Медыцынскі цэнтр Канфідэнс у Мінску

Панядзелак-Субота 08:00-21:00
Сб, Нд і святочныя дні 09:00-18:00

г. Мінск, вул. Прытыцкага, 39
ст. метро "Спартыўная"

Отапластыка

Сёння магчыма зрабіць карэкцыю практычна любой часткі цела, і вушніцы — не выключэнне. Отапластыка ўяўляе сабою выпраўленне вытарклых альбо дэфармаваных вушніцаў.

Здзяйсняць пластычную аперацыю рэкамендуюць не раней за 6 год, а яшчэ лепей — па дасягненні паўналецця.

Сутнасць отапластыкі

Выпраўляецца форма і памер храстку вушніцы з адначасовым высячэннем лішку скуры. Рана на скуры ў завушным абсягу закрываецца пры дапамозе касметычнага шва, які здымаюць праз 7–10 дзён. Пасля аперацыі ў завушнай складцы застаецца далікатны шнар, незаўважны збоку.

Як і да ўсялякай іншай пластычнай аперацыі, да отапластыкі існуюць проціпадставы. Асноўнымі з іх ёсць:

  • Парушэнні згусальнасці крыві
  • Цукровы дыябет


Аперацыю выконваюць пад агульным альбо лакальным болепаталеннем. Працягласць аперацыі — 1–1,5 гадзіны. Цягам сутак пасля отапластыкі магчымыя болі ў вобласці пасляаперацыйных ранаў. Пааперацыйны перыяд цягнецца 2–4 тыдні. У гэты час трэба выконваць рэкамендацыі доктара:

  • Устрымацца ад мыцця галавы цягам 3–4 дзён пасля аперацыі.
  • Насіць эластычную павязку бесперапынна на працягу першых 5–7 сутак. У начны перыяд фіксаваць вушніцы павязкай цягам 1 месяца.


Трэба ведаць, што пластыка вушніцаў ніяк не адбіваецца на слыху.

Запішыся на прыём ужо сёння
Запоўніце форму ніжэй (усе палі абавязковыя) і мы звяжамся з вамі на працягу 15 хвілін
Online-запіс да лекара
Націскаючы кнопку «Запісацца на прыём», вы згаджаецеся з умовамі апрацоўкі дадзеных і ўмовамі апрацоўкі дадзеных і палітыкай прыватнасці

Панядзелак-Субота 08:00-21:00
Сб, Нд і святочныя дні 09:00-18:00

г. Мінск, вул. Прытыцкага, 39
ст. метро "Спартыўная"

Звязацца з адміністратарам
Націскаючы кнопку «Адправіць», вы згаджаецеся з умовамі апрацоўкі даных і палітыкай прыватнасці
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы для найлепшага прадстаўлення нашага сайта.