Паслугі


Мужчынская інфертыльнасць (няплоднасць)


Мужчына лічыцца інфертыльным (няплодным), калі ягоная плоцевая партнёрка, якая не мае праблемаў з рэпрадукцыйным здароўем, не можа зачаць дзіця цягам 1 года ва ўмовах неабароненага сэксу і без выкарыстання кантрацэпцыі. Прычынамі няплоднасці могуць паўстаць эндакрынныя парушэнні, разнастайныя генетычныя сіндромы, інфекцыі, што перадаюцца плоцевым шляхам, хваробы мочавыпускальнага каналу і нават затлусценне. Існуе таксама псіхагенная інфертыльнасць: даведзена, напрыклад, што хранічны стрэс згубна ўплывае шмат на якія функцыі мужчынскага арганізму, у тым ліку і на функцыю сперматагенезу.

Даследванні паказваюць, што «мужчынскі» і «жаночы» складнікі сярод чыннікаў няплоднасці практычна раўназначныя (уяўляюць прапорцыю 50/50). Аднак ставяцца да гэтай бяды мужчыны і жанчыны па-рознаму. Жанчына найчасцей намагаецца выпрабаваць усе магчымыя шляхі лекавання, а мужчына лічыць няплоднасць ганьбаю, замыкаецца ў сабе і праз свой сорам баіцца звярнуцца да лекара.

Але ж далёка не ўсе ведаюць, што мужчынская інфертыльнасць — гэта зусім не прысуд, бо практычна ўсе яе формы ў наш час вылечныя. Хірургічнае альбо тэрапеўтычнае лекаванне дапамагае не меней чым у 65–70 % выпадкаў, а застаецца ж яшчэ магчымасць зачаць дзіця шляхам дапаможных рэпрадукцыйных тэхналогій (ДРТ).

Таму галоўнае ў гэтым пытанні — ні ў якім разе не адчайвацца. Сапраўдным мужчынскім выбарам будзе ваш зварот да дасведчанага ўролага медыцынскага цэнтра «Конфідэнс», які прызначыць спецыялізаванае даследванне, паставіць дакладны дыягназ і падбярэ камбінацыю метадаў лекавання, адпаведную вашаму выпадку.

Звяртаючыся па нашу дапамогу ў самых далікатных праблемах, вы можаце разлічваць на прафесіяналізм нашай каманды, поўную канфідэнцыяльнасць і індывідуальны падыход.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!