Прывабна выглядаць без цяжкіх трэніровак і безнадзейных дыетаў жадае шмат хто. Імпланты галёнак дапамогуць вырашыць праблему неадпаведнасці галёнак іншым часткам цела. Аперацыя дапаможа не толькі павялічыць галёнку, але і выправіць скрыўленне ейнай восі, візуальна палепшыць абрыс.
Імпланты зробленыя з сілікону — мяккага ды трывалага матэрыялу. Форма ды памер імплантаў будуць падабраныя індывідуальна на папярэдняй кансультацыі лекара.
Цікавыя факты пра імпланты галёнкі
- У пластычнай хірургіі выкарыстоўваюць сіліконавыя пратэзы, падбіраючы памер і форму.
- Сіліконавыя пратэзы надзейныя і бяспечныя, іх выкарыстоўваюць у пластычнай хірургіі больш за 60 год. У нашай клініцы ўжываюцца толькі сертыфікаваныя імпланты, якія адпавядаюць сусветным стандартам якасці. Усе матэрыялы праходзяць абавязковую сертыфікацыю і дазволеныя да выкарыстання Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
- Апроч сіліконавых пратэзаў для карэкцыі контуру галёнкі на практыцы выкарыстоўваюцца таксама ўласныя тканкі пацыента (тлушчавая тканка).
Перавагі павелічэння галёнак пры дапамозе пратэзаў
- Пратэзы могуць выправіць скрыўленні галёнак і палепшыць іх выгляд.
- Форма галёнак аднаўляецца нават у выпадку дыягнаставанай цяглічнай атрафіі (характэрнай для шэрагу хваробаў).
- Добра заўважальны эстэтычны вынік.
Падставы да пратэзавання — скрыўленне галёнак, недаразвітасць цягліцаў, у тым ліку гіпатрафія цягліцаў галёнкі ў выніку перанесеных неўралагічных хваробаў, прыроджаныя асаблівасці развіцця ніжніх канцавінаў.
Сутнасць аперацыі павелічэння галёнкі
- Аперацыя робіцца пад агульнай анэстэзіяй і цягнецца каля 30–40 хв.
- Дзеля доступу доктар робіць невялікія разрэзы на ніжняй мяжы падкаленнай ямкі.
- Сёння ўжываецца некалькі методык. Адна прадугледжвае падфасцыяльнае размяшчэнне пратэзу, а другая — міжцяглічнае (паміж цягліцамі). Методыку доктар падбірае індывідуальна.
У пааперацыйны перыяд пацыент можа пакінуць стацыянар ужо на наступны дзень. Болевыя адчуванні могуць доўжыцца 2–7 дзён. Набраканне галёнкі можа захоўвацца на працягу ажно 3 месяцаў пасля аперацыі. Самае малое 6–8 тыдняў трэба насіць кампрэсійныя гольфы альбо панчохі.
У аднаўленчы перыяд карысныя лёгкія фізічныя нагрузкі, кароткачасовыя шпацыры. Аднаўляць заняткі спортам дазваляецца не раней як праз 3 месяцы ад даты аперацыі.
Пасля ўстаноўкі імплантаў галёнка павялічыцца ў памеры, ногі набудуць прыгожую ладную форму.
Звяртайцеся ў медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» па пластычную аперацыю карэкцыі галёнкі.