Медыцынскі цэнтр Канфідэнс у Мінску

Панядзелак-Субота 08:00-21:00
Сб, Нд і святочныя дні 09:00-18:00

г. Мінск, вул. Прытыцкага, 39
ст. метро "Спартыўная"

Павелічэнне крумянак

Здараецца, што сучасных людзей не задавальняе выгляд іхных крумянак. Змяніць форму і надаць ім аб’ём магчыма пры дапамозе пластычнай хірургіі, а менавіта — карэкцыі імплантамі.

Пратэзы крумянак шырока выкарыстоўваюць як у эстэтычнай хірургіі, гэтак і ў рэканструкцыйнай. Шчыльнасць сіліконавага напаўняльніка адпавядае шчыльнасці пратэзаванай часткі цела, што моцна памяншае рызыку ўскладненняў у перыяд аднаўлення.

Пратэз можа змяшчацца непасрэдна пад скурай альбо паміж сярэдняй ды вялікай крумянкавымі цягліцамі. Форма і аб’ём крумянак загадзя ўзгадняюцца з пацыентам.

Каму патрэбная аперацыя павелічэння крумянак?

Імплантацыя пратэзаў дзеля павелічэння крумянак прызначаная ўсім, хто жадае палепшыць абрысы, прыўзняць верхнюю частку лагва ды змяніць паставу. Часам пацыенты звяртаюцца да нас, калі ані заняткі спортам, ані наведванне трэнажорнай залы не прыносяць плёну ў падцяжцы ды падпампоўцы крумянак. У такіх выпадках выправіць форму дапаможа адно пластыка.

Пасля аперацыі:

  • забараняюцца фізічныя нагрузкі цягам 6–12 тыдняў;
  • абавязкова трэба насіць кампрэсійную бялізну, якую апрануць адразу па аперацыі, цягам 3–6 тыдняў;
  • пацыентцы будзе цяжка сядзець, хадзіць і падымацца цягам першага тыдню;
  • тэрмін шпіталізацыі складае 1–2 дні.


Кампрэсійную бялізну патрэбна насіць 6 тыдняў, каб зафіксаваць месцазнаходжанне пратэзу. Толькі на 7–9 дзень паменшацца болевыя сімптомы і дыскамфорт. Займацца спортам, узнаўляць фізічныя нагрузкі дазволена не раней чым праз 2,5–3 месяцы пасля аперацыі.

Медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» ажыццяўляе пластычныя аперацыі павелічэння крумянак.

Запішыся на прыём ужо сёння
Запоўніце форму ніжэй (усе палі абавязковыя) і мы звяжамся з вамі на працягу 15 хвілін
Online-запіс да лекара
Націскаючы кнопку «Запісацца на прыём», вы згаджаецеся з умовамі апрацоўкі дадзеных і ўмовамі апрацоўкі дадзеных і палітыкай прыватнасці

Панядзелак-Субота 08:00-21:00
Сб, Нд і святочныя дні 09:00-18:00

г. Мінск, вул. Прытыцкага, 39
ст. метро "Спартыўная"

Звязацца з адміністратарам
Націскаючы кнопку «Адправіць», вы згаджаецеся з умовамі апрацоўкі даных і палітыкай прыватнасці
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы для найлепшага прадстаўлення нашага сайта.