Услуга


Эндавенозная лазерная каагуляцыя венаў


Мноства людзей пакутуюць на варыкоз. Яго прыкметы агульнавядомыя: стома ў нагах, сутаргі, набраканні, цёмныя венозныя павуцінкі і прыкметнае вылучэнне венаў. Раней гэтай праблеме давалі рады пры дапамозе флебэктаміі — традыцыйнай аперацыі выдалення варыкозна-дэфармаваных венаў. Сёння ёсць болей прагрэсіўны, дзейсны і гуманны шлях — эндавенозная лазерная каагуляцыя венаў (ЭВЛК).

Што гэта такое?

Лазернае эндаваскулярнае лекаванне ёсць найболей прагрэсіўным шляхам барацьбы з варыкозным пашырэннем венаў ног. Метад грунтуецца на выкарыстанні складаных лазерных тэхналогіяў. Лекар пры дапамозе правадніка (святлавода) накіроўвае энэргію лазера і разбурае сценкі вены знутры, вынішчае іх цалкам. Ва ўсім свеце тэхналогія паспяхова выкарыстоўваецца ўжо 15 гадоў. У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» у Мінску вы можаце запісацца на паслугу ЭВЛК. Кошт працэдуры ды іншыя нюансы ўдакладняйце па кантактных тэлефонах цэнтру.

У чым палягае ўнікальнасць лекавання?

  • 97 % пацыентаў было дастаткова адной працэдуры для поўнай папраўкі. Клінічны эфект максімальна дзейсны.
  • Пасля аперацыі не застаецца ніякіх знакаў: швоў, шнараў. Касметычны эфект надзвычай прывабны для пацыентаў нашага цэнтру.
  • Аперацыя выконваецца пад мясцовым болепатоленнем. Адразу па аперацыі пацыент можа самастойна вярнуцца дадому.
  • Перад выкананнем працэдуры не трэба ніякай адмысловай падрыхтоўкі пацыента.
  • Адсутнасць складанага рэабілітацыйнага перыяду. Пацыент не зазнае боляў, у мінімальнай колькасці выпадкаў здараюцца набраканні і крывязліцці.
  • Пацыент можа адразу па аперацыі рабіць усе звыклыя справы.

Дзеля чаго неабходная кансультацыя?

Абавязковая ўмова перад лазернай аперацыяй венаў ног — кансультацыя флеболага. Спецыяліст азнаёміцца з гісторыяй хваробы, агледзіць вены, вызначыць іхны дыяметр, стан затамак венаў, працу глыбокіх венаў ног. Таксама кожны пацыент перад аперацыяй праходзіць ультрагукавое падвойнае сканаванне венаў ног.

Істотна, каб вы падрабязна распавялі доктару, ці мелі раней аперацыі венаў ног і як адбывалася лекаванне. Лекар цэнтру «Конфідэнс» ацэніць стан вашых ног і параіць адзін са шляхоў лекавання:

  • ЭВЛК;
  • склератэрарпію;
  • мініфлебэктамію;
  • КЛАКС;
  • камбінацыю гэтых метадаў.

Часам дзеля дасягнення добрых вынікаў даводзіцца спалучаць некалькі тэхналогіяў.

Як адбываецца аперацыя ЭВЛК?

Калі пацыент ужо ў аперацыйнай, перад пачаткам працэдуры лекар ладзіць ультрагукавое даследванне (УГД). Паводле яго вынікаў вызначаецца аптымальны аб’ём і шлях умяшання.

Аперацыя адбываецца пад кантролем УГД. Хірург робіць пункцыю ў ніжняй частцы варыкозна-пашыранага ствала вены. У дэфармаваную вену доктар уводзіць лазерны светлавод (ягоны дыяметр вельмі малы — да 0,6 мм) па верхнюю нерабочую затамку. Вакол вены ўводзіцца пад ультрагукавым кантролем астужанае болепатольнае рэчыва. Так ствараецца «падушка анэстэтыку», якая не толькі здымае боль, але таксама бароніць суседнія тканкі ад тэрмічнага ўздзеяння лазернай энэргіі.

Пад кантролем УГД лекар выцягвае святлавод, у працэсе прамень лазеру разбурае вену, прагал вены знікае па ўсёй яе даўжыні. Неўзабаве разбураная вена трансфармуецца ў далікатную злучальную тканку, і ад знешніх праяваў хваробы не застаецца ані знаку.

Параўнанне са стандартнай флебэктаміяй

  Флебэктамія ЭВЛК
Болепатоленне Спінальнае, правадніковае, унутрывеннае або эндатрахеяльны наркоз Мясцовае (тумесцэнтнае)
Разрэзы скуры Заўсёды прысутнічаюць у верхняй траціне сцягна і на ўнутранай паверхні шчыкалаткі Разрэзаў няма, але прысутнічаюць праколы скуры даўжынёй 1–3 мм
Наяўнасць гематомы на сцягне Заўсёды У вельмі рэдкіх выпадках
Неабходнасць болепатолення пасля аперацыі Заўсёды, на працягу 3–4 дзён Рэдка, не болей за 1 дзень
Магчымасць хадзіць адразу пасля аперацыі Не Так
Патрэба знаходжання ў стацыянары Заўсёды, не менш за 1–2 дні Не
Працягласць рэабілітацыі 3–4 тыдні 2–3 дні
Наяўнасць шнараў пасля аперацыі Застаюцца на ўсё жыццё Сляды ад праколаў скуры практычна незаўважныя

Дзякуючы таму, што аперацыя выконваецца пад лакальным болепатоленнем, падскурныя вены не вымаюцца, суседнія тканкі не траўмуюцца, імавернасць болю пасля аперацыі мінімальная. Адразу па аперацыі пацыент можа самастойна пакінуць дзённы стацыянар і пачаць працу.

Звярніце ўвагу на проціпадставы!

  • Запаленчыя працэсы ў зоне аперацыі.
  • Атэрасклероз артэрыяў ніжніх канцавінаў.
  • Цяжарнасць.
  • Лактацыя.
  • Трамбафлебіт (наяўны).
  • Трамбозы (ранейшыя).
  • Дысфункцыя працы сэрцава-судзіннай сістэмы.

Магчымыя ўскладненні ЭВЛК

Цягам выканання кожнай аперацыі магчымыя ўскладненні. У выпадку лазернай каагуляцыі яны дастаткова рэдкія ў параўнанні з класічным аперацыйным лекаваннем.

  • Боль у вобласці аперацыі і ўздоўж каагуляванай вены. Сустракаецца рэдка, часам вымагае прыёму болепатольных прэпаратаў: німесулід, кетаралак і г. д.
  • Цягнучы боль і ўшчыльненні ўздоўж вены. Паўстаюць у выніку сур’ёзных фізічных нагрузак, знікаюць самі цягам 4–6 тыдняў.
  • З’яўленне гематом і ўшчыльненняў у месцах праколаў скуры.
  • Павелічэнне тэмпературы цела да 37,5 ° С. Прыйдзе да нормы самастойна. Аднак калі тэмпература дасягнула 38° С і больш — трэба звярнуцца па дапамогу да лекара.
  • Праз нашэнне кампрэсійнага трыкатажу пасля аперацыі можа паўстаць набраканне ступака і галёнкі. Аднак гэта надзвычай рэдкая з’ява. Калі набраканне набыло сталы характар, трэба неадкладна паведаміць пра гэта доктару.
  • У некаторых выпадках можа паменшыцца адчувальнасць скуры ў зоне аперацыі. З часам яна аднаўляецца.
  • У 5–8 % выпадкаў можа адбывацца гіперпігментацыя ўздоўж скаагуляванай вены. У некаторых выпадках рудаватыя палоскі скуры заўважныя на працягу года.
  • Чырвонная судзінная «сетка» можа ўтварыцца ўздоўж скаагуляванай вены праз 2–4 тыдні пасля аперацыі. Знікае самастойна на працягу 6–12 месяцаў.
  • У вельмі рэдкіх выпадках магчымы трамбафлебіт — запаленне паверхневых венаў. Гэта сур’ёзнае ўскладненне, якое трэба лекаваць пад назіраннем доктара.
  • Запаленне ранаў у вобласці аперацыі. У гэтым выпадку належыць звярнуцца да лекара, які прызначыць антыбактэрыяльныя прэпараты.
  • Флебатрамбоз — трамбоз глыбокіх венаў, сур’ёзнае ўскладненне, якое паўстае надзвычай рэдка. Можа спатрэбіцца стацыянарнае лекаванне і прыём антыкаагулянтаў. У вельмі рэдкіх выпадках неабходнае аперацыйнае выдаленне тромбаў.
  • Тромбаэмбалія лёгачнай артэрыі — паўстае надзвычай рэдка, але вымагае неадкладнага стацыянарнага лекавання.

Абярыце лазернае лекаванне варыкозу ў медыцынскім цэнтры «Конфідэнс», калі жадаеце пабачыць эстэтычны эфект, пазбавіцца ад дыскамфорту і болю, а таксама хутка вярнуцца да працы і паўнавартаснага жыцця.

Па падрабязную кансультацыю звяртайцеся на пазначаныя на сайце тэлефоны. Запішыцеся на прыём да флеболага — паклапаціцеся пра ўласнае здароўе і даверцеся нам.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!