Паслугі


Касметалогія


Ад красавіка 2009 года медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» пачаў ажыццяўляць паслугі ў галіне медыцынскай касметалогіі. Каб гарантаваць высокую якасць абслугоўвання і медыцынскіх паслуг, для працы ў клініцы былі запрошаныя высокакваліфікаваныя спецыялісты, дыпламаваныя пластычныя хірургі ды лекары-касметолагі.

Касметалогія — галіна медыцыны, якая займаецца пазбаўленнем ад эстэтычных хібаў і вырашэннем праблемаў у знешнасці. Сучасная касметалогія ўключае мноства методык, якія дазваляюць унікнуць хірургічнага ўмяшання. Тэрапеўтычная касметалогія ўключае масажныя працэдуры, выкарыстанне вонкавых касметычных сродкаў, ін’екцыі ды фізіятэрапеўтычныя тэхналогіі. Калі пацыенту не дапамагаюць альтэрнатыўныя методыкі, касметолагі звяртаюцца да больш інвазіўных методык з выкарыстаннем, напрыклад, лазеру, іншых апаратных захадаў.

Касметалогія сёння дазваляе вырашыць велізарнае кола праблемаў.

Мезатэрапія

Адна з найбольш запатрабаваных працэдураў — мезатэрапія. Сутнасць гэтай методыкі — увядзенне адмысловых лекавальных мяшанак у розныя пласты скуры. Індывідуальны склад ін’екцыяў дазваляе перамагаць шмат якія хібы знешнасці або атрымаць пажаданы касметычны эфект:

  1. Аднаўленне авала твару.
  2. Ліфтынг.
  3. Глыбокае інтэнсіўнае звільгатненне.
  4. Карэкцыя колеру твару.
  5. Змяншэнне расцяжак і іх прафілактыка.
  6. Лекаванне праблемаў скуры: тлусты бляск, купероз, вугры, пашыраныя сітавіны і інш.
  7. Тэрапія акнэ.
  8. Стымуляванне росту валасоў.
  9. Карэкцыя тлушчавых адкладаў, выпраўленне такіх дэфектаў, як «галіфэ», «другое падбароддзе» і інш.
  10. Прафілактыка і пазбаўленне ад цэлюліту.

Мезатэрапія часам бывае адзіным слушным выйсцем для аздараўлення, калі скура сухая, сцягнутая альбо лушчыцца. Індывідуальная кансультацыя спецыяліста дазволіць падабраць неабходны курс лекавання альбо карэкцыі.

Ін’екцыі прэпаратаў ботулатаксіну

Лекары цэнтру «Конфідэнс» раяць прэпараты ботулатаксіну як дзейсны сродак для барацьбы супраць мімічных зморчшкаў на твары.

Істотна!

Ботулатаксін здольны блакаваць празмерную актыўнасць мімічных цягліцаў. Пасля ўвядзення гэтага сродку цягліцы паслабляюцца, што спрыяе разгладжванню і рэгенерацыі скуры ў праблемнай зоне. Ботулатаксін выкарыстоўваюць у касметалогіі дзеля ліквідацыі зморшчкаў, а таксама дзеля памяншэння патлівасці.
Контурная пластыка

Уводзяцца прэпараты, якія маюць у складзе гіалуронавую кіслю,што актыўна дзейнічае супраць зморшчкаў і нават глыбокіх складак.

Гэты метад пластыкі належыць да нехірургічных, а ўтварэнне скурнага каркасу адбываецца дзякуючы актывізацыі сінтэзу калагену пад уздзеяннем гелю. Скура атрымоўвае неабходнае ўвільгатненне паступова, цягам разыходу рэчыва. Паводле свайго складу гіалуронавая кісля набліжаецца да скуры і з цягам часу цалкам распадаецца на ваду і вуглякіслы газ. Таму контурная пластыка не мае ніякіх пабочных эфектаў.

Якія працэдуры здзяйсняюць з гэтымі прэпаратамі?

  1. Карэкцыя абрысу і формы вуснаў.
  2. Карэкцыя носа-вусневых складак.
  3. Карэкцыя авала твару.
  4. Згладжванне глыбокіх зморшчкаў.

Выдаленне судзінных зорачак і сетачак

Каб уздзейнічаць на глыбокія пласты скуры, выкарыстоўваюць фоталекаванне, якое дае рады супраць судзінных зорачак, залішняй пігментацыі, псарыязу, акнэ і тлустай скуры з вуграмі.

