Паслугі


Кардыёлаг


Кантраляваць сваё самаадчуванне трэба ў любым веку. Бо шмат у якіх выпадках прасцей прадухіліць, апярэдзіць хваробу, чым пасля лячыць яе і праходзіць курс рэабілітацыі.

Калі вы адчуваеце:

  • рэгулярныя болі за грудавінай або ў вобласці сэрца;
  • дыскамфорт у грудной клетцы;
  • паскоранае сэрцабіццё або, наадварот, эфект «замірання»;
  • перабоі ў працы сэрца;
  • рэзкае павелічэнне або памяншэнне артэрыяльнага ціску;
  • дыхавіцу падчас хады (аж да страты прытомнасці);
  • сталыя галавакружэнні і частыя галаўныя болі;
  • агульную слабасць без бачных прычын;
  • цяжкасць у нагах, што выяўляецца ў набраканнях,

— вам неабходная кансультацыя кардыёлага.

Усе гэтыя праявы сведчаць аб парушэннях сэрцава-судзіннай сістэмы, якія могуць прывесці да сур’ёзных захворванняў. Дагэтуль сэрцава-судзінныя хваробы называюць хваробамі веку, паколькі адсотак тых, хто на іх пакутуе, не змяншаецца, нягледзячы на відавочны прагрэс медыцыны.

Звязана гэта перадусім з тым, што без своечасовай дыягностыкі ўсе сэрцава-судзінныя захворванні прагрэсуюць і скарачаюць жыццё. Аднак выйсце ёсць. Дасканалае і дзейснае лекаванне можна прызначыць кожнаму пацыенту пры ўмове ранейшай дыягностыкі хваробы. Сучасныя методыкі дазваляюць прадухіліць і змагацца з гэткімі хваробамі, як артэрыяльная гіпертэнзія, інфаркт, інсульт, арытмія сэрца, атэрасклероз, сэрцавая нястача.

Галоўная ўмова — своечасовы зварот да спецыяліста.

Якую дапамогу мы прапануем у нашым цэнтры?

Практыкуючы комплексны падыход у выкананні дыягнастычных мерапрыемстваў, мы дакладна паставім дыягназ і падбярэм індывідуальнае лекаванне. Прафілактыка сэрцава-судзінных хваробаў займае істотнае месца, таму ў нашым цэнтры гэтаму пытанню надаецца шчыльная ўвага.

Выкарыстоўваем высокатэхналагічнае медыцынскае абсталяванне, якое адпавядае міжнародным стандартам, для здзяйснення:

  • рэгістрацыі ЭКГ ў 12 адвядзеннях і з дадатковымі адвядзеннямі;
  • непарыўнай сутачнай рэгістрацыі ЭКГ ў перыяд вольнай актыўнасці (ХМ-ЭКГ);
  • дыягнастычнага даследавання АЦ (артэрыяльнага ціску) пры непарыўнай сутачнай рэгістрацыі (СМАЦ);
  • рэхакардыяграфіі (УГД — ультрагукавое даследаванне — сэрца);
  • УГД брахіяцэфальных артэрый, венаў ды іншых унутраных ворганаў на апараце экспертнага класу General Electric Vivid E9 з датчыкамі, якія дазваляюць здзяйсняць спекл-трэкінг РэхаКГ (ацэнка глабальнай дэфармацыі міякарду левага шлуначка), трыплекснае даследаванне перыферычных судзінаў (мозгу, хрыбту, канечнасцяў і г. д.).
  • Пасля здзейсненых даследванняў пацыенту абавязкова прызначаюць кансультацыю лекара-кардыёлага.

На першым прыёме кардыёлаг выслухае скаргі, вывучыць гісторыю хваробы і вынікі папярэдніх даследванняў (калі такія ёсць). Цягам дыягностыкі будуць прызначаныя даследванне ўсіх сістэмаў арганізму і здача неабходных аналізаў.

Лекаванне доктар прызначыць толькі па выніках даследвання. Апроч медыкаментознай тэрапіі ён дасць рэкамендацыі наконт дыеты і ладу жыцця, якія паменшаць чыннікі развіцця ўскладненняў або паўстання сэрцава-судзінных захворванняў.

Займацца самалекаваннем пры апісаных намі сімптомах ЗАБАРАНЯЕЦЦА! Тым больш нельга прызначаць самому сабе медыкаменты або карэктаваць лекаванне, прызначанае доктарам.

Гэта цікава!

Чыннікі, здольныя выклікаць праблемы з сэрцам.

  • Паленне. У склад тытунёвага дыму ўваходзіць вокіс вугляроду. Трапіўшы ў арганізм, ён сінтэзуе карбоксігемаглабін, што парушае функцыю транспарціроўкі кіслароду ў крыві. Гэта паўстае прычынай звужэння прагалу артэрыяў і іншых судзінаў, а таксама росту ўтрымання халестэрыну ў крыві.
  • Тлустая ежа, фаст-фуд і газаваныя напоі. Вядома, у мінімальных колькасцях такі рацыён харчавання не можа прычыніць шкоду сэрцава-судзіннай сістэме. Але ж пры злоўжыванні падобным меню лішак тлушчу, цукру і іншых некарысных рэчываў хутка адаб’ецца на стане сэрца.
  • Алкаголь. Рэгулярнае празмернае ўжыванне алкаголю здольнае разбурыць абсалютна ўсе сістэмы арганізму. На сэрцава-судзіннай сістэме згубна адбіваюцца вялікія дозы алкаголю пры ўжыванні штодня.
  • Наркотыкі згубна ўплываюць на працу сэрцавых затамак.
  • Недахоп руху і сядзячы лад жыцця запавольваюць крывяцёк. Таму штодзённыя шпацыры або прабежкі абавязковыя для прафілактыкі сэрцава-судзінных хваробаў.

Абіраючы клініку, абавязкова чытайце водгукі пацыентаў на форумах і тэматычных сайтах, а таксама цікаўцеся наконт працы кардыёлага як спецыяліста.

Кансультацыю ў медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» выконвае тэрапеўт-кардыёлаг, стаж працы якога — звыш 40 гадоў.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!