Услуги


Мастэктамія ў мужчынаў


Пры затлусценні і гінекамастыі мужчынам патрабуецца выдаленне грудных залозаў. Падобныя аперацыі — не рэдкасць, і яны рэгулярна здзяйсняюцца ў цэнтрах пластычнай хірургіі.

Для звестак

Гінекамастыя — захворванне мужчынаў, падчас якога адбываецца павелічэнне тканкі малочнай залозы, якое суправаджаецца залішнім развіццём грудных залозаў. Часцяком пры такім захворванні адбываецца рост залозаватай тканкі грудной залозы, але павелічэнне тлушчавай праслойкі ў абсягу грудной залозы практычна незаўважнае. Сама залоза набывае шчыльна-эластычную фактуру, з’яўляецца сверб у вобласці смочкаў, невялікае пацвяленне і нават выдзяленні.

Магчымасць хірургічнай карэкцыі абмяркоўваецца толькі пасля кансультацыі і атрымання заключэння эндакрынолага, бо падобныя сімптомы могуць сведчыць пра больш істотныя праблемы з арганізмам.

Сутнасць мастэктаміі і падыходы

У сучаснай практыцы вылучаюць шмат шляхоў выканання мастэктаміі ў мужчынаў. Які падыход абраць, доктар вырашае пасля дэталёвага даследвання пацыента.

Мастэктамію робяць пад лакальнай ці агульнай анестэзіяй, з наступнай эластычнай кампрэсіяй праапераванага абсягу. Пасля аперацыі пацыент можа пакінуць клініку, калі будзе выконваць рэкамендацыі лекара. У некаторых выпадках неабходная шпіталізацыя на 1 ноч.

Доктар абірае той метад, які дазваляе дасягнуць эстэтычнага выгляду пры мінімуме магчымых ускладненняў.

Абавязковая эластычная кампрэсія (цягам 1–2 тыдняў пасля аперацыі) дапаможа зафіксаваць атрыманы вынік.

У выпадку несапраўднай гінекамастыі, г. зн. калі праблема абумоўленая лішкам падскурнага тлушчу ў грудным абсягу, адзіным слушным вырашэннем, на думку большасці пластычных хірургаў, з’яўляецца ліпаксацыя (гл.).

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!