У медыцыне існуюць праблемы, пра якія саромеюцца казаць большасць пацыентаў. Гемарой — хвароба, звязаная з трамбозам, запаленнем, анамальным пашырэннем і закручанасцю гемараідальных венаў, што цягне ўтварэнне вузлоў вакол кутняй кішкі.
На жаль, кансерватыўная тэрапія не заўсёды здатная дапамагчы палепшыць стан пацыента. Аднак не спяшайцеся аддаваць свой выбар на карысць хірургічнага ўмяшання. У сучаснай практалогіі існуе мноства ашчадных методык, якія дазваляюць пазбыцца паталогіі без болю, разрэзаў і крыві. Адна з такіх тэхналогіяў — лазерная каагуляцыя гемараідальных вузлоў.
На практыцы большасць пацыентаў, хворых на гемарой, звяртаюцца да лекара на запушчанай стадыі хваробы, калі нельга ўнікнуць аперацыйнага ўмяшання. Абіраючы лазернае выдаленне, пацыент зніжае рызыку негатыўных наступстваў і разам з гэтым памяншае рызыку пааперацыйных ускладненняў.
Перавагі лазернай каагуляцыі гемарою
Мінскія клінікі пачалі прапаноўваць лазернае выдаленне гемарою параўнаўча нядаўна. Аднак попыт на працэдуру расце, і гэтаму спрыяе шэраг перавагаў.
- Аперацыя адбываецца без болю і крыві пад унутрывенным наркозам. Пацыент не ўдзельнічае ў аперацыі і не зазнае ніякіх ускладненняў ад анэстэзіі, адрозна ад спінальнай альбо сакральнай анэстэзіі.
- Высокая дзейснасць тэхналогіі.
- Працэдура адбываецца хутка, без адмысловай перадаперацыйнай падрыхтоўкі.
- Ніякіх шнараў і разрэзаў.
- Перыяд аднаўлення мінімальны і праходзіць без болю.
- Выконваць аперацыі гэтым метадам можна нават пры наяўнасці свішчоў, трэшчынаў і запаленчага працэсу.
Кошт працэдуры досыць высокі адносна традыцыйнага хірургічнага ўмяшання. Але ж толькі лазерная каагуляцыя гарантуе поўную папраўку ў складаных выпадках.
Падставы ды проціпадставы да лазернага выдалення гемарою
Абсалютна ўсе аперацыі выконваюцца пасля таго, як спецыяліст здзейсніць даследванне і дасць рэкамендацыі. Лазернае выдаленне гемарою прызначаюць у большасці выпадкаў дыягнаставання гэтай хваробы ў цяжкіх формах:
- пры наяўнасці ўнутранага гемарою 1 і 2 ступені, калі хвароба мае хранічны бег з наяўнасцю вонкавых варыкозных вузлоў;
- пры вонкавым гемароі на 3 стадыі хваробы;
- пры выяўленні анальных трэшчынаў і крывяцечнасці ўнутраных вузельчыкаў.
Проціпадставамі да лазернай каагуляцыі гемарою лічацца:
- запушчаная форма хваробы;
- інфекцыйныя працэсы ў вобласці анусу, што вымагаюць папярэдняга кансерватыўнага лекавання.
Сутнасць лазернай методыкі, магчымыя ўскладненні ды перыяд рэабілітацыі
Лазерная тэрапія гемарою адбываецца ў 3 этапы:
- падрыхтоўка (кансультацыя спецыяліста, даследванні, здача неабходных аналізаў; ачыстка кішачніка клізмай у дзень аперацыі);
- выкананне лазернай каагуляцыі;
- перыяд аднаўлення.
Сама працэдура выдалення гемарою лазерам займае няшмат часу.
- Анаскоп з падсветкаю ўстаўляюць у задні праход пацыента дзеля дэтальнага разгляду гемараідальнага вузла.
- Лазерны каагулятар накіроўваюць да «ножкі» (асновы) вузла альбо да самога вузла.
- Выпальваюць вузел лазерам. На месцы вузла пасля працэдуры фармуецца злучальная тканка.
- Пасля аперацыі пацыент мае правесці колькі гадзінаў у стацыянары пад назіраннем лекара.
Аднаўленчы перыяд зойме ад некалькіх дзён да месяца, у залежнасці ад ступені хваробы і ад складанасці выкананай аперацыі. Рэабілітацыя ўключае разумныя фізічныя нагрузкі, але без падняцця цяжараў; выкананне правілаў гігіены і прызначаную доктарам дыету.
Пасля выдалення гемарою метадам лазернай каагуляцыі магчымыя пэўныя ўскладненні. Большасць пацыентаў выдатна пераносяць лазерную тэрапію, але ж ёсць невялікія групы рызыкі, пра якія неабходна згадаць.
- Калі каагуляцыю зрабілі няправільна, альбо часам і без бачных на тое прычынаў, кроў будзе «напітваць» гемараідальны вузел надалей і правакаваць трамбозы.
- У выпадку запушчанага гемарою аднаго сеансу лазернай тэрапіі недастаткова. Аднак рабіць паўторнае лазернае выдаленне раней чым праз 2–3 тыдні непажадана.
- Рэцыдыў пасля лазернай каагуляцыі магчымы, бо аперацыя ліквідуе толькі вузлы, а не прычыну хваробы.
Кошт лекавання залежыць ад ступені запушчанасці хваробы, колькасці выдаленых вузлоў і абранай методыкі тэрапіі.
У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» лазернае выдаленне гемарою выконвае дасведчаны спецыяліст. Таксама робіцца шэраг спадарожных працэдураў: комплексная тэрапія і рэабілітацыйныя мерапрыемствы. Папярэдняя кансультацыя спецыяліста — абавязковая!
Памятайце: чым пазней вы звернецеся да практолага, тым складанейшы і даражэйшы будзе курс лекавання.