Паслугі


Эндафалапратэзаванне


Для лекавання імпатэнцыі сучасная медыцына прапануе дастатковую колькасць методыкаў, у тым ліку эндафалапратэзаванне, альбо пратэзаванне чэлесу. Да гэтай працэдуры звяртаюцца ў наступных выпадках:

  • дыягнаставаная судзінная (васкулагенная) эрэктыльная дысфункцыя;
  • безвыніковая медыкаментозная тэрапія эрэктыльнай дысфункцыі;
  • эрэктыльная дысфункцыя пры хваробе Пейроні;
  • наяўнасць штучнага чэлесу (неафаласу);
  • эрэктыльная дысфункцыя, што паўстала як ускладненне цукровага дыябету альбо іншых хваробаў;
  • эрэктыльная дысфункцыя, дыягнаставаная пасля аперацый на прастаце, мачавым пухіры і простай кішцы;
  • кавернозны фіброз;
  • псіхагенная эрэктыльная дысфункцыя (найчасцей дыягнастуецца пасля працяглага безвыніковага лекавання кансерватыўнымі методыкамі).

Сутнасць аператыўнай тэрапіі палягае ў імплантацыі сіліконавых эндапратэзаў у кавернозныя целы чэлесу.

Віды фалапратэзаў

У медыцынскай практыцы выкарыстоўваюцца некалькі распрацаваных тыпаў фалапратэзаў. Выбар патрэбнага пратэзу чэлесу залежыць ад медыцынскіх падставаў, жаданняў і матэрыяльных мажлівасцяў пацыента.

  • Паўцвёрдыя фалапратэзы — гэта парныя эластычныя сіліконавыя стрыжні, якія не змяняюць сваёй формы. Дзякуючы гэтаму чэлес пасля пратэзавання знаходзіцца ў стане безупыннай эрэкцыі, што мае наступствам пэўны дыскамфорт. Паўцвёрдыя пратэзы лічацца найменш фізіялагічным тыпам прыладаў.
  • Пластычныя пратэзы чэлесу складаюцца з двух цвёрдых цыліндраў. Кожны з іх мае так званую «памяць» дзякуючы стрыжню з адмысловага матэрыялу. Гэта дазваляе пратэзу прымаць форму, якую яму надалі. Непасрэдна перад плоцевым актам дастаткова выпрастаць чэлес, а пасля — вярнуць у зыходнае становішча. Стрыжні могуць размяшчацца дагары альбо долу ў залежнасці ад сітуацыі.
    Перад плоцевым актам выпрастайце чэлес, выпростваючы пратэзныя стрыжні, а пасля сагніце іх долу.
  • Надзіманыя (гідраўлічныя) фалапратэзы прызнаныя сучаснай медыцынаю як найбольш дзейсная, запатрабаваная ды фізіялагічная канструкцыя. Гэты тып пратэзаў уяўляе сабой полыя сіліконавыя трубкі, унутры якіх месціцца вадкасць. Саму помпу змяшчаюць у каліту, рэзервуар (трохкампанентавы пратэз) змяшчаюць побач з мачавым пухіром непасрэдна за ўлонневай косткай. Сціскаючы помпу, вадкасць перамяшчаюць у рабочую частку пратэзу, то-бок цыліндры. Такім чынам ажыццяўляецца эрэкцыя.

У залежнасці ад наяўнасці рэзервуараў вылучаюць наступныя тыпы гідраўлічных пратэзаў:

  1. Двухкампанентавы. Складаецца з двух цыліндраў і аднаго рэзервуару-помпы. Змяшчаюць яго ў каліце. У стан эрэкцыі чэлес прыводзіцца шляхам націскання на рэзервуар-помпу.
  2. Трохкампанентавы. Складаецца з двух сіліконавых цыліндраў, злучаных з двума рэзервуарамі: адзін рэзервуар змяшчаюць у каліту, а другі — у чэраўную паражніну (часам у абсяг перад лабком).

Трохкампанентавыя гідраўлічныя пратэзы — інавацыйнае вырашэнне дзеля пратэзавання чэлесу. Пры дапамозе гэтага тыпу пратэзаў магчыма забяспечыць максімальную імітацыю сапраўднай эрэкцыі.

Сутнасць імплантацыі

Папярэдне хірург ацэньвае стан здароўя пацыента, мэтазгоднасць аперацыі і здзяйсняе ўсе неабходныя даследванні. Калі выяўляюцца проціпадставы, аперацыю не робяць.

Здзяйсняюць пратэзаванне пад агульным наркозам. Эндафалапратэзаванне належыць да аперацыяў сярэдняй складанасці, але без прафесійнага і дасведчагана падыходу ўролага ды хірурга могуць паўстаць ускладненні.

Аперацыя здзяйсняецца некалькімі шляхамі, выбар якіх залежыць ад мадэлі імплантаванага пратэзу, асаблівасцяў здароўя ды пажаданняў пацыента. Разрэз робяць альбо па скуры каліты, альбо пад лабком, таксама могуць задзейнічаць вянковую баразну. Здзейсніўшы разрэз, хірург атрымоўвае доступ да кавернозных целаў, куды і ўсталёўвае асноўную частку пратэзу. Цягам аперацыі можа спатрэбіцца пашырэнне кавернозных целаў (пры выразным фіброзе). Хірург здзяйсняе гэтую аперацыю пры дапамозе адмысловых інструментаў.

Выключыць ускладненні пааперацыйнага перыяду ў выглядзе інфекцыйных хваробаў дапаможа магутны курс прафілактычнай антыбактэрыйнай тэрапіі. Прыкладна праз месяц-паўтара раны цалкам загойваюцца і дазваляецца аднаўляць плоцевае жыццё.

Трэба разумець, што эндафалапратэзаванне НІЯК не ўплывае на здольнасць да зачынання, не стварае праблемаў мачавыпускання ды эякуляцыі. Усталяваны пратэз не сціскае мачавыпускальнага каналу, не стварае перашкодаў праходу мачы ды спермы.

Эндафалапратэзаванне дазваляе цалкам аднавіць паўнавартаснае жыццё, палепшыць сэксуальную функцыю. Пратэзаванне дае мужчыне магчымасць заставацца здольным у сэксе на доўгі час і не залежаць ад акалічнасцяў.

Дзеля кансультацыі патэлефануйце нашаму спецыялісту на нумары: (017) 363-70-73; (017) 202-59-09; (044) 715-69-14; (029) 865-20-90; (025) 744-49-66.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!