Паслугі


Выдаленне бародавак лазерам


Эстэтычны выгляд патрэбны незалежна ад веку. Таму, калі на скуры паўстаюць бародаўкі ці іншыя ўтварэнні, трэба наведаць спецыяліста.

Гэта істотна!

Бародаўкі належаць да добраякасных утварэнняў, выкліканых вірусам папіломы. У арганізме кожнага дарослага чалавека прысутнічае гэты вірус. Аднак рызыка развіцця хваробы паўстае пры пэўных умовах:

  • паніжэнне імунітэту;
  • траўмы скуры;
  • гарманальныя збоі ў арганізме ды інш.

Бародаўкі — гэта толькі візуальная праява інфекцыі, пасля іх выдалення змяняецца адно вонкавая форма. Але выдаленне скурных утварэнняў адыгрывае вызначальную ролю ў комплекснай тэрапіі хваробы. Працэдура выдалення бародавак памяншае колькасць пашкоджаных вірусам клетак. Менавіта яны з’яўляюцца крыніцай з’яўлення новых бародавак. Сучасная медыцына прапануе некалькі шляхоў выдалення гэтых утварэнняў.

Перавагі лазернага выдалення бародавак

Медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» прапануе паслугі лазернага выдалення бародавак з папярэдняй кансультацыяй спецыяліста.

Спецыфічнае ўздзеянне лазерам дазваляе дасягнуць унікальных вынікаў у параўнанні з кансерватыўнымі шляхамі лекавання.

  • Цягам працэдуры сфакусаваны прамень лазера ўздзейнічае на паталагічную тканку, а дакладны падбор энергіі памяншае рызыку пашкоджання здаровых тканак.
  • Выдаленне ўтварэнняў лазерам — бескантактная працэдура, адбываецца практычна без крывяцёку.
  • Пасля выдалення бародаўкі аднаўляецца натуральная структура скуры, што гарантуе высокі касметычны эфект.
  • Сучаснае абсталяванне і фізічныя ўласцівасці медыцынскага лазера дазваляюць выдаліць новаўтварэнні нават са слізніцаў.
  • Працэдура займае мінімум часу і не вымагае адмысловай падрыхтоўкі пацыента.
  • Ніякіх разрэзаў і швоў.
  • Пасля выдалення папіломаў і бародавак аднаўленчы перыяд мінімальны. Пацыенту не абмяжоўваюць ягоную вучэбную і працоўную дзейнасць.
  • Падчас працэдуры не выяўленыя алергічныя рэакцыі.

У нашым цэнтры выконваецца лазернае выдаленне бародавак усіх лакалізацый.

Што тычыць проціпадстаў да працэдуры, дык іх практычна няма. Пытанні могуць паўстаць у выпадку наяўнасці запаленчых працэсаў у месцы лакалізацыі, надта вялікага дыяметру ўтварэння альбо індывідуальнай непераноснасці анэстэзіі. У такіх выпадках доктар уносіць абмежаванні ў лекаванне, але лазернае выдаленне ў большасці выпадкаў усё адно робіцца.

Як выконваюць лазернае выдаленне новаўтварэнняў і колькі каштуе гэтая працэдура?

Выконваюць лазернае выдаленне пад лакальнай анэстэзіяй, што ўводзяць пад новаўтварэнне, якое трэба выдаліць. Такое болепатоленне дазваляе скасаваць боль, бо падчас працэдуры выпараецца ўвесь пласт пашкоджанай вірусам скуры.

Пасля лазернага выдалення бародаўкі на ейным месцы з’яўляецца невялікая ямінка, якая знікне праз пару дзён пасля працэдуры. Пачырваненне скуры паступова знікне, і яе колер прыйдзе ў адпаведнасць з навакольнай скурай. Час аднаўлення залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў арганізму і памеру выдаленай бародаўкі.

Нагадваем, што выдаленне бародавак — гэта ліквідацыя знешняй праявы інфекцыі. Сам вірус вымагае комплекснай тэрапіі, інакш утварэнні могуць паўстаць ізноў. Лазернае выдаленне бародавак выклікае нашмат меней рэцыдываў, чым усялякая іншая методыка.

Кошт працэдуры залежыць ад лакалізацыі ўтварэнняў і колькасці выдаленых бародавак. Калі патрабуецца карэкцыя працэдуры праз няпоўнае выдаленне паталогіі альбо хуткі рэцыдыў, паўторнае выдаленне робіцца бясплатна.

Што прапануе медыцынскі цэнтр «Конфідэнс»?

Мы выдалім утварэнне незалежна ад яго памеру.

У нашым цэнтры ўсталяваны CO2-лазер найноўшага пакалення, які мае шырокі спектр дзеяння. Канструкцыйныя асаблівасці апарата дазваляюць сфакусаваць лазерную энергію ў тонкі прамень. Накіраванае дзеянне промня дазваляе выдаляць утварэнні ў самых цяжкадаступных месцах і там, дзе асабліва істотны касметычны эфект (адсутнасць шва, разрэзу ды пігментацыі).

Мы практыкуем індывідуальны падыход да кожнага пацыента. Улік узросту, тыпу новаўтварэнняў, асаблівасцяў арганізма ды іншых нюансаў дазваляе выбраць дакладную тактыку лекавання. Не ведаеце, як выдаліць папілому альбо бародаўку ў свайго дзіцяці? Прыходзьце ў наш цэнтр.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!