Паслугі


Тэрапія


Тэрапія — гэта раздзел медыцыны, які займаецца дыягностыкай, лекаваннем і прафілактыкай (прадухіленнем узнікнення) хваробаў унутраных ворганаў і сістэмаў чалавека. Гэта сэрцава-судзінная, дыхальная, стрававальная сістэмы, а таксама апорна-рухальны апарат, ворганы мочавывядзення, крыветварэння ды інш. Можна сказаць, што арганізм чалавека — гэта складаны шматузроўневы механізм, у якім усе ворганы і сістэмы працуюць суладна, у цеснай узаемасувязі. І здараецца, што парушэнне функцыі нейкага аднаго воргана цягне за сабой каскад парушэнняў у дзейнасці іншых сістэмаў.

І менавіта дасведчаны, спрактыкаваны тэрапеўт здольны даць рады з разнастайным, на першы погляд хаатычным і бязладным наборам скаргаў пацыента, пабачыць узаемасувязі ў выніках разнастайных даследванняў, дакладна вызначыць кірунак і паслядоўнасць этапаў лекавання, патлумачыць пацыенту, на што варта зважаць найперш. У адрозненне ад вузкапрофільных спецыялістаў, што займаюцца дыягностыкай і спецыфічным лекаваннем асобных ворганаў ды сістэмаў, унікальнасць тэрапеўта палягае менавіта ў ягоных універсальнасці ды шматпрофільнасці. Менавіта таму варта звярнуцца да тэрапеўта, калі паўсталі:

  • ВРВІ, прастуда;
  • праблемы, звязаныя з дыханнем, альбо ўжо вядомыя раней хваробы бронхаў ды лёгкіх;
  • боль у вобласці сэрца альбо ў грудной клетцы;
  • парушэнні сэрцавай дзейнасці (перабоі, паскоранае сэрцабіццё);
  • боль альбо дыскамфорт у жываце, парушэнні стрававання рознага характару;
  • праблемы з суставамі, апорна-рухальным апаратам, болі ў спіне;
  • павелічэнне тэмпературы цела;
  • болі ў галаве, падвышаная стамляльнасць, «хранічная стома»;
  • змены ў аналізах, электракардыяграме, выніках УГД (УльтраГукавога Даследвання) і іншых даследванняў;
  • разнастайныя сімптомы і нядужанні, у тым ліку і не акрэсленыя выразна.

На пачатковым прыёме лекар-тэрапеўт выслухае вашыя скаргі, азнаёміцца з гісторыяй вашай хваробы (гэта завецца «збор анамнезу»), з вынікамі пройдзеных вамі раней даследванняў, улічыць наяўныя і ўжо вядомыя вам іншыя хваробы ды праблемы, што тычаць вашага здароўя. І адпаведна з сітуацыяй прызначыць неабходныя даследванні, патрэбнае лекаванне. А пры неабходнасці скіруе вас да лекара адпаведнай вузкапрофільнай спецыяльнасці.

Падчас наступных наведванняў тэрапеўта выяўляюцца дадатковыя асаблівасці ходу хваробаў, «водгук» на прызначанае лекаванне, пры неабходнасці вызначаецца яго карэкцыя. У выніку складваецца суладная карціна, якая паказвае шлях функцыянавання арганізма канкрэтнага пацыента, а пры наяўнасці хранічных хваробаў падбіраецца ўнікальная для кожнага пацыента праграма лячэбных, рэабілітацыйных і прафілактычных захадаў, скіраваных на максімальную падтрымку здароўя ды якасці жыцця. У далейшым працэсе дынамічнага назірання за пацыентам тэрапеўт робіцца тым самым асабістым доктарам, што добра ведае пацыента, асаблівасці ягонага арганізма і канкрэтныя адрозненні працякання хваробаў (калі такія ёсць), дапамагае своечасова выяўляць і скасоўваць праблемы са здароўям ці палягчаць іхныя праявы.

У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» вядзе прыём дасведчаны лекар-тэрапеўт найвышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Калі вы маеце пытанні, што датычаць стану вашага здароўя, альбо шукаеце кампетэнтнага кваліфікаванага доктара, пад назіраннем якога жадаеце актыўна рушыць па жыцці, дбаючы пра сваё здароўе і актыўнае даўгалецце, завітайце да нас у «Конфідэнс», запішыцеся на першы прыём да нашага тэрапеўта, і, імаверна, ён і зробіцца тым самым «асабістым доктарам».

Больш падрабязна пра ўрача-кардыёлага можаце прачытаць у нашай спецыялізаванай артыкуле: Кардыёлаг.

Увага! Усе названыя цэны – папярэднія. За больш падрабязнай інфармацыяй варта звяртацца да адміністратара па тэлефоне.

Назва паслугіКошт, BYN
Кансультацыя тэрапеўтаад 32 руб.
Кансультацыя тэрапеўта-кардыёлагаад 45 руб.
Кансультацыя тэрапеўта-алерголагаад 32 руб.
Кансультацыя педыятраад 34 руб.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!