Паслугі


УГД (УльтраГукавое Даследванне) для цяжарных


Зазвычай ультрагукавую дыягностыку ў перыяд цяжарнасці прызначае гінеколаг для дадатковага даследвання. УГД ў медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» выконваецца ў азначаныя тэрміны па даступным кошце. Сучаснае абсталяванне нашай клінікі дазваляе выконваць УГД на ўсіх тэрмінах цяжарнасці і не пераймацца здароўем маці і дзіцяці.

Таксама мы прапануем кабетам даследванне іншых ворганаў, такіх як:

  • чэраўная паражніна (печані, селязёнка, падстраўнікавая залоза);
  • ныркі;
  • лімфавузлы;
  • шчытападобная залоза;
  • артэрыі ды сэрца;
  • малочныя залозы;
  • мяккія тканкі.

Каму і навошта прызначаюць УГД?

  • Калі пацыентку непакоіць сталы боль і дыскамфорт у чэраўнай паражніне, які суправаджаецца іншымі непрыемнымі сімптомамі, ёй прызначаюць УГД, каб паставіць дакладны дыягназ. Даследванне дапаможа вызначыць праблемы з жоўцевым пухіром, касой, печанямі, падстраўнікавай залозаю ды інш. На УГД бачныя нават нязначныя змены памеру і самы пачатак запаленчага працэсу. Дзякуючы сучаснай тэхніцы можна заўважыць новаўтварэнні ў 2–3 мм.

УГД — цалкам бясшкодны шлях даследвання, які не робіць шкоднага ўздзеяння на арганізм.

  • Млоснасць, заўсёднае жаданне на ваніты і боль у жываце — непасрэдныя падставы да УГД.
  • На УГД накіроўваюць пацыентаў з падставамі да хваробаў мочавыдзяляльнай сістэмы, у прыватнасці нырак.
  • Каб даследаваць сэрцавую цягліцу, на апараце УГД вымяраюць хуткасць і кірунак плыні крыві, памеры паражнінаў, а таксама артэрыйны ціск.
  • На УГД могуць накіраваць дзеля дыягностыкі пухлінаў і паталогіяў малочных залоз. Усе кабеты маюць праходзіць гэтае даследванне ў дыягнастычных мэтах штогод.
  • УГД можа выявіць парушэнні функцыянавання жаночай рэпрадукцыйнай сістэмы. Ультрагукавая дыягностыка дапамагае беспамылкова вызначыць цяжарнасць, што асабліва актуальна на ранейшых стадыях (2–3 тыдзень).
  • У часе цяжарнасці УГД дапамагае даследваць плод. На цяперашні час гэта адзіны шлях атрымаць ягоную выяву. Пры гэтым працэдура цалкам бясшкодная для плода і дазваляе выявіць магчымыя адхіленні ў ягоным развіцці. Раз на 3 месяцы праходжанне УГД лічыцца абавязковым, што дазваляе выявіць нават найменшыя паталогіі. На ўльтрагукавым даследванні напярэдадні родаў выяўляюць слушнасць размяшчэння дзіцяці.

УГД ў медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» вы можаце зрабіць незалежна ад тэрміну цяжарнасці, пры адсутнасці проціпадстаў. Цяжарным кабетам раяць выканаць яго 4 разы цягам 9-месячнага перыяду. Часам з медыцынскіх падстаў колькасць УГД можна павялічыць, асабліва калі паўстае пагроза развіццю плода.

Як выконваюць ультрагукавую дыягностыку

Апарат УГД працуе дзякуючы дзеянню ўльтрагукавых хваляў на ворганы і тканкі. Ультрагукавыя сігналы пераўтвараюцца ў электрычны сігнал і адлюстроўваюцца на маніторы ў выглядзе выявы. Дасведчаны спецыяліст лёгка расшыфруе карцінку.

Да УГД можна не рыхтавацца загадзя. Пацыентка прыходзіць на даследванне ў добрым гуморы, прымае зручнае гарызантальнае становішча на канапе. Лекар пакрывае скуру медыцынскім гелем, каб палепшыць якасць выявы на маніторы. Адзіная адмысловая парада  наконт УГД — прыходзіць на даследванне нашча.

У цэнтры «Конфідэнс» прымаюць пацыентаў незалежна ад паталогіі, накіроўваюць іх на поўнае даследванне і прызначаюць лекаванне пасля пастаноўкі дыягназу. Абсталяванне клінікі адпавядае міжнародным стандартам, а кваліфікацыя лекараў дазваляе выконваць даследванні найвышэйшай складанасці.

Запісацца на УГД ці на кансультацыю да любога спецыяліста вы можаце па тэлефонах: (017) 363-70-73; (017) 202-59-09; (044) 715-69-14; (029) 865-20-90; (025) 744-49-66.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!