Касметычныя хібы скуры ў выглядзе радзімак могуць спрычыніцца да дыскамфорту альбо сведчыць пра больш істотныя праблемы са здароўем. Іншыя радзімкі — простыя дабраякасныя ўтварэнні, якія дадаюць праблемаў. У кожным разе, выдаленне «недарэчнай» радзімкі можна зрабіць бязбольна, без звароту да хірургічнага ўмяшання.
Гэта цікава!
Радзімкі могуць то з’яўляцца, то знікаць на целе чалавека. Адныя дзіцё мае ад нараджэння, іншыя паўстаюць з узростам. Ад даўніх часоў людзі надавалі радзімкам велізарнае значэнне, бачылі ў іх схаваны містычны сэнс. Месцазнаходжанне радзімкі магло распавесці пра лёс чалавека, адкрыць патаемныя бакі ягонага характару і нават прадказаць ягоную будучыню. Да прыкладу, радзімкі на спіне лічыліся прыкметаю моцнага, цвёрдага характару, а іх уладальнік заўжды намагаўся быць пераможцам у спорце, працы і вучобе. Сёння стаўленне да радзімак не такое філасофскае. Да таго ж некаторыя ўтварэнні выклікаюць дыскамфорт у нашэнні вопраткі альбо псуюць выгляд. Таму медыцынскія цэнтры прапануюць бязбольнае лазернае выдаленне радзімак.
Віды радзімак, ад якіх спецыялісты раяць пазбавіцца
Пераважная большасць радзімак на целе чалавека — бяскрыўдныя. Такія радзімкі не пашкодзяць вашаму здароўю. Іх не трэба выдаляць, калі толькі памер і месцазнаходжанне не выклікаюць непрыемных адчуванняў і не псуюць знешнасць.
Увагі ды кантролю вымагаюць радзімкі, схільныя да перабудовы ў злаякасную пухліну, або меланому.
Як пазнаць такія радзімкі?
- Пра нездаровы характар утварэння могуць сведчыць няправільная форма альбо нераўнамерная пігментацыя.
- Парушэнне ці поўная адсутнасць малюнку скуры ў вобласці невусу, «лакавая» паверхня або лушчэнне.
- З’яўленне трэшчынаў, вярэджанняў, крывяцечнасці.
- Выпадзенне валаскоў, калі яны былі на радзімцы.
- Калі радзімкі хутка павялічваюць памер, маюць пукатую форму, таксама варта звярнуцца да спецыяліста.
- Калі вакол утварэння пачынаецца сверб, пачырваненне, пякотка, паколванне без бачных падставаў, абавязкова звярніцеся да доктара.
Пасля кансультацыі спецыяліста радзімку можна выдаліць, скарыстаўшы лазерны спосаб.
Перавагі лазернага выдалення радзімак
- Лазер дазваляе дакладна і дазавана ўздзейнічаць на паталагічныя тканкі, візуальна кантраляваць працэс і мінімальна закранаць навакольныя тканкі.
- Выдаленне радзімак, бародавак і іншых наватвораў адбываецца бескантактна ды бяскроўна.
- Магчымае выдаленне скурных утварэнняў у месцах, цяжкадасягальных для звычайнага скальпелю.
- Працэдура практычна бязбольная.
- Лазерная тэрапія не пакідае ранаў ды шнараў, адно невялікія ямінкі, якія з цягам часу знікаюць самі сабой.
- Рызыка рэцыдыву мінімальная.
- Працэдура ажыццяўляецца амбулаторна.
- Злучальныя тканкі хутка рэгенеруюць.
Проціпадставы да лазернага выдалення радзімак
Перад тым як прызначыць працэдуру выдалення, спецыяліст здзейсніць даследванне, пры неабходнасці прызначыць аналізы. Калі выявяцца проціпадставы, пацыенту будзе прызначаная іншая тэрапія.
Каб асцерагчыся негатыўных праяваў, трэба адмовіцца ад лазернага выдалення радзімак наступнай групе пацыентаў:
- Кабетам на ўсіх трыместрах цяжарнасці.
- Людзям з пацверджаным дыягназам анкалагічных хваробаў.
- Пры наяўнасці дэрматалагічных высыпак у вобласці ўтварэння.
- Непасрэдна пасля прымання сонечных ваннаў: натуральным шляхам альбо ў салярыі.
Як адбываецца лазернае выдаленне і праходзіць перыяд рэабілітацыі?
Што да часу, працэдура выдалення адной радзімкі сярэдняга памеру зойме не больш за 1 хвіліну. Пры буйнейшым яе памеры — да 5 хвілінаў.
Пігментныя ўтварэнні невялікіх памераў выдаляюць промнем лазеру ўжо за адно наведванне. Накіраваны прамень выдаляе ўтварэнне, здымаючы пласт за пластом аж да поўнага яго знікнення, і не закранае суседніх абсягаў скуры. Адначасна з «выпарэннем» радзімкі лазерны прамень каагулюе капіляры, што робіць немагчымым крывяцёк. Кваліфікаваны лекар заўсёды робіць папярэдняе даследванне, цягам якога вызначае характар, глыбіню радзімкі і наладжвае адпаведна гэтаму магутнасць лазеру.
Рэкамендацыі, якія трэба выконваць пацыентам пасля выдалення радзімкі лазерам
- Цягам двух месяцаў не наведваць салярый і ўнікаць знаходжання пад сонечнымі промнямі або карыстаць сонцаахоўныя крэмы ў месцах, дзе былі выдаленыя радзімкі.
- Цягам некалькіх дзён устрымацца ад наведвання лазні, саўны, басейну.
Рызыка ўскладненняў пасля выдалення радзімкі метадам лазернага ўздзеяння мінімальная, але ж з прычыны індывідуальных асаблівасцяў пацыента могуць паўстаць пэўныя сімптомы:
- Пачырваненне, падобнае да сонечнага апёку, у месцах здзяйснення працэдуры (зазвычай у выпадку далікатнай і чуллівай скуры).
- Утварэнне невялікага шнару пасля выдалення радзімкі вялікага памеру.
- Калі пацыент носіць вірус герпесу, мажлівы яго пераход у актыўную стадыю.
Кошт выдалення залежыць ад памеру радзімкі і як лакалізацыі.
У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» здзяйсняюць выдаленне радзімак і пігментных утварэнняў на ўсіх частках цела.