Паслуга


Мастапексія


Падцяжка грудзей, або мастапексія, — не менш папулярная аперацыя, чым змяненне аб’ёму грудзей. Здзяйсняюць яе з мэтаю паляпшэння формы малочных залозаў. Асноўная падстава да мастапексіі — выяўлены птоз (ад грэч. Ptosis — апушчэнне) малочных залозаў.

Дэфект праяўляецца з розных прычынаў:

  • Правісанне малочных залозаў пасля кармлення грудзямі. Падчас цяжарнасці і ў перыяд лактацыі грудзі значна павялічваюцца ў аб’ёме з наступнай інвалюцыяй большай часткі малочнай залозы. Аднак расцягнутая скