Паслугі


УГД-дыягностыка


Ультрагукавое даследванне (УГД) ў цэнтры «Конфідэнс» робіцца на апаратуры экспертнага класу. Дасведчаныя лекары першай і вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый выканаюць для вас платнае УГД ўсіх відаў:

  • ворганаў чарэўнай паражніны (печані, селязёнка, падстраўнікавая залоза, жоўцевы пухір);
  • нырак і рэтраперытаніяльнай (забрухавіннай) прасторы;
  • шчытападобнай залозы і шыйных лімфавузлоў;
  • сэрца (колеравае і тканкавае доплераўскае картаванне);
  • плода падчас цяжарнасці;
  • прастаты;
  • брахіяцэфальных артэрыяў (БЦА);
  • паверхневых і глыбокіх венаў ніжніх канцавінаў;
  • мяккіх тканак;
  • ворганаў малога лагва — маціцы і прывескаў;
  • малочных залозаў і рэгіянальных лімфавузлоў;
  • дзецям (розных ворганаў).

Падрабязней пра віды УГД па кірунках

Чэраўная паражніна

Звярніце ўвагу на наступныя падставы да працэдуры: дыскамфорт альбо боль у вобласці жывата, нудзенне, празмернае газаўтварэнне, адрыжка.

УГД чэраўнай паражніны ўключае ў сябе дыягностыку:

  • печаняў;
  • падстраўнікавай залозы;
  • селязёнкі;
  • жоўцевага пухіра.

Дадаткова могуць быць даследаваныя ныркі і надныркавіцы. Такая ўльтрагукавая дыягностыка неабходная, каб даследаваць структуру і размяшчэнне ворганаў, выявіць анкалагічныя ды запаленчыя працэсы, паталогію ды разнастайныя хваробы.

Лекары нашага цэнтра здзяйсняюць даследванні пры дапамозе сучасных ультрагукавых сканераў, якія дазваляюць знайсці ўтварэнні памерам 2–3 мм. Метад ультрагукавой дыягностыкі цалкам бясшкодны для пацыентаў. Медыкі не выявілі шкоднага ўздзеяння ўльтрагукавых хваляў на арганізм.

Ныркі

Працэдуру раяць у выпадках: болю ў паясніцы, абцяжаранага мочавыпускання, азызласці твару, набракання ног, зменаў у аналізах мачы, траўмаў. Таксама УГД нырак і надныркавіцаў прызначаюць пацыентам з падвышаным артэрыяльным ціскам, калі яго не атрымалася панізіць у працэсе лекавання.

УГД нырак ёсць найбольш даступным і бяспечным шляхам выяўлення хваробаў мочавыдзяляльнай сістэмы. Яго дакладнасць не саступае нават кампутарнай тамаграфіі. Унікальныя звесткі можна атрымаць, калі патрабуецца ацэнка стану ныркавага крывябегу. Лекар спраўдзіць функцыянальны стан нырак, іх структуру, выявіць (пры наяўнасці) кісты, камяні, пухліны ды запаленчыя працэсы.

Сэрца

Метад ультрагукавога даследвання сэрца называецца рэхакардыяграфія. Пры яго дапамозе магчыма:

  • ацаніць працу сэрцавай цягліцы;
  • спраўдзіць стан затамкавага (клапаннага) апарату;
  • вызначыць памеры паражнінаў сэрца, таўшчыню яго сценак;
  • вызначыць кірунак і хуткасць плыняў крыві;
  • вымерыць ціск у лёгкавай артэрыі;
  • ацаніць скарачальную актыўнасць сэрца (агульную ды лакальную).

Падставы для гэтай працэдуры: парушэнні рытму сэрца, шумы падчас аўскультацыі, гіпертанічная хвароба, змены электракардыяграмы, праявы сэрцавай нястачы.

Рэхакардыяграфія неабходная пры розных хваробах: заганы сэрца (прыроджаныя і набытыя), ішэмічная хвароба сэрца, боль невядомага паходжання.

Таксама працэдура рэхакардыяграфіі актуальная ў якасці дыягностыкі ў дзіцячым веку. Менавіта ў гэты перыяд арганізм надзвычай хутка расце і развіваецца. Пільнуйце стан здароўя свайго дзіцяці і пры наяўнасці з яго боку нейкіх скаргаў неадкладна звяртайцеся да лекара.

Судзіны (вены ніжніх канцавінаў, БЦА)

Сучасныя ўльтрагукавыя методыкі дазваляюць ацаніць стан судзінаў шыі, якія жывяць галаўны мозг. Пры дапамозе даследавання лекар можа выявіць колькасныя паказчыкі крывябегу, наяўнасць звужэнняў (з інфармацыяй у адсотках), атэрасклератычных бляшак.

У якіх выпадках працэдура актуальная?

  • У мэтах прафілактыкі для асобаў, старэйшых за 50–55 гадоў.
  • Калі часта кружыцца галава і чалавек губляе прытомнасць.

