Паслуга


Лазернае інтымнае амаладжэнне


Змены ў арганізме кабеты непазбежныя. Час накладае свой адбітак на знешнасць, і з гэтым цяжка спрачацца. Сучасная медыцына дазваляе не толькі скарэктаваць бачныя змены выгляду, але й палепшыць стан жаночых плоцевых ворганаў.

Да фактараў, якія негатыўна адбіваюцца на стане слізніцы ды цяглічнага тонусу інтымных зонаў жанчыны, належыць не толькі яе век, але й хірургічныя ўмяшанні, роды ды інш.

Лазернае інтымнае амаладжэнне дазволіць жанчыне не зазнаваць дыскамфорту, жыць паўнавартасным жыццём незалежна ад веку. Вагінальнае лазернае амаладжэнне аднаўляе якасць інтымных зонаў жанчыны, робіць тканкі болей пругкімі.

Перавагі лазернай тэрапіі

  • Высокая дзейснасць працэдуры: тканкі похвы скарачаюцца і патаўшчаюцца ў разы, што вядзе да павелічэння пругкасці ды чуллівасці ва ўсіх пацыентак.
  • Працэдура бяскрыўдная для тканак, бо лазер дзейнічае неглыбока.
  • Лазерная тэрапія бязбольная і займае ўсяго толькі 20 хвілін.
  • Ніякіх шнараў.

Хібы плоцевых ворганаў могуць выклікаць не толькі фізічны дыскамфорт. Часам на тле паўсталай праблемы ў жанчыны развіваецца псіхалагічнае разладжанне. Перадусім гэта звязанае з немагчымасцю паўнавартаснага інтымнага жыцця. Чуллівасць похвы паніжаная, што мае наступствам адчуванні падчас плоцевага акту.

Аднак падставаў да лазернай тэрапіі інтымных зонаў досыць шмат: ад карэкцыі візуальнага дэфекту да выпраўлення тонусу тканак.

Вынікі, на якія можна спадзявацца пасля лазернага інтымнага амаладжэння:

  • аднаўленне фізіялагічнага стану вонкавых плоцевых ворганаў са значным эстэтычным эфектам;
  • падвышэнне чуллівасці сценак похвы;
  • скасаванне сухасці похвы, адчуванняў свербу ды смылення, якія маюць прычынаю недастатковае выдзяленне натуральнай змазкі;
  • пазбаўленне болевых адчуванняў падчас плоцевага кантакту;
  • падвышэнне пругкасці похвы з прафілактыкай наступнай атрафіі;
  • пазбаўленне нетрымання мачы, бо часта да яго спрычыняецца менавіта атрафія тканак похвы;
  • істотнае памяншэнне рызыкі запаленчых хваробаў похвы.

Проціпадставы да працэдуры лазернага інтымнага амаладжэння

Хоць інтымнае амаладжэнне пры дапамозе лазера лічыцца бясшкоднай неінвазіўнай працэдурай, яно мае шэраг проціпадстаў.

  • Цяжарнасць незалежна ад тэрміну.
  • Выяўленыя запаленчыя працэсы похвы, незалежна ад прыроды і цяжкасці.
  • Анкалагічныя хваробы і цукровы дыябет.
  • Прызначаны курс гармонатэрапіі (апроч аральных кантрацэптываў).
  • Пры падставе да хірургічнага ўмяшання, напрыклад, калі выяўленае выразнае апушчэнне похвы.
  • Век больш за 75 гадоў.

Сутнасць працэдуры і перыяд рэабілітацыі

Лазерная тэрапія адбываецца ў выніку уздзеяння цеплавой энэргіі на тканкі слізніцы. Натуральная выпрацоўка калагену ў тканках вядзе да іх хуткага аднаўлення. У выніку сценкі похвы шчыльнеюць.

Перад прызначэннем працэдуры лазернага амаладжэння кансультацыя гінеколага неабходная. Калі будуць выяўленыя запаленчыя альбо інфекцыйныя хваробы, лазерная тэрапія будзе адкладзеная. Трэба зрабіць:

  • здачу цыталагічнага аналізу;
  • мазок на флору, аналізы на вірусы;
  • кольпаскапію (пры наяўнасці паталогіяў шыйкі маціцы).

Лазернае амаладжэнне інтымных зонаў выконваецца амбулаторна, займае прыкладна 20 хвілінаў. Падчас працэдуры анэстэзія не ўжываецца, бо ўздзеянне лазера не выклікае болю.

Адразу пасля лазернай працэдуры пацыентка можа вярнуцца да актыўнага жыцця, калі будзе выконваць рэкамендацыі лекара.

Каб дасягнуць максімальнага станоўчага эфекту, раяць прайсці курс амаладжальных працэдураў: 3 сеансы з прамежкамі па 1 месяцы (паводле рэкамендацыі доктара).

Агульныя рэкамендацыі ў перыяд рэабілітацыі.

  • Выключыць цяжкія фізічныя практыкаванні ды нагрузкі.
  • У прызначаны доктарам перыяд прыпыніць плоцевыя кантакты.
  • Не наведваць лазні і абмежаваць гарачыя ванны ў прызначаны доктарам перыяд.

Папярэдняе даследванне і збор неабходных аналізаў дапамогуць прызначыць пацыентцы патрэбную тэрапію.

У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» прапануюць лазернае амаладжэнне паводле індывідуальных падстаў. Мы — адна з нешматлікіх клінік, дзе можна зрабіць гэты від карэкцыі як частку комплекснага лекавання.

Заставайцеся прыгожай, здаровай і маладой. Жывіце поўным жыццём без стрэсаў і нэрваванняў.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!