Услуга


Катэтарная хімічная аблітэрацыя (КХА)


Адным з найболей дзейсных шляхоў рэхасклератэрапіі падчас лекавання варыкозу стала катэтарная хімічная аблітэрацыя. КХА дае выдатныя вынікі ў лячэнні варыкозу і ўсіх ускладнёных яго формаў.

КХА — надзейны і дзейсны метад.

  • Не патрабуе шпіталізацыі пацыента.
  • Таннейшая за тэрмічную аблітэрацыю венаў.
  • Не шкодзіць актыўнаму ладу жыцця.
  • Не выклікае балючых адчуванняў.
  • Дае працяглы альбо пажыццёвы вынік.

Этапы аперацыі КХА

Пацыент звяртаецца ў медыцынскі цэнтр і трапляе на агляд да лекара. Пасля высвятлення дыягназу атрымлівае падрабязную кансультацыю наконт выканання КХА, падрыхтоўкі да яе і наступнага рэабілітацыйнага перыяду.

  • Перад аблітэрацыяй венаў лекар робіць УГД і маркіроўку запланаваных на аблітэрацыю венаў.
  • Пасля апрацоўкі скуры выконваецца пункцыя варыкознай вены, у яе ўводзіцца доўгі катэтар пад кантролем УГД.
  • Выкарыстоўваецца адмысловы від анэстэзіі — тумесцэнтны. Уводзіцца болепатольная рошчына, якая абвалоквае вену і звужае яе.
  • Дзеля склеразавання вены ў катэтар уводзіцца ў выглядзе пены высакаякасны нямецкі прэпарат Этаксісклерол.
  • Пры неабходнасці склеразуюцца або выцягваюцца шляхам мініфлебэктаміі паводле Варадзі варыкозныя звітыя пратокі.
  • Накладаецца павязка, апранаецца кампрэсійны трыкатаж.

Цягам сутак пасля аперацыі патрабуецца непарыўная кампрэсія. Пасля гэтага кампрэс можна выкарыстоўваць толькі ўдзень на працягу 2–3 тыдняў. Пацыенту раяць актыўна рухацца, шмат хадзіць і вярнуцца да свайго звыклага жыцця.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!