Паслуга


Ліпасакцыя


У медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» прапануюць лазерна-асіставаную ліпасакцыю, альбо, як часцей называюць гэтую працэдуру, — лазерную ліпасакцыю. Гэтая аперацыя робіцца, каб выдаліць залішнія адклады тлушчу на розных месцах цела. Трэба разумець, што ліпасакцыя не ёсць сродкам супраць затлусцення: затлусценне лекуюць комплексна і іншымі метадамі — раім найперш звярнуцца да эндакрынолага і дыетолага. Больш за тое, цяжкія ступені затлусцення ёсць проціпадставаю да ліпасакцыі.

Разгледзім у гэтым артыкуле асаблівасці лазерна-асіставанай ліпасакцыі. Як і перад усялякай працэдураю або аперацыяй, спярша трэба сабраць як найбольш інфармацыі пра тэхніку, рызыкі, наступствы ды інш. Уважлівае стаўленне да ўласнага арганізму дапаможа вам захаваць здароўе.

Выкарыстанне лазеру дазваляе пазбегнуць магчымага правісання скуры ў вобласці ўздзеяння. Апроч таго, лазер перадухіляе ўтварэнне гематомаў і серомаў (скопішчы тканкавай вадкасці ў месцы ліпасакцыі). Тэрміны рэабілітацыі і неабходнага нашэння кампрэсійнай бялізны ў выпадку лазернай працэдуры таксама значна скарачаюцца. Напрыклад, стандартны тэрмін кампрэсіі пасля традыцыйнай аспірацыйнай ліпасакцыі — ад 3 да 6 тыдняў, а ў лазерным варыянце — 1–2 тыдні ў залежнасці ад месца і аб’ёму працэдуры.

Зоны табу

Сёння існуюць розныя меркаванні пра існаванне зонаў табу (забароненых зонаў) для ліпасакцыі. Аўтарытэты ў галіне пластычнай хірургіі называюць наступныя абсягі:

  • Абедзве паверхні перадплеччаў.
  • Пярэдняя ды задняя паверхні галёнак.
  • Пярэдняя паверхня сцёгнаў.

Выключэнні сустракаюцца, але ж рэдка.

Як праходзіць пааперацыйны перыяд

  • У тэрміны, якія ўсталюе пластычны хірург, трэба выкарыстоўваць эластычную павязку ці адмысловую бялізну (уваходзіць у кошт аперацыі). У зонах, у якіх была зробленая ліпасакцыя, могуць з’явіцца зацвярдзеласці. Цягам 1–2 месяцаў яны паступова паменшацца і не пазней чым праз год знікнуць цалкам.

Тэлефануйце на нумары медыцынскага цэнтру «Конфідэнс» або замаўляйце выклік проста на сайце, каб удакладніць кошт патрэбнай вам паслугі ды задаць пытанні. Мы апякуемся здароўем нашых пацыентаў, здзяйсняем аператыўную ды прафесійную медыцынскую дапамогу.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!