Паслугі


Аднаўленне грудзей


Гэтая пластычная аперацыя прызначаная для кабет, якія прайшлі хірургічнае лекаванне раку малочнай залозы.

Істотна!

Мастэктамія — хірургічная аперацыя выдалення малочнай залозы пры дыягнаставаным раку. Мастэктамія прадугледжвае поўнае альбо частковае выдаленне малочнай залозы ў адным блоку з абалонінай падпахавага абсягу.

У пэўных выпадках пазбягаюць выдалення самой малочнай залозы, а выдаляюць толькі вялікую і малую грудныя цягліцы.

Пасля зробленай мастэктаміі патрабуецца пластыка грудзей — аднаўленне, для якога выкарыстоўваюць:

  • уласныя тканкі;
  • эндапратэзы.

Аднак для аднаўленчай рэканструкцыйнай аперацыі грудзей існуе шэраг проціпадставаў:

  • рэцыдыў пухлінавага працэсу;
  • цяжкія формы саматычнай паталогіі з магчымай пагрозай для жыцця падчас выканання аперацыі;
  • псіхічныя разлады.

Ці звяртацца да пластычнага аднаўлення грудзей, вырашае пацыентка. Аднак сучасныя методыкі і кваліфікацыя хірургаў дазваляюць цалкам аднавіць страчаны абрыс грудзей, вярнуць прыгажосць і прывабнасць.

Рэканструкцыя грудзей шляхам пратэзавання

Метад імплантацыі грудных пратэзаў выкарыстоўваюць не толькі пасля правядзення мастэктаміі, але і ў рэканструкцыі воргану пасля пашкоджанняў, іншых аперацыяў і прыроджаных дэфектаў.

  1. Аднаэтапная рэканструкцыя шляхам імплантацыі пратэза.
    Выкарыстоўваецца ўніверсальны пратэз-экспандар тыпу Бекер 35. Рэканструкцыя выконваецца цягам мастэктаміі. Адразу пасля выдалення закранутай пухлінаю тканкі малочнай залозы на яе месца змяшчаецца імплантат. Такая аперацыя лічыцца неадкладнай, альбо аднаэтапнай.
  2. Двухэтапная рэканструкцыя шляхам пратэзавання: неадкладная і адтэрмінаваная.
    Для наступнай рэканструкцыі пры дапамозе тканіннага экспандара (часовага пратэза з магчымасцю змянення аб’ёму) ствараюць пустую прастору неабходнай формы, куды праз пэўны час мае быць імплантаваны сталы пратэз малочнай залозы. Пры гэтым пашыральнік могуць увесці адразу падчас мастэктаміі, а могуць праз некалькі месяцаў альбо нават гадоў. Апошні выпадак — гэта так званая адтэрмінаваная рэканструкцыя.

Этапы выканання аперацыі

  1. Пацыентцы імплантуюць пустую абалонку экспандара. Яе запаўняюць стэрыльнай фізіялагічнай рошчынай. Гэта расцягвае тканкі навокал. Працэс можна параўнаць з расцягненнем тканак жывата падчас цяжарнасці. Экспандар утварае кішэню, якая адпавядае форме і памерам грудзей. Сюды мае быць імплантаваны грудны пратэз.
    Аперацыя выконваецца пад абавязковым агульным наркозам і цягнецца 1–2 гадзіны. Пацыентка можа вярнуцца да звычайнага жыцця не раней чым праз 2–3 тыдні. Для стварэння паўнавартаснай кішэні патрабуецца каля 2–3 месяцаў.
  2. Другі этап — выдаленне экспандара з наступным увядзеннем у кішэню пратэзу малочнай залозы.
    Аперацыя палягае ў замене экспандару на эндапратэз. Выконваюць яе ў стацыянары пад агульным наркозам.

Хірургічная рэканструкцыя грудзей уласнымі тканкамі: шляхі, падставы

Аперацыю выконваюць шляхам трансплантацыі ўласнай тканкі альбо тканкавага шкумата пацыенткі. Пры гэтым могуць выкарыстоўваць і камбінаваны шлях рэканструкцыі.

Тканкавы шкумат уяўляе сабой кавалак скуры, падскурнага тлушчу, а часам і цягліцы. Найчасцей яго бяруць з чэраўнай сценкі: TRAM-шкумат, DIEP-шкумат, спіны — ТДЛ, часам з іншых частак цела. Цягам аперацыі яго пераносяць на месца грудной залозы і надаюць належную форму.

Аперацыя цягнецца ад 3 да 4 гадзін і вымагае кваліфікаванай брыгады мікрахірургаў. Трэба разумець, што пасля аперацыі застаецца рызыка некрозу або змярцвення ўтворанай грудной залозы. Гэткія ўскладненні выклікаюцца трамбозам крывяносных судзінаў. Развіццё некрозу будзе мець наступствам чарговыя рэканструкцыйныя аперацыі.

Дасягнуць сіметрыі грудзей вельмі складана. Гэта патрабуе дадатковых умяшанняў. Падчас мастэктаміі часцяком выдаляюць смочак разам з тканкаю малочнай залозы. Рэканструяваць яго няцяжка, але ж гэта асобная працэдура. Выканаць яе можна ў амбулаторных умовах альбо адразу па аперацыі аднаўлення грудзей.

Хірургічная рэканструкцыя грудзей — сур’ёзная аперацыя, якая вымагае планавай падрыхтоўкі. Выбар методыкі рэканструкцыі залежыць ад памеру грудзей, іх формы, стану здароўя пацыенткі і іншых фактараў. Да прыкладу, пры вялікім памеры грудзей найчасцей звяртаюцца да камбінаванай рэканструкцыі з выкарыстаннем імплантату і тканкавага шкумату.

Сіметрыі грудзей можна дасягнуць шляхам імплантацыі пратэза ў другую, здаровую малочную залозу. Таксама скарэктаваць форму і аб’ём грудзей магчыма пры дапамозе ўласнай тлушчавай тканкі (гл. Ліпафілінг). У асобных выпадках грудзі памяншаюць нейкім з метадаў рэдукцыйнай мамапластыкі (гл.), прыўздымаюць пры дапамозе мастапексіі, альбо «падцяжкі грудзей» (гл.). Апошнім часам актуальная прафілактычная мастэктамія ўмоўна здаровай залозы з аднамомантавай рэканструкцыяй.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!