У нас вы таксама можаце спраўдзіць наяўнасць або адсутнасць варыкознай хваробы — зрабіць УГД глыбокіх і паверхневых венаў ніжніх канцавінаў. Мы робім дыягностыку затамак (клапанаў) глыбокай і паверхневай венозных сістэмаў, спраўджваем стан венозных затамак, перфарантаў, наяўнасць або адсутнасць трамбозу.

Шчытападобная залоза

Сёння неспрыяльныя экалагічныя абставіны негатыўна ўплываюць на шчытападобную залозу, якая зазнае дэфіцыт ёду. Лекары раяць праходзіць прафілактычны агляд не радзей як раз на год. У выпадку найменшых падстаў меркаваць пра праблемы шчытападобнай залозы неабходнае даследванне ў лекара. Пры дапамозе ўльтрагукавой дыягностыкі лекар даследуе структуру ды памеры воргана, вызначае вузлы і запаленчыя працэсы (дыфузны таксічны валляк, аўтаімунны тырэаідыт) пры іх наяўнасці.

Сучасная дыягностыка ў цэнтры «Конфідэнс» паўстане вашым гарантам паспяховага лекавання і моцнага здароўя.

Малочная залоза

Прапануем сваім пацыенткам працэдуру ўльтрагукавой дыягностыкі дзеля своечасовага выяўлення паталагічных зменаў у жаночым арганізме, а менавіта — у малочных залозах:

  • дабраякасных (фіброма, фібраадэнома);
  • злаякасных (рак, саркома).

Своечасовы візіт да лекара дазволіць выявіць паталогію на ранніх этапах яе развіцця. Лекаванне пойдзе хутчэй і будзе больш паспяховым, калі памер новаўтварэння меншы за 5 мм. Комплекснае даследванне ажыццяўляецца з дапамогай апаратуры найноўшага пакалення. Даследуем таксама:

  • крывябег у малочных залозах;
  • стан лімфатычных вузлоў.

Найбольш актуальная гэтая працэдура для кабет 18–45 год. Ім раяць рабіць прафілактычнае УГД малочных залозаў не радзей за раз на год. Агляд найлепей здзяйсняць у першы тыдзень пасля менструацыі. Дадаткова вы можаце разлічваць на кансультацыю дасведчанага лекара.

Ворганы малога лагва (маціца і прывескі)

Найчасцей гэтую працэдуру слушна спалучаюць з прыёмам у гінеколага. Лекар выконвае ўльтрагукавую дыягностыку:

  • маціцы;
  • мацічнікаў.

Учасны запіс на ўльтрагукавую дыягностыку ворганаў малога лагва дазволіць выявіць пры наяўнасці дабраякасныя альбо злаякасныя пухліны, такія хваробы як міёма і эндаметрыёз.

Працэдура неабходная ў перыяд пасля аперацыі. Лекар кантралюе стан маціцы праз УГД, збірае інфармацыю пра стан мачавога пухіра. Гэта дазволіць выявіць прычыну нетрымання мачы, паталогіяў урэтры, дыўрэтычных разладжанняў і г. д. Таксама пры дапамозе УГД магчыма з гарантыяй 100 % вызначыць цяжарнасць ужо на тэрміне 2–3 тыдняў.

Плод падчас цяжарнасці

УГД плода — адзіны шлях пабачыць эмбрыёна і кантраляваць ягонае развіццё на розных стадыях. З дапамогай ультрагукавога даследвання лекар:

  • вызначае асаблівасці плацэнты;
  • рэгіструе сэрцавую дзейнасць;
  • сочыць за рухальнай актыўнасцю эмбрыёна.

Першая працэдура УГД, як правіла, адбываецца пры першым падазрэнні на цяжарнасць. Наступны візіт да лекара адбываецца на 12–14-м тыдні цяжарнасці з мэтай выяўлення генетычных паталогіяў. Своечасовае наведванне лекара і праходжанне працэдуры УГД дазваляюць выключыць рызыку спарону, імавернасць пазамацічнай, безразвіццёвай цяжарнасці і г. д.

Трэцім разам плод даследуюць на 24-м тыдні, калі лекар ужо можа ацаніць ворганы і сістэмы эмбрыёна. На апошнім УГД (32–34-ы тыдзень) вызначаецца палажэнне плода ў маціцы. Рабіць дыягностыку больш за 4 разы не раяць, але ж варта ўлічваць, што калі лекар мае нейкі непакой пра жыццё і здароўе дзіцяці, ён можа прызначыць паўторнае даследванне.

Прастата

Працэдура дазваляе выявіць хваробы прастаты. У сучаснай медыцынскай практыцы праз УГД ацэньваюць:

  • памер і структуру залозы;
  • наяўнасць новаўтварэнняў (дабраякасных і злаякасных);
  • рызыку паўставання альбо наяўнасць вострага ці хранічнага прастатыту.

