Паслугі


Карэкцыя абрысу галёнак


Прывабна выглядаць без цяжкіх трэніровак і безнадзейных дыетаў жадае шмат хто. Імпланты галёнак дапамогуць вырашыць праблему неадпаведнасці галёнак іншым часткам цела. Аперацыя дапаможа не толькі павялічыць галёнку, але і выправіць скрыўленне ейнай восі, візуальна палепшыць абрыс.

Імпланты зробленыя з сілікону — мяккага ды трывалага матэрыялу. Форма ды памер імплантаў будуць падабраныя індывідуальна на папярэдняй кансультацыі лекара.

Цікавыя факты пра імпланты галёнкі

  • У пластычнай хірургіі выкарыстоўваюць сіліконавыя пратэзы, падбіраючы памер і форму.
  • Сіліконавыя пратэзы надзейныя і бяспечныя, іх выкарыстоўваюць у пластычнай хірургіі больш за 60 год. У нашай клініцы ўжываюцца толькі сертыфікаваныя імпланты, якія адпавядаюць сусветным стандартам якасці. Усе матэрыялы праходзяць абавязковую сертыфікацыю і дазволеныя да выкарыстання Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
  • Апроч сіліконавых пратэзаў для карэкцыі контуру галёнкі на практыцы выкарыстоўваюцца таксама ўласныя тканкі пацыента (тлушчавая тканка).

Перавагі павелічэння галёнак пры дапамозе пратэзаў

  1. Пратэзы могуць выправіць скрыўленні галёнак і палепшыць іх выгляд.
  2. Форма галёнак аднаўляецца нават у выпадку дыягнаставанай цяглічнай атрафіі (характэрнай для шэрагу хваробаў).
  3. Добра заўважальны эстэтычны вынік.

Падставы да пратэзавання — скрыўленне галёнак, недаразвітасць цягліцаў, у тым ліку гіпатрафія цягліцаў галёнкі ў выніку перанесеных неўралагічных хваробаў, прыроджаныя асаблівасці развіцця ніжніх канцавінаў.

Сутнасць аперацыі павелічэння галёнкі

  • Аперацыя робіцца пад агульнай анэстэзіяй і цягнецца каля 30–40 хв.
  • Дзеля доступу доктар робіць невялікія разрэзы на ніжняй мяжы падкаленнай ямкі.
  • Сёння ўжываецца некалькі методык. Адна прадугледжвае падфасцыяльнае размяшчэнне пратэзу, а другая — міжцяглічнае (паміж цягліцамі). Методыку доктар падбірае індывідуальна.

У пааперацыйны перыяд пацыент можа пакінуць стацыянар ужо на наступны дзень. Болевыя адчуванні могуць доўжыцца 2–7 дзён. Набраканне галёнкі можа захоўвацца на працягу ажно 3 месяцаў пасля аперацыі. Самае малое 6–8 тыдняў трэба насіць кампрэсійныя гольфы альбо панчохі.

У аднаўленчы перыяд карысныя лёгкія фізічныя нагрузкі, кароткачасовыя шпацыры. Аднаўляць заняткі спортам дазваляецца не раней як праз 3 месяцы ад даты аперацыі.

Пасля ўстаноўкі імплантаў галёнка павялічыцца ў памеры, ногі набудуць прыгожую ладную форму.

Звяртайцеся ў медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» па пластычную аперацыю карэкцыі галёнкі.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!