Паслугі


Лазернае лекаванне нетрымання мачы ў кабет


Інкантыненцыя — паталогія, звязаная з бескантрольным выцяканнем мачы, якая сустракаецца сярод кабет незалежна ад іхнага веку. Нават пачатковая стадыя гэтага нядужання выклікае ў пацыенткі псіхаэмацыйны разлад, прымушае мяняць звыклы лад жыцця.

Да ведама!

Вынікі доследаў сведчаць пра тое, што на паталогію нетрымання мачы пакутуюць прыкладна 20 % насельніцтва Зямлі. Найчасцейшым чыннікам развіцця хваробы лічаць век. З гадамі інкантыненцыя сустракаецца часцей, асабліва сярод кабет пасля хірургічных умяшанняў, складаных родаў і перанесеных хваробаў.

Падчас нармальнай працы нырак мача выводзіцца па мачавых каналах у мачавы пухір. Калі эластычнасць цяглічнага пласта мачавога пухіра і цяглічных тканак у абсягу сфінктару страчаная, здараецца міжвольнае бескантрольнае вывядзенне мачы. Прычыны нетрымання мачы ў кабет наступныя:

  • складаныя роды, што адбыліся з разрывам тканак;
  • выяўленыя інфекцыі мачавых шляхоў;
  • хранічныя хваробы, што суправаджаюцца кашлем;
  • перыяд менапаўзы;
  • перанесеныя гінекалагічныя аперацыі, аперацыі на хрыбетніку.

Усе гэтыя чыннікі так ці інакш маюць наступствам расцягненне альбо пашкоджанне цяглічных сценак похвы, што і вядзе да немагчымасці кантраляваць мочавыпусканне. Для лекавання гэтай паталогіі найчасцей ужываюцца наступныя методыкі:

  • медыкаментозны курс тэрапіі;
  • фізічныя практыкаванні Кегеля дзеля ўмацавання цягліцаў лагва.

Калі ніводная з пералічаных методык не дала рады, звяртаюцца да іншых метадаў, аддаючы перавагу новым тэхналогіям — лазернаму лекаванню нетрымання мачы.

Сутнасць методыкі лазернага лекавання інкантыненцыі

Лекаванне стрэсавага нетрымання мачы лазерам выконваецца амбулаторна пасля выяўлення хваробы 1 і 2 ступені. Працэдуру ажыццяўляе лекар-гінеколаг пасля папярэдняга даследвання з выяўленнем прычынаў і ступені паталогіі. Перавагі лазернай тэрапіі:

  • адсутнасць балючых адчуванняў;
  • працягласць працэдуры не большая за 20 хвілін;
  • паляпшэнне стану плоцевых ворганаў у кабет, як вынік — падтрыманне мочавыдзяляльнай і плоцевай функцыяў;
  • пацверджаная дзейснасць працэдуры і працяглы эфект (пазбыцца паталогіі пасля курсу лазернай тэрапіі магчыма на тэрмін 1–2 гады);
  • ніякай працяглай рэабілітацыі: пасля працэдураў пацыентка вяртаецца да нармальнага жыцця, выконваючы простыя парады доктара (унікаць фізічных нагрузак, гарачых ваннаў і наведвання лазняў);
  • звужэнне похвы — да 25 % з пазбаўленнем вагінальнай сухасці;
  • ніякіх шнараў пасля аперацыі не застаецца.

Каму дапаможа лазерная тэрапія паталогіі нетрымання мачы?

На жаль, тэхналогія лазернага лекавання магчымая не ва ўсіх выяўленых выпадках інкантыненцыі. Падчас даследвання доктар выявіць магчымыя рызыкі і дасць парады наконт далейшага курсу лекавання. Лазернае лекаванне актуальнае ў выпадку:

  • стрэсавага нетрымання мачы, якое мае праявай бескантрольнае мочавыпусканне падчас кашлю, чыху, смеху альбо фізічных практыкаванняў;
  • змяшанага тыпу нетрымання, які спалучае стрэсавае і ўргентнае.

Шмат якія дактары абіраюць менавіта лазерную тэрапію праз яе мяккае, ашчаднае дзеянне. Прамень лазера дае магутны штуршок да натуральнага сінтэзу калагену ў тканках похвы, што цягне звужэнне воргана і ўзмацненне крывябегу ў тканках. Пасля працэдуры пругкасць сценак похвы і яе чуллівасць павялічваюцца ў некалькі разоў.

Гэты метад бясшкодны, але вылучаюць шэраг проціпадстаў да лазернай тэрапіі нетрымання мачы:

  • гепатыт у актыўнай стадыі;
  • выяўленыя запаленчыя працэсы ў похве;
  • анкалагічныя хваробы і наяўнасць некаторых дабраякасных новаўтварэнняў;
  • менструальны перыяд альбо крывяцёкі па-за менструальным цыклам;
  • цяжарнасць незалежна ад тэрміну;
  • цукровы дыябет.

Сутнасць методыкі лазернай тэрапіі

Перадаперацыйнае даследванне уключае УГД (УльтраГукавое Даследванне), забор аналізаў на цыталогію, вірусы ды мазок на флору. Каб выявіць мажлівую вірусную паталогію, лекар выконвае кольпаскапію. Калі цягам даследвання былі выяўленыя схаваныя інфекцыі ды хваробы, працэдура лазернай тэрапіі будзе здзейсненая толькі пасля іх лекавання. Методыка выкарыстання лазера прадугледжвае 2–3 сеансы з прамежкамі ў 1 месяц. Ужо пасля першага сеансу назіраецца істотнае паляпшэнне стану слізніцы похвы.

Дзеянне поўнага курсу тэрапіі цягнецца 1–2 гады, пасля чаго яе можна паўтарыць зноўку.

Ускладненні пасля працэдуры не выяўленыя. Адно ў рэдкіх выпадках павялічанай індывідуальнай чуллівасці да ўздзеяння лазеру бываюць нязначныя вадкія альбо крывяністыя выдзяленні, якія могуць працягвацца да 3–5 дзён.

Медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» выконвае лазернае лекаванне нетрымання мачы з выкарыстаннем сучаснага абсталявання.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!