Медыцынскі цэнтр Канфідэнс у Мінску
Панядзелак-Субота 08:00-21:00
Сб, Нд і святочныя дні 09:00-18:00
7125 А1, МТС, Life
+375 (44) 715-69-14
marketing@confidence.by
г. Мінск, вул. Прытыцкага, 39
ст. метро "Спартыўная"
У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» вы можаце прайсці працэдуру ЭКГ. Электракардыяграфія ёсць найбольш пашыраным інструментальным шляхам даследвання. Сёння гэты метад ужываецца для дыягностыкі:
Методыка гарантуе дакладную і ўчасную рэгістрацыю і даследванне электрычных палёў, якія ўтвараюцца падчас працы сэрца. У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» гэтая дыягностыка робіцца на сучасным абсталяванні. Пасля аналізу ЭКГ лекар можа вызначыць частасць і рэгулярнасць сэрцавых скарачэнняў, пазачарговыя скарачэнні (экстрасісталы) або выпадзенні асобных скарачэнняў (арытміі).
На ЭКГ доктар бачыць хранічныя ды вострыя пашкоджанні цягліцы сэрца. Гэта таксама могуць быць інфаркт міякарду, ішэмія. Даследуецца фізічны стан (гіпертрафія) міякарду. Разам са стандартным метадам ЭКГ у нас выконваецца даследванне з выкарыстаннем сістэмы дадатковых адводаў. Дзякуючы гэтаму магчымае выяўленне асяродкавых змен міякарда ў зонах сэрца, якія не адлюстроўваліся на стандартным ЭКГ-даследванні.
Таксама мы выконваем у цэнтры сутачнае манітараванне ЭКГ (Холтэрава манітараванне). Запіс ЭКГ адбываецца непарыўна на працягу 1–2 сутак. Пры яго дапамозе адбываецца дыягностыка парушэнняў:
Даследванне можа выконвацца ў любым веку, бо цалкам бяспечнае. У гэты час пацыент жыве сваім звыклым ладам жыцця, у адмысловым дзённіку адзначае час і акалічнасці, калі паўставалі непрыемныя адчуванні ў вобласці сэрца, сваю актыўнасць і прыём лекаў. Дакладны аналіз гарантуе слушнае вызначэнне дыягназу і спрашчэнне выбару неабходнага лекавання.
Таксама ў цэнтры выконваецца суткавае манітараванне артэрыйнага ціску (СМАЦ), якое дапамагае лекару пабачыць аб’ектыўны малюнак ваганняў АЦ цягам сутак. На прыёме ў доктара танометр можа паказаць неабгрунтавана высокія лічбы АЦ пры адсутнасці хваробы. А ў некаторых пацыентаў назіраецца адваротная сітуацыя: на прыёме ў доктара АЦ у межах нормы, а пасля працы або ўначы значэнні робяцца даволі высокімі. І толькі СМАЦ дапаможа «злавіць» падступную гіпертанію. Таксама СМАЦ дзейсны для кантролю лекавання пацыентаў, у якіх ужо дыягнаставалі артэрыйную гіпертэнзію. У гэтым выпадку пацыенты працягваюць прыём лекаў у перыядзе выканання працэдуры.
Звяртайцеся ў «Конфідэнс»! Мы дапаможам вам захаваць сваё здароўе!
Запіс па тэлефонах: (017) 363-70-73; (017) 202-59-09; (044) 715-69-14; (029) 865-20-90; (025) 744-49-66.
7125 А1, МТС, Life
+375 (44) 715-69-14
marketing@confidence.by
Панядзелак-Субота 08:00-21:00
Сб, Нд і святочныя дні 09:00-18:00
г. Мінск, вул. Прытыцкага, 39
ст. метро "Спартыўная"