У якіх выпадках можна скарыстаць з паслугі аднаўлення цнатлівасці, або гіменапластыкі? Нейкіх пэўных падстаў для выканання працэдуры няма. Па яе найчасцей звяртаюцца з суб’ектыўных прычынаў, тлумачыць якія медыцынскаму работніку не патрабуецца.
Карысна ведаць!
Паводле афіцыйных звестак, упершыню гіменапластыка была здзейсненая італьянскім гінеколагам Бернулі ў 1962 годзе, які аднавіў цнатлівасць сваёй дачкі. Адразу пасля паспяховага выніку працэдуры паслуга набыла вялікую папулярнасць як у краінах Еўропы, гэтак і ў ЗША.
Сёння аднаўленне цнатлівасці — асабліва актуальная тэма для дзяўчын мусульманскай веры. Шмат хто з іх прыязджае ў еўрапейскія краіны дзеля атрымання адукацыі і не жадае вяртацца дадому, пазбавіўшыся цнатлівасці. У мусульманаў сэкс да шлюбу лічыцца злачынствам і ганьбаю для сям’і. Таму аднаўленне цнатлівасці для іх — разумны шанец захаваць гонар, а таксама стварыць сям’ю.
Маладыя жанчыны хрысціянскага веравызнання звяртаюцца да гіменапластыкі з розных прычынаў: жаданне пабрацца шлюбам з багатым мужчынам (якому трэба цнатлівая дзяўчына), аднавіць страчаную ненатуральным шляхам цнатлівасць, зведаць новыя адчуванні падчас плоцевага кантакту і інш.
Сутнасць гіменапластыкі, кошт працэдуры
Сучасная медыцына выпрацавала некалькі паспяховых методык аднаўлення дзявоцкай плявы.
Паколькі медыцынскіх падстаў да аперацыі няма, назавем толькі яўныя проціпадставы, пры якіх аперацыю не выконваюць.
- Дыягнаставаныя псіхічныя парушэнні ў пацыенткі.
- Парушэнні згусальнасці крыві.
- Хранічныя хваробы ўнутраных ворганаў у стадыі дэкампенсацыі.
- Запаленчыя працэсы плоцевых ворганаў.
- Анкалагічныя хваробы і цукровы дыябет.
Папярэдняя кансультацыя спецыяліста дазволіць высветліць усе дэталі аперацыі. Перад гіменапластыкай трэба прайсці даследванне: здача агульнага і біяхімічнага аналізаў крыві, крыві на ВІЧ і пранцы, гепатыты B і C, крыві на згусальнасць, агульнага аналізу мачы. З гінекалагічных аналізаў спатрэбіцца мазок на флору. Магчыма, лекар накіруе пацыентку на ЭКГ, да тэрапеўта.
Вылучаюць кароткатэрміновае і доўгатэрміновае аднаўленне дзявоцкай плявы.
- Кароткатэрміновая гіменапластыка ажыццяўляецца шляхам сшывання ніткамі («спайвання») разарваных участкаў дзявоцкай плявы. Эфект ад кароткачасовага аднаўлення захоўваецца цягам 10–20 дзён. Выконваюць працэдуру пад агульным і лакальным болепатоленнем.
- Доўгатэрміновае аднаўленне цнатлівасці ажыццяўляецца за кошт аднаўлення тканак уваходу ў похву (то-бок плява ствараецца нанова). У выніку гарантуецца аднаўленне на адвольны тэрмін. Аперацыя складаная, таму робіцца пад агульным наркозам.
Кошт паслугі залежыць ад абранай тэхналогіі і фармуецца індывідуальна.
Пасляаперацыйная рэабілітацыя
Цягам пэўнага часу, прызначанага лекарам, не трэба:
- займацца спортам;
- пераносіць цяжкасці і займацца фізічнымі нагрузкамі;
- карыстацца тампонамі;
- наведваць саўну і лазню;
- прымаць гарачыя ванны.
Пасля плоцевага акту створаная плява парвецца.
Медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» прапануе аднаўленне дзявоцкай плявы кожным са згаданых метадаў. Папярэдняя кансультацыя спецыяліста — абавязковая. Мы практыкуем індывідуальны падыход і прымальныя кошты.