Медыцынскі цэнтр Канфідэнс у Мінску

Панядзелак-Субота 08:00-21:00
Сб, Нд і святочныя дні 09:00-18:00

г. Мінск, вул. Прытыцкага, 39
ст. метро "Спартыўная"

Дэрматалогія

У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» вы можаце запісацца на прыём да дэрматолага з вялікім стажам працы. Дэрматалогія — гэта раздзел медыцыны, які вывучае будову, функцыі ды хваробы скуры, пазногцяў, валасоў, сальных ды потавых залозаў. Дасведчаны дэрматолаг карыстае з разнастайных метадаў дыягностыкі, лекавання ды прафілактыкі.

Кансультацыя дэрматолага неабходная дзеля таго, каб спраўдзіць стан свайго здароўя, абмеркаваць існыя праблемы і пры неабходнасці прызначыць лекаванне. Дэрматалогія перагукаецца з вялікай колькасцю іншых раздзелаў медыцыны: эндакрыналогія, анкалогія, венералогія, уралогія, тэрапія, алергалогія, гінекалогія і г. д.

Што лекуе дэрматолаг?

На працягу ўсяго нашага жыцця скура трапляе ў розныя праблемныя сітуацыі. А яна ж — найбуйнейшы ворган чалавечага цела. Скура выконвае найважнейшыя для арганізму функцыі: абарончую і дыхальную.

Дэрматолаг лекуе хваробы скуры, якая ўвесь час патрапляе пад уплыў навакольнага асяроддзя, разнастайных інфекцыяў, перападаў тэмпературы, новаўтварэнняў, хваробаў унутраных ворганаў. Праз гэта кожны фактар, які можа паспрыяць парушэнню функцыяў скуры, робіцца істотным для спецыяліста падчас дыягностыкі.

Дэрматолаг лекуе:

  • скурныя хваробы;
  • хваробы пазногцяў;
  • уздзеянне грыбковых заразкаў;
  • наступствы інфекцыяў;
  • хваробы віруснага характару;
  • пашкоджанні паразітарнага характару;
  • хваробы валасоў;
  • уздзеянні ВІЧ-інфекцыі;
  • вугрыстыя высыпкі ды інш.

Сімптомы, якія вымагаюць звярнуцца да дэрматолага

  • Высыпкі на скуры ды слізніцы.
  • Лушчэнне скуры, сверб.
  • Змены колеру скуры (пігментацыя, пачырваненне і г. д.).
  • Выпадзенне альбо зрадчэнне валасоў.
  • Змены стану пазногцяў (колер, структура).
  • Працяглае набраканне скуры.
  • Гнайнічковыя элементы.
  • Бародаўкі.
  • Змены колькасці, колеру, формы, памеру радзімак.

Як адбываецца прыём дэрматолага?

Перш чым паставіць дыягназ і пачаць лекаванне, лекар мае:

  • зрабіць агляд скурнага покрыва ды слізніцаў;
  • даць накіраванні на аналізы крыві і мачы;
  • пры наяўнасці падставаў даць накіраванні на аналізы на ВІЧ, гепатыты, сіфіліс;
  • спраўдзіць наяўнасць герпевірусных інфекцыяў;
  • здзейсніць тэсты на вызначэнне алергіі;
  • узяць саскрэбы са скуры і пазногцяў (выяўленне грыбка);
  • узяць саскрэбы са скуры і вейкаў (выяўленне кляшчоў, дэмадэкса);
  • выявіць аўтаімунныя хваробы;
  • вызначыць наяўнасць пашкоджанняў унутраных ворганаў (печані, ныркі, страўнік, падстраўнікавая залоза, кішачнік, шчытападобная залоза і г. д.).


Толькі пасля комплекснага даследавання лекар можа паставіць дыягназ і прызначыць схему лекавання, якая выбіраецца індывідуальным чынам. Метады лекавання залежаць ад наяўнай хваробы, яе формы і стадыі, наяўнасці паталогіі.

Звяртайцеся ў медыцынскі цэнтр «Конфідэнс», і дасведчаныя дэрматолагі дапамогуць даць рады з вашымі праблемамі.

Кошт паслуг
Кансультацыя дэрматолага ад 60 BYN
Кансультацыя хірурга-анколага ад 60 BYN
Запішыся на прыём ужо сёння
Запоўніце форму ніжэй (усе палі абавязковыя) і мы звяжамся з вамі на працягу 15 хвілін
Online-запіс да лекара
Націскаючы кнопку «Запісацца на прыём», вы згаджаецеся з умовамі апрацоўкі дадзеных і ўмовамі апрацоўкі дадзеных і палітыкай прыватнасці

Панядзелак-Субота 08:00-21:00
Сб, Нд і святочныя дні 09:00-18:00

г. Мінск, вул. Прытыцкага, 39
ст. метро "Спартыўная"

Звязацца з адміністратарам
Націскаючы кнопку «Адправіць», вы згаджаецеся з умовамі апрацоўкі даных і палітыкай прыватнасці
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы для найлепшага прадстаўлення нашага сайта.