Паслугі


Аўтастымуляцыя рэгенерацыйных працэсаў скуры (PRP)


Ці хочаце вы амаладзіць сваю скуру, не звяртаючыся да радыкальных метадаў хірургічнага ўмяшання? Рэкамендуем аўтастымуляцыю рэгенерацыйных працэсаў скуры. Гэта сучасны і запатрабаваны метад паляпшэння яе выгляду, заснаваны на натуральным клетачным амаладжэнні. У сусветнай практыцы аўтастымуляцыя прызнаная як адзін з прагрэсіўных і дзейсных метадаў амаладжэння і аздараўлення.

Сутнасць і апісанне працэдуры, яе перавагі

Сэнс працэдуры палягае ў тым, што ў скуру чалавека ўводзіцца плазма ягонай уласнай крыві. Плазма напітваецца трамбацытамі і чыннікамі росту, якія спрыяюць натуральнай рэгенерацыі.

Атрыманы прэпарат уводзяць у патрэбны пласт скуры або падскурную абалоніну пры дапамозе мікраін’екцыяў, якія не разбураюць тканак. Уведзеная плазма стымулюе ў тканках сінтэз калагену, эластыну, аднаўляе мікрацыркуляцыю тканак, актывізуе натуральны працэс узнаўлення клетак.

У выніку эфект амаладжэння відавочны, адчувальны і працяглы.

Дзеля гэтай працэдуры ў пацыента бяруць кроў з вены ў колькасці, неабходнай для вылучэння плазмы (8–16 ml).

Істотна!

Забіранне гэтага аб’ёму крыві ніяк не адбіваецца на стане чалавека. Таму не варта пераймацца бяспекай працэдуры для здароўя чалавека.

Далей кроў пры дапамозе цэнтрыфугі падзяляюць на тры фракцыі:

  • эрытрацыты;
  • плазма, бедная на трамбацыты;
  • плазма, багатая на трамбацыты.

Для аўтастымуляцыі скуры прыдатная плазма з утрыманнем да 1 млн трамбацытаў у 1 мл плазмы. Яе ўзбагачаюць чыннікамі росту і вітамінамі. Атрыманы «кактэйль» уводзяць у вонкавыя пласты скуры пры дапамозе ўльтратонкай іголкі.

Працэдура аўтастымуляцыі (ад моманту забірання крыві да заканчэння) цягнецца не больш за гадзіну (30–40 хв.). Пры гэтым медыцынскі персанал пільна сочыць, каб кожны этап адбываўся згодна з патрабаваннямі стэрыльнасці і aсептыкі.

Перавагі аўтастымуляцыі рэгенерацыйных працэсаў скуры

  • Ніякіх алергічных рэакцыяў, бо працэдура прадугледжвае выкарыстанне плазмы з уласнай крыві пацыента.
  • Няма рэакцыяў адрынання і іншых падобных праяваў.
  • Хуткае загойванне ранаў дзякуючы плазме, насычанай чыннікамі росту і вітамінамі.
  • Дзякуючы натуральнай выпрацоўцы калагену агульны амаладжальны эфект працэдуры цягнецца ажно да 5–6 месяцаў.
  • На пяты — сёмы дзень пасля ін’екцыі пацыент ужо можа заўважыць станоўчыя вынікі.
  • Часцяком выкарыстоўваецца як тэрапія акнэ і вугрыстага сыпу.

Касметычны эфэкт аўтастымуляцыі цяжка не заўважыць. Скура набывае здаровы колер і вільготнасць. Дробныя зморшкі і мяхі пад вачыма робяцца менш заўважнымі, гэтаксама як і іншыя ўзроставыя змены.

Віды аўтастымуляцыі рэгенерацыйных працэсаў скуры

Аўтастымуляцыю раяць для амаладжэння розных вобласцяў цела. У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» выконваюць наступныя віды амаладжэння шляхам аўтастымуляцыі:

  • твару: дасягаецца аздараўленчы і амаладжальны эфект з выпраўленнем хібаў і паталогій скуры;
  • шыі: хаваюцца яе ўзроставыя змены;
  • зоны дэкальтэ ў выпадку прыкметнага завядання скуры;
  • валасістай часткі галавы: паляпшаецца рост і стан валасоў, здзяйсняецца прафілактыка іх выпадзення і ломкасці;
  • інтымнай зоны: нармалізуецца стан слізніцы, карэктуецца форма плоцевых ворганаў.

Падставаў да правядзення працэдуры шмат. Найчасцей аўтастымуляцыю прызначаюць у наступных выпадках:

  • Як прафілактычную працэдуру, што запавольвае працэс старэння скуры на розных абсягах цела.
  • Для захавання пругкасці, дадатковага звільгатнення скуры і аднаўлення яе пасля стрэсаў (зменаў клімату, псіхаэмацыйных разладаў і інш.).
  • У якасці рэабілітацыйнай тэрапіі скуры пасля ўльтрафіялетавых апёкаў, негатыўнага (агрэсіўнага) ўздзеяння касметычных сродкаў і працэдураў, а таксама пасля пластычных аперацыяў.
  • Для лекавання перавышанай сухасці скурнага покрыву.
  • Як тэрапію палысення, моцнага выпадзення валасоў, а таксама для паляпшэння іх стану.
  • У комплексе з іншымі метадамі і сродкамі агульнага амаладжэння скуры твару, рук, жывата, сцёгнаў, шыі і інш.

Проціпадставы

  • Цяжкія формы цукровага дыябету.
  • Аўтаімунныя хваробы.
  • Парушэнні згусальнасці крыві.
  • Прыём антыкаагулянтаў.
  • Інфекцыйныя хваробы ў розных стадыях.
  • Цяжарнасць на ўсіх тэрмінах.
  • Перыяд лактацыі.
  • Хваробы крыві і злаякасныя пухліны.
  • Хранічныя хваробы печаняў.

Медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» выконвае аўтастымуляцыю паводле ўсіх санітарных нормаў і толькі пасля абследу пацыента.

Ці магчымыя ўскладненні пасля аўтастымуляцыі?

Аўтастымуляцыя праходзіць практычна без негатыўных наступстваў, бо з’яўляецца гіпаалергеннай і бяспечнай методыкай. Але ж усе касметычныя працэдуры здольныя выклікаць пабочныя эфекты (індывідуальную рэакцыю) нават пры слушнай тэрапіі.

Кошт паслугі можа вагацца залежна ад аб’ёму тэрапіі і колькасці працэдураў.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!