Паслуга


Ін’екцыйная карэкцыя прэпаратамі батулатаксіну


Не зважаючы на тое, што кожны век па-свойму цудоўны, усе мы жадаем заставацца маладымі ды прыгожымі. Але час мае свае планы. Ён няўмольна бяжыць наперад і пакідае свой адбітак на выглядзе чалавека.

Сучасная медыцына здольная запаволіць працэсы старэння без звароту да радыкальнага хірургічнага ўмяшання. Папулярным і добра вядомым шляхам амаладжэння з’яўляюцца ін’екцыі ботаксу, ці, больш слушна, прэпаратаў батулатаксіну тыпу А.

Як дзейнічае прэпарат?

Нейратаксін тыпу A, альбо таксін батулізму, выкарыстоўваецца ў касметалогіі ў мінімальных дозах, таму пры лакальным увядзенні ён цалкам бясшкодны для чалавека.

Батулатаксін блакуе нервова-цяглічныя імпульсы, што перадаюцца цягліцам твару. Такім чынам, цяглічныя клеткі не атрымліваюць сігналу да скарачэння і застаюцца ў паслабленым стане. Але гэта не значыць, што нейратаксін вядзе да поўнай атрафіі цягліцаў. Цяглічная тканка па-ранейшаму ўзбагачаецца кіслародам, пажыўнымі рэчывамі, ажыццяўляецца нармальны крывезварот. Пасля ўвядзення прэпарату скура аднаўляе пругкасць, мімічныя зморшчкі на ілбе і пераноссі разгладжваюцца, знікаюць зморшчкі ў кутках вачэй.

Перавагі ін’екцыяў батулатаксінам

  • Прызнаная і дзейсная альтэрнатыва пластычнай хірургіі.
  • Нейратаксін тыпу A бясшкодны для чалавека, праз пэўны перыяд рэчыва цалкам раскладаецца.
  • Прыдатны для пацыентаў ад 18 да 65 год.
  • Пры дапамозе ін’екцыяў батулатаксіну можна выправіць асіметрыю твару.
  • Прэпарат ужываюць у тэрапіі інтэнсіўнага потавыдзялення (гіпергідрозу), бо ён блакуе працу потавых залозаў пры лакальным увядзенні.
  • Дзейснасць прэпарату даведзеная на практыцы. Візуальнае амаладжэнне відаць ужо на другі — пяты дзень пасля ін’екцыі, а свайго максімуму дасягае праз 2–3 тыдні пасля працэдуры. Вынік трымаецца да паўгода і больш.
  • Працэдура праходзіць бязбольна. Калі пацыент мае нізкі болевы парог, дадаткова карыстаюць крэм-анэстэтык.
  • Максімальны час ін’екцыяў — 20 хвілін. Стандартная працягласць працэдуры — 10–15 хвілін.
  • Мінімальная рызыка пабочных эфектаў ды алергічных рэакцыяў.

Які касметычны эфект здзяйсняе прэпарат?

  • Разгладжванне зморшчкаў на ілбе і складак на падбароддзі.
  • Знікненне складак паміж броваў.
  • Пазбаўленне ад «гусіных лапак» у кутках вачэй.
  • Знікаюць зморшчкі ў вобласці дэкальтэ ды шыі.
  • Падцяжка авалу твару, падбароддзя са знікненнем складак і зморшчкаў.
  • Выдаленне нават дробных зморшчкаў на спінцы носа.

Ін’екцыі батулатаксіну — цалкам бяспечная працэдура. Аднак і для гэтага прэпарату ёсць свае проціпадставы.

  • Лакальныя запаленчыя працэсы ў тых месцах, дзе плануецца рабіць ін’екцыю.
  • Індывідуальная непераноснасць асноўнага рэчыва прэпарату.
  • Хваробы, звязаныя з кепскай згусальнасцю крыві.
  • Выяўленыя інфекцыйныя хваробы.
  • Цяжарнасць незалежна ад тэрміну.
  • Перыяд лактацыі.
  • Выяўленыя анкалагічныя хваробы.
  • Нервова-цяглічныя разлады.

Абавязковая кансультацыя спецыяліста перад працэдурай дапаможа выявіць наяўнасць проціпадстаў.

Сутнасць методыкі і агульныя рэкамендацыі спецыяліста

Падчас кансультацыі касметолаг дасць рэкамендацыі, выконваць якія неабходна дзеля станоўчага выніку.

Так, перад увядзеннем ін’екцыяў трэба адмовіцца ад ужывання алкаголю, спыніць прыём гарманальных сродкаў і антыбіётыкаў, бо яны могуць запаволіць ці ўвогуле нейтралізаваць дзеянне нейратаксіну тыпу A (калі толькі гэта не з’яўляецца неабходным для тэрапіі нейкай хваробы).

Уводзяць прэпарат вельмі тонкімі іголкамі ў абраныя загадзя зоны. Ін’екцыі практычна неадчувальныя, таму анэстэзія сэнсу не мае. Можа выкарыстоўвацца астужальная анэстэтычная маска, калі болевы парог надта нізкі. Пасля працэдуры пацыент можа вярнуцца да нармальнага жыцця, выконваючы пэўныя парады касметолага.

  • Адразу пасля выканання аперацыі неабходна трымаць галаву вертыкальна цягам прыкладна 4–5 гадзінаў. Ляжаць у гэты час нельга. Гэта дазволіць рошчыне раўнамерна размеркавацца.
  • Некалькі дзен варта ўспрымацца ад алкаголю, антыбіётыкаў і антыдэпрэсантаў.

Пры невыкананні гэтых простых парадаў, а таксама з індывідуальных прычынаў магчымыя пэўныя ўскладненні пасля ўводу ін’екцыяў. Да прыкладу, заўважныя набраканні, невялікія гематомкі і апушчэнні павекаў (броваў). У адзінкавых выпадках назіралася алергія.

Такія наступствы можа выклікаць не толькі рэакцыя арганізму, але і памылкі некваліфікаванага лекара. У кожным выпадку, усе пералічаныя сімптомы маюць прамінуць цягам 2 тыдняў пасля працэдуры.

Медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» прапануе паслугу ін’екцыі батулатаксіну для карэкцыі зморшчак твару, зоны дэкальтэ ды шыі, а таксама з мэтай лекавання гіпергідрозу (патлівасці). Кошт працэдуры разлічваецца індывідуальна.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!