэмы пры іншых паталогіях.

Разам з нервовай сістэмай эндакрынная сістэма ажыццяўляе інтэгратыўную рэгуляцыю дзейнасці чалавечага арганізму. Гэта кантроль артэрыйнага ціску і рэакцыя арганізму на стрэс (гармоны надныркавіцаў). Развіццё нервовай сістэмы, фарміраванне інтэлекту (у дзіцячым веку), хуткасць абменных рэакцый, стан скуры, валасоў, пазногцяў, удзел у ліпідным абмене (гармоны шчытападобнай залозы). Рэгулюе фосфар-кальцыевы абмен (стан костак) гармон парашчытападобнай залозы разам з вітамінам Д. Рэгуляцыя вугляводнага абмену (інсулін — выпрацоўваецца B-клеткамі падстраўнікавай залозы). Плоцевыя гармоны — вызначаюць нашу гендарную прыналежнасць разам з храмасомным наборам і забяспечваюць фертыльнасць. І, нарэшце, гіпафізарныя ды гіпаталамічныя нармоны, рэгулятары дзейнасці перыферычных эндакрынных залозаў.

Хваробы эндакрыннай сістэмы сёння ёсць аднымі з найболей сацыяльна значных і пашыраных. Ад цукровага дыябету церпяць у розных краінах 5–10 % сталага насельніцтва. Ад 10 да 50 % маюць вузловыя наватворы ў шчытападобнай залозе, каля 30 % пакутуюць на затлусценне.

Шмат якія хваробы эндакрыннай сістэмы сёння вымагаюць пажыццёвай тэрапіі. Зрэшты, чалавек можа працягваць жыць паўнавартасна, абраць якую заўгодна прафесію і мець здаровую, шчаслівую сям’ю.

На першасным прыёме лекар-эндакрынолаг удакладніць вашыя скаргі, анамнез (калі паўсталі першыя праявы хваробы, наяўнасць генетычнай схільнасці), здзейсніць агляд (стан скуры, рэгіянальных лімфатычных вузлоў, агледзіць шчытападобную залозу, малочныя (грудныя) залозы). Пасля пры неабходнасці будзе прызначанае дадатковае даследванне або лекаванне, калі ўжо зроблена дастатковае даследванне. Таксама доктар падрабязна распавядзе пра выяўленую (або ўжо вядомую) хваробу, магчымасці лекавання і далейшае назіранне. Адкажа на пытанні, якія вас зацікавяць.

На паўторным прыёме эндакрынолаг азнаёміцца з вынікамі здзейсненага даследвання, што дазволяць удакладніць дыягназ, дасць рэкамендацыі наконт лекавання. Наступныя візіты дазволяць кантраляваць і карэктаваць (пры неабходнасці) прызначанае лекаванне.

Прыём у медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» вядзе доктар 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі з 24-гадовым стажам па спецыяльнасці. Праз тое, што большасць эндакрынных хваробаў хранічныя, вымагаюць працяглага, часам пажыццёвага лекавання, «свой» эндакрынолаг, які ведае вашу хваробу, папросту неабходны. Прыходзьце да нас, у цэнтр «Конфідэнс», — вас чакае такі эндакрынолаг.

Увага! Усе пералічаныя кошты — папярэднія. Па больш падрабязную інфармацыю належыць звяртацца да аператара па тэлефоне.

Название услугиЦена, BYN
Консультация эндокринологаот 34 руб.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!