Медыцынскі цэнтр Канфідэнс у Мінску

Панядзелак-Субота 08:00-21:00
Сб, Нд і святочныя дні 09:00-18:00

г. Мінск, вул. Прытыцкага, 39
ст. метро "Спартыўная"

Неўралогія

Неўралогія — галіна медыцыны, прысвечаная вывучэнню, дыягностыцы і лекаванню нервовай сістэмы.

Хваробы нервовай сістэмы паўстаюць з розных прычынаў. Шмат якія чыннікі, што выклікаюць нервовыя разлады, дасюль не вывучаныя. Аднак у большасці выпадкаў прычынай развіцця парушэнняў робяцца стрэсы, хранічная стома і спадчынная схільнасць.

Неўралагічныя хваробы суправаджаюцца болем у спіне, кружэннем галавы, бяссоннем альбо кашмарамі, паніжэннем рухальнай актыўнасці. Толькі лекар-неўролаг можа выявіць хваробу паводле шэрагу сімптомаў. Каб паставіць канчатковы дыягназ, будуць прызначаныя аналізы і шэраг даследванняў.

У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» ажыццяўляе прыём кваліфікаваны неўролаг, здольны дапамагчы пацыенту ў вырашэнні ўсялякіх праблемаў. Пры патрэбе ён прызначыць лекаванне з наступнымі кансультацыямі.

Каму і калі варта звярнуцца да неўролага?

У клініцы праходзяць лекаванне пацыенты, якія пакутуюць на розныя формы неўралгіі, радыкуліту і інш.

Спецыфіка неўралагічных хваробаў вымагае практычнага досведу ў лекаванні. Большасць хваробаў нервовай сістэмы паўстаюць у выніку дэфармацыі або пашкоджанняў (нават нязначных) хрыбетніцы. Да прыкладу, астэахандроз, міжхрыбетная кіла і іншыя хваробы спіны развіваюцца ў выніку спадчыннай схільнасці, працы седзячы і парушэнняў гарманальнага тла.

Аднак слушны дыягназ можа паставіць толькі неўролаг. Пацыент можа адно знайсці ў сябе трывожныя сімптомы:

  • моцная стома (якая пераходзіць у хранічную) пасля працоўнага дню або фізічных нагрузак;
  • частыя болі ў абсягу шыі;
  • ныючы, цягнучы альбо раптоўны боль у паясніцы.


Істотна! У выпадку частага і моцнага галаўнога болю неадкладна звярніцеся да неўролага. Ніякае самалекаванне не дапаможа пазбыцца сур’ёзнай хваробы. Адпаведнае лекаванне будзе прызначанае толькі пасля пастаноўкі дакладнага дыягназу.

Кансультацыя неўролага не зашкодзіць нават цалкам здаровым людзям. Прафілактыка неўралагічных хваробаў шмат больш дзейсная за ўсялякае лекаванне. На першым прыёме неўролаг выявіць магчымыя адхіленні. Калі спатрэбіцца паўторнае наведванне, перад ім будуць прызначаныя аналізы, даследванне для пастаноўкі дыягназу і выбару лекавання.

У нашай клініцы вы будзе пад няспынным наглядам лекара да моманту поўнай папраўкі.

Што прапануе медыцынскі цэнтр «Конфідэнс»?

  • Лекаванне хваробаў хрыбетніцы.
    Лекаванне прызначаецца толькі пасля дэталёвага даследвання, выяўлення балючых пунктаў, крыніцы болю ды спадарожных сімптомаў. Парушэнні могуць з’явіцца ў розных аддзелах хрыбетніцы, суправаджацца дэфармацыяй храстковай тканкі і парушэннем адчувальнаці.
  • Лекаванне галаўнога болю.
    Дыягностыка і лекаванне галаўнога болю здзяйсняецца ў дзяцей і дарослых, бо ў маленькіх пацыентаў таксама дыягнастуюцца неўралгічныя праблемы.


«Конфідэнс» практыкуе індывідуальны падыход да кожнага пацыента. Нават пры аднолькавых пастаўленых дыягназах лекаванне можа быць цалкам адрознае. Таму так істотна звярнуцца па дапамогу да кваліфікаванага спецыяліста.

Кошт паслуг
Кансультацыя неўролага ад 60 BYN
Запішыся на прыём ужо сёння
Запоўніце форму ніжэй (усе палі абавязковыя) і мы звяжамся з вамі на працягу 15 хвілін
Online-запіс да лекара
Націскаючы кнопку «Запісацца на прыём», вы згаджаецеся з умовамі апрацоўкі дадзеных і ўмовамі апрацоўкі дадзеных і палітыкай прыватнасці

Панядзелак-Субота 08:00-21:00
Сб, Нд і святочныя дні 09:00-18:00

г. Мінск, вул. Прытыцкага, 39
ст. метро "Спартыўная"

Звязацца з адміністратарам
Націскаючы кнопку «Адправіць», вы згаджаецеся з умовамі апрацоўкі даных і палітыкай прыватнасці
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы для найлепшага прадстаўлення нашага сайта.