Паслугі


УГД (УльтраГукавое Даследванне) ворганаў малога лагва


У наш час поруч з чалавекам заўжды ідуць фактары рызыкі: стрэсы, кепская экалогія, ператамленне, бяссонне, эмацыйныя разлады. Усё гэта негатыўна адбіваецца на здароўе. Практычна кожны другі жыхар нашай рэспублікі мае слабы імунітэт. Таму прафілактыка хваробаў можа прадухіліць сур’ёзныя паталогіі, што вядуць да незваротных працэсаў.

Уплыў навакольнага асяроддзя і сацыяльных працэсаў найбольш моцны на кабет. Праблемы, звязаныя з хваробамі мочаплоцевай сістэмы, могуць праявіцца зусім не адразу. Шмат якія хваробы працякаюць бессімптомна, а дыягназ пры гэтым трэба паставіць як мага хутчэй.

У такой сітуацыі дапаможа УГД ворганаў малога лагва. У сталічным рэгіёне яго можна прайсці шмат у якіх клініках. У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» УГД робяць на сучасным абсталяванні з індывідуальным падыходам.

УГД малога лагва дапаможа выявіць новаўтварэнні разнастайнай этыялогіі, паталагічныя змены і найменшыя хібы ўнутраных ворганаў. Паколькі бальшыня гінекалагічных хваробаў бяжыць без сімптомаў, выявіць іх дапамогуць адно рэгулярныя кансультацыі спецыяліста і ўльтрагукавое даследванне.

Падставы да УГД ворганаў малога лагва

  • Парушэнні менструальнага цыклу, калі яны рэгулярна паўтараюцца. Неўласцівыя болі падчас цыклу, завялікія выдзяленні.
  • Усталяванне прычыны няплоднасці.
  • Даследванне стану плода падчас цяжарнасці (асабліва калі цяжарнасць адбываецца з адхіленнямі).
  • Перыяд менапаўзы, калі ён суправаджаецца сталымі болямі ды выдзяленнямі.
  • Незразумелы боль у паясніцы, цягнучы боль унізе жывата.
  • Для дзяўчынак: замест агляду на гінекалагічным крэсле.

УГД выконваюць на сучасным, бясшкодным для здароўя кабеты апараце. Таму ніякай пагрозы для здароўя працэдура не ўяўляе. Адзіным абмежаваннем, на думку медыкаў, выступае перыяд цяжарнасці: рабіць даследаванне варта не болей за 3–4 разы за ўвесь тэрмін развіцця плода.

УГД ворганаў малога лагва можна рабіць і маленькім пацыенткам — ад 3 год. Яно дазваляе дзіцячаму гінеколагу дэтальна ацаніць стан ворганаў малога лагва без непрыемнага для дзяўчынак агляду на гінекалагічным крэсле. Перад выкананнем такога УГД трэба папярэдне выпіць да літру вады.

Сутнасць працэдуры дыягностыкі

У залежнасці ад тыпу даследвання доктар можа паведаміць пра неабходнасць падрыхтоўчага этапу.

Пацыентка размяшчаецца на канапе. Для чуйніка выкарыстоўваецца медыцынскі гель, які дазваляе значна павысіць разрозненне выявы на маніторы. Цягам даследвання спецыяліст можа распазнаць усе схаваныя ды яўныя змены ворганаў, знайсці пухліны ды новаўтварэнні.

Толькі УГД і дэтальнае даследванне ў спецыяліста дапаможа выявіць паталогію на ранніх стадыях. Своечасовая тэрапія дазволіць унікнуць ускладненняў. УГД ворганаў малога лагва ды рэгулярныя кансультацыі гінеколага — найменшае, што можа зрабіць сучасная жанчына для захавання свайго здароўя.

У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» вы можаце прайсці комплекснае даследванне, запісацца на прыём да спецыяліста, здаць неабходныя аналізы і прайсці УГД усіх ворганаў. Запіс адбываецца па тэлефонах клінікі ў Мінску: (017) 363-70-73; (017) 202-59-09; (044) 715-69-14; (029) 865-20-90; (025) 744-49-66, або магчыма замовіць выклік на сайце, пакінуўшы кантактныя звесткі.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!