Абсталяванне, якое мы выкарыстоўваем

У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» ультрагукавая дыягностыка робіцца пры дапамозе прафесійнага абсталявання экспертнага класу:

  • Vivid E9 General Electric (ЗША);
  • Samsung Medison EKO7.

Наяўнасць доплера: тканкавы, колеравы, энергетычны, імпульснахвалевы і сталахвалевы.

Vivid E9 вытворчасці кампаніі General Electric (ЗША)

Лічбавая сістэма прэміяльнага экспертнага класу. Апарат быў распрацаваны на аснове TrueScan і гарантуе шырокія магчымасці для даследвання і звышвысокую частату кадраў. У большай ступені выкарыстоўваецца для дыягностыкі мачаплоцевай сістэмы, сэрца, венаў і артэрыяў ніжніх канцавінаў, брахіяцэфальных артэрыяў, ворганаў чэраўнай паражніны, лімфатычнай сістэмы, мяккіх тканак і шчытападобнай залозы.

Чым унікальны гэты апарат?

  • Высокае разрозненне.
  • Вялікія магчымасці апрацоўкі ды аналізу дадзеных.
  • Мультыпланавая візуалізацыя.
  • У рэальным маштабе часу магчымая чатырохмерная рэканструкцыя сэрца.

Гэта цалкам новы падыход да стварэння і апрацоўкі відарысаў. Адбываецца ацэнка анатоміі, руху сценак сэрца, гемадынамікі на прафесійным узроўні. Магчымая ацэнка як захаваных дадзеных, так і ў рэальным часе ў працэсе дыягностыкі. Эрганоміку і зручнасць даследвання забяспечвае функцыя ComfortScan.

Samsung Medison EKO7

Новы ўльтрагукавы сканер экспертнага класу. Ён забяспечвае якасную візуалізацыю ў рэжыме 2D, дакладную ацэнку крывябегу, руху сценак сэрца. Кіраванне зручнае дзякуючы эрганамічнаму дызайну.

Галіны ўжывання:

  • абдамінальныя даследванні;
  • мамалогія;
  • кардыялогія;
  • акушэрства;
  • педыятрыя;
  • гінекалогія;
  • уралогія;
  • неанаталогія і г. д.

Прынцып дзеяння УГД і асаблівасці працэдуры

У медыцынскай практыцы даследванне робіцца пры дапамозе высокачастаснага гуку ў дыяпазоне 1–16 МГц. Працэдура цалкам бясшкодная і бязбольная. Ультрагукавыя хвалі адбіваюцца ад ворганаў і тканак у чуйнік, які пераўтварае хвалі ў электрычныя сігналы.

Як усё адбываецца? Пацыент прыходзіць на прыём і кладзецца на канапу. Лекар наносіць на патрэбную вобласць скуры празрысты гель на воднай аснове. Выкарыстанне адмысловага гелю патрабуецца дзеля ўсталявання шчыльнага кантакту паміж скурай і чуйнікам і якаснай перадачы сігналаў. Без такога гелю якасць выявы істотна пагоршыцца.

Залежна ад вобласці даследвання існуюць розныя рэкамендацыі. Да прыкладу, дыягностыку ворганаў малога лагва і малочных залозаў раяць рабіць на 5–7 дзень менструальнага цыклу. Даследванне чэраўнай паражніны адбываецца нашча. Перад даследваннем мачавога пухіра і прастаты пацыент мае выпіць некалькі шклянак вады. Шмат якія працэдуры УГД, аднак, не вымагаюць адмысловай падрыхтоўкі.

Прыходзьце ў цэнтр «Конфідэнс». Нашыя лекары першай і вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый працуюць з выкарыстаннем сучаснага абсталявання. Мы месцімся каля станцыі метро «Спартыўная». Прапануем пацыентам аптымальныя суадносіны кошту і якасці, апякуемся вашым здароўем. Лекаванне адбываецца пад нашым кантролем ад моманту звароту да поўнай папраўкі.

Кошт працэдуры УГД удакладняйце па тэлефонах цэнтра, таксама вы можаце замовіць выклік проста з сайта.

Увага! Усе названыя цэны – папярэднія. За больш падрабязнай інфармацыяй варта звяртацца да адміністратара па тэлефоне.

Назва паслугі Кошт, BYN
УГД ворганаў чэраўнай паражніны (печані, каса, падстраўнікавая залоза, жоўцевы пухір, ныркі) ад 49 руб.
УГД нырак і рэтраперытанеальнай (забрухавіннай) прасторы ад 27 руб.
УГД шчытападобнай залозы і шыйных лімфавузлоў ад 27 руб.
УГД сэрца (колеравае і тканкавае доплераўскае картаванне) ад 45 руб.
УГД плода цяжарнасці ад 33 руб.
УГД прастаты ад 30 руб.
УГД брахіяцэфальных (БДА) артэрыяў ад 38 руб.
УГД мяккіх тканак ад 21 руб.
УГД малога лагва (маціцы і прывескаў) ад 27 руб.
УГД малочных і рэгіянальных лімфавузлоў ад 30 руб.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!