Паслугі


Гіменапластыка — аперацыя аднаўлення цнатлівасці


У якіх выпадках можна скарыстаць з паслугі аднаўлення цнатлівасці, або гіменапластыкі? Нейкіх пэўных падстаў для выканання працэдуры няма. Па яе найчасцей звяртаюцца з суб’ектыўных прычынаў, тлумачыць якія медыцынскаму работніку не патрабуецца.

Карысна ведаць!

Паводле афіцыйных звестак, упершыню гіменапластыка была здзейсненая італьянскім гінеколагам Бернулі ў 1962 годзе, які аднавіў цнатлівасць сваёй дачкі. Адразу пасля паспяховага выніку працэдуры паслуга набыла вялікую папулярнасць як у краінах Еўропы, гэтак і ў ЗША.

Сёння аднаўленне цнатлівасці — асабліва актуальная тэма для дзяўчын мусульманскай веры. Шмат хто з іх прыязджае ў еўрапейскія краіны дзеля атрымання адукацыі і не жадае вяртацца дадому, пазбавіўшыся цнатлівасці. У мусульманаў сэкс да шлюбу лічыцца злачынствам і ганьбаю для сям’і. Таму аднаўленне цнатлівасці для іх — разумны шанец захаваць гонар, а таксама стварыць сям’ю.

Маладыя жанчыны хрысціянскага веравызнання звяртаюцца да гіменапластыкі з розных прычынаў: жаданне пабрацца шлюбам з багатым мужчынам (якому трэба цнатлівая дзяўчына), аднавіць страчаную ненатуральным шляхам цнатлівасць, зведаць новыя адчуванні падчас плоцевага кантакту і інш.

Сутнасць гіменапластыкі, кошт працэдуры

Сучасная медыцына выпрацавала некалькі паспяховых методык аднаўлення дзявоцкай плявы.

Паколькі медыцынскіх падстаў да аперацыі няма, назавем толькі яўныя проціпадставы, пры якіх аперацыю не выконваюць.

  • Дыягнаставаныя псіхічныя парушэнні ў пацыенткі.
  • Парушэнні згусальнасці крыві.
  • Хранічныя хваробы ўнутраных ворганаў у стадыі дэкампенсацыі.
  • Запаленчыя працэсы плоцевых ворганаў.
  • Анкалагічныя хваробы і цукровы дыябет.

Папярэдняя кансультацыя спецыяліста дазволіць высветліць усе дэталі аперацыі. Перад гіменапластыкай трэба прайсці даследванне: здача агульнага і біяхімічнага аналізаў крыві, крыві на ВІЧ і пранцы, гепатыты B і C, крыві на згусальнасць, агульнага аналізу мачы. З гінекалагічных аналізаў спатрэбіцца мазок на флору. Магчыма, лекар накіруе пацыентку на ЭКГ, да тэрапеўта.

Вылучаюць кароткатэрміновае і доўгатэрміновае аднаўленне дзявоцкай плявы.

  • Кароткатэрміновая гіменапластыка ажыццяўляецца шляхам сшывання ніткамі («спайвання») разарваных участкаў дзявоцкай плявы. Эфект ад кароткачасовага аднаўлення захоўваецца цягам 10–20 дзён. Выконваюць працэдуру пад агульным і лакальным болепатоленнем.
  • Доўгатэрміновае аднаўленне цнатлівасці ажыццяўляецца за кошт аднаўлення тканак уваходу ў похву (то-бок плява ствараецца нанова). У выніку гарантуецца аднаўленне на адвольны тэрмін. Аперацыя складаная, таму робіцца пад агульным наркозам.

Кошт паслугі залежыць ад абранай тэхналогіі і фармуецца індывідуальна.

Пасляаперацыйная рэабілітацыя

Цягам пэўнага часу, прызначанага лекарам, не трэба:

  • займацца спортам;
  • пераносіць цяжкасці і займацца фізічнымі нагрузкамі;
  • карыстацца тампонамі;
  • наведваць саўну і лазню;
  • прымаць гарачыя ванны.

Пасля плоцевага акту створаная плява парвецца.

Медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» прапануе аднаўленне дзявоцкай плявы кожным са згаданых метадаў. Папярэдняя кансультацыя спецыяліста — абавязковая. Мы практыкуем індывідуальны падыход і прымальныя кошты.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!