Цягам працэдуры скура пацыента не траўмуецца дзякуючы выкарыстанню накіраванага святла.Фоталекаванне сёння досыць запатрабаванае ў касметалогіі і выкарыстоўваецца ў лекаванні разнастайных дэфектаў скуры:

  1. Тэрапія пасля сонечных апёкаў.
  2. Лекаванне пашырэння судзіннай сеткі, выдаленне судзінных зорачак і іншых судзінных парушэнняў.
  3. Карэкцыя і лекаванне тлустай скуры з пашыранымі сітавінамі. Лекаванне ружовых вугроў (разацэа) і пазбаўленне пачырваненняў.
  4. Лечение розовых угрей (розацеа) и избавление от покраснений.
  5. Выдаленне пігментавых плямаў і мелазмаў. Апошні дэфект праяўляецца на жаночай скуры ў выглядзе рудых плямаў. Яны могуць з’явіцца ў выніку цяжарнасці, прымання гарманальных кантрацэптываў і іншых акалічнасцяў. Метад дае рады і з пайкіладэрмомай — моцнай пігментацыяй, а таксама эрытэмай — моцным пачырваненнем скуры, выкліканым пашырэннем крывяносных капіляраў.
  6. Лекаванне вугравой высыпкі (акнэ).

Фотаамаладжэнне

Адзін з найбольш запатрабаваных шляхоў амаладжэння — фотаамаладжэнне — грунтуецца на ўздзеянні на скурны покрыў імпульсамі святла. Методыка працуе за кошт стымулявання ды актывізацыі біяхімічных рэакцыяў, што выклікаюць неакалагенэз, які і паляпшае рэгенерацыю клетак праз павелічэнне колькасці злучальных структураў. Большасць касметолагаў раяць працэдуру фотаамаладжэння для бляклай і адрузлай скуры.

Фотаамаладжэнне адновіць скуру, разгладзіць зморшчкі і зробіць эфект ліфтынгу. Працэдура спрыяе паляпшэнню колеру твару, выдаленню пігментавых плямаў.

Фотаэпіляцыя
Папулярнасць тэхналогіі актыўна расце за кошт таго, што эфект пасля гэтай працэдуры шмат больш працяглы, чым пасля эпіляцыі воскам і падобных метадаў.

Поўны курс складаецца з 4–8 працэдураў, пасля якіх валасы цалкам знікаюць на досыць працяглы перыяд. У будучыні трэба будзе рабіць толькі падтрымныя працэдуры не часцей чым раз на паўгады. Эфект будзе трымацца некалькі год.

Пілінгі

Сучасныя пілінгі дазваляюць не толькі ачысціць скуру, але і дасягнуць істотнага паляпшэння яе структуры і пазбыцца дробных зморшчкаў.

Хімічны пілінг ужываюць для глыбокай ачысткі скуры. Пасля працэдуры скура робіцца куды больш роўнай, гладкай, сітавіны звужаюцца. Калі вы жадаеце падрыхтавацца да нейкай падзеі, рабіце пілінг загадзя, прыблізна за 2–3 тыдні, бо пасля працэдуры трэба адаптацыя скуры.

Які пілінг магчымы ў нашым цэнтры? 

  1. Паверхневы хімічны пілінг скуры твару і шыі.
  2. Хімічны пілінг скуры твару сярэдзіннага ўзроўню. Неабходная папярэдняя кансультацыя лекара.

Аўтастымуляцыя рэгенерацыйных працэсаў

Да інавацыйных, але ўжо прызнаных у сусветнай практыцы метадаў належыць аўтастымуляцыя рэгенерацыйных працэсаў скуры. Методыка грунтуецца на натуральным клетачным амаладжэнні, таму яе раяць незалежна ад веку.

Методыка заснаваная на ўвядзенні ў скуру аўтагелю альбо плазмы, атрыманай з уласнай крыві чалавека і ўзбагачанай трамбацытамі і чыннікамі росту. Гэтая сумесь упырскваецца ў скурны покрыў шляхам мікраін’екцыяў. Узбагачаная плазма распачынае сінтэз калагену і эластыну, што цягне за сабой натуральнае аднаўленне скуры.

Эфект ашаламляльны — скура амалоджваецца візуальна і структурна.

Перавагі гэтага метаду ўжо дацанілі пацыенты ва ўсім свеце:

  • Не выклікае алергічных рэакцыяў, адрынання і іншых пабочных эфектаў.
  • Плазма, напітаная чыннікамі росту ды вітамінамі, станоўча ўплывае на загойванне ранаў.
  • За кошт натуральнай выпрацоўкі калагену стан скуры паляпшаецца нават праз некалькі месяцаў пасля ін’екцыяў.
  • Працяглы эфект амаладжэння — аж да 5–6 месяцаў.
  • Візуальна эфект амаладжэння відаць ужо праз тыдзень пасля працэдуры.
  • Скура не сухая, мае здаровы колер без дробных зморшчкаў і мяхоў пад вачыма.
  • Менш заўважныя ўзроставыя змены, а таксама шнары.
  • Магчыма выкарыстоўваць як метад лекавання акнэ, вугрыстай высыпкі і розных відаў алапецыі (выпадзення валасоў).

Як бачым, сучасная касметалогія здольная вырашаць праблему ўзроставых і іншых зменаў без умяшання пластычнага хірурга. Звярніцеся да прафесійных касметолагаў па слушную методыку амаладжэння.

Назва паслугіКошт, BYN
Кансультацыя касметолагаад 17 руб.
Кансультацыя касметолага-хірургаад 17 руб.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!