Услуга


Працэдура CLaCs


Існуе мноства методык для выдалення варыкозных венаў, але пасля шмат якіх з іх застаюцца гематомы, пігментавыя плямы, новыя судзінныя сеткі. Некаторыя змененыя вены можа знайсці і выдаліць толькі прагрэсіўная працэдура CLaCs (КЛаКс). Лазерная крыятэрапія і крыясклератэрапія лекуюць і цэнтральныя вены, і адгалінаванні, што адыходзяць ад іх.

Гэта адзін з сучасных метадаў эстэтычнай флебалогіі. Комплексна ўжываюцца розныя методыкі:

  • транскутанны лазер;
  • склератэрапія;
  • крыятэрапія.

Пашыраную капілярную сетку «прастрэльвае» лазерны прамень, у выніку чаго яна пашкоджваецца тэрмальна і спазмуецца. Пасля гэтага ў апрацаваныя лазерам венкі ўводзіцца склеразант і капіляр канчаткова перапыняецца. Уся працэдура адбываецца пад халодным струмянём паветра, скіраваным на тую вобласць скуры, дзе нам трэба выдаліць пашыраныя капіляры.

Перавагі CLaCs

  • Дасягаецца максімальны касметычны эфэкт.
  • Няма патрэбы насіць кампрэсійны трыкатаж.
  • Няма абмежаванняў на фізічныя нагрузкі пасля працэдуры.
  • Не застаецца гематомаў і пігментавых плямаў.

Пасля першай працэдуры знікае да 80 % капіляраў. Метад дазваляе прыбраць нават тыя капіляры, з якімі не дало рады лазернае лекаванне або склератэрапія. Да таго ж у параўнанні з імі CLaCs болей бяспечны і не выклікае бочных эфектаў.

Перад працэдурай:

6 тыдняў пасля КЛаКс:

Як адбываецца працэдура CLaCs?

На кансультацыі з флеболагам пацыент можа задаць пытанні пра метад CLaCs, даведацца пра асаблівасці працэдуры і зразумець, на якія вынікі можна спадзявацца. Лекар робіць агляд з дапамогай УГД, вызначае характар пашкоджання і прызначае лекаванне.

Этапы працэдуры:

  • Падчас усёй працэдуры цягнецца ўздзеянне крыяхоладу на судзінную сетку. Адбываецца спазм судзінаў, гэта дазваляе мінімізаваць узнікненне слядоў пасля працэдуры. Таксама нізкая тэмпература дае болепатольны эфект, што ёсць вялікай перавагай.
  • На хворую вену дадаткова ўздзейнічаюць лазерам, што таксама дазваляе дасягнуць спазму судзіны.
  • Далей у апрацаваную вену ўводзіцца склеразант, які размяркоўваецца ўздоўж патрэбнай вены.

Працэдура ў сярэднім цягнецца 40 хвілін. Далей пацыент самастойна пакідае медыцынскі цэнтр. Ён адразу ж можа вярнуцца да звыклых спраў, не абмяжоўваць сябе ў актыўным ладзе жыцця і нагрузках.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!