Паслугі


Эрэктыльная дысфункцыя


Сэкс займае надзвычай важнае места ў жыцці мужчынаў усіх узроставых групаў і шмат у чым вызначае якасць гэтага самага жыцця. У сур’ёзных медыцынскіх даследваннях выяўленая наўпроставая сувязь паміж сэксуальнай актыўнасцю мужчыны і працягласцю ягонага жыцця, псіхалагічнай трываласцю ды інш.

Таму эрэктыльная дысфункцыя — немагчымасць дасягнення і падтрымання эрэкцыі, дастатковай для здзяйснення плоцевага акту, — ёсць надзвычай сур’ёзным нядужаннем, якое азмрочвае жыццё болей за 150 мільёнаў мужчынаў ва ўсім свеце. Пасля 40 гадоў на тыя ці іншыя парушэнні патэнцыі пакутуе 39 % мужчынаў, а пасля 50 — каля 70 %. Праблемы, звязаныя са зніжэннем плоцевай цягі, заўчаснай альбо цяжкадасяжнай эякуляцыяй, часта паўстаюць і ў маладзейшых прадстаўнікоў моцнага полу.

Развіццю эрэктыльнай дысфункцыі спрыяе цэлы шэраг чыннікаў, часцяком знітаваных паміж сабою:

  • псіхагенныя чыннікі (перадусім хранічны стрэс);
  • сэрцава-судзінныя хваробы (артэрыяльная гіпертэнзія, ішэмічная хвароба сэрца);
  • паленне і злоўжыванне алкаголем;
  • цукровы дыябет;
  • хранічны прастатыт і іншыя хваробы прастаты і мачавога пухіра.

Як бачым, частку гэтых чыннікаў можна павярнуць назад. Напрыклад, змяненне ладу жыцця пацягне бясспрэчны станоўчы эфект, хоць, магчыма, і недастатковы для поўнага ацалення.

У гэтым выпадку спатрэбіцца дасведчаны ўролаг, здольны даць рады ў складаных сітуацыях, ажыццявіць комплекснае андралагічнае даследванне, абраць найбольш дзейсны ў вашым выпадку тэрапеўтычны падыход і пры патрэбе карэктаваць ход лекавання.

У арсенале сучаснай уралогіі дастаткова сродкаў для нармалізацыі інтымнай сферы пацыента, але ж складанасць эрэктыльнай дысфункцыі палягае ў тым, што яна «месціцца» не толькі ў плоцевых ворганах, а і ў галаве мужчыны. Доктар, якога вы спаткаеце ў медыцынскім цэнтры «Конфідэнс», зробіць усё, каб вырашыць як псіхалагічныя, гэтак і фізічныя праблемы і ў выніку вярнуць вам упэўненасць ва ўласнай мужчынскай моцы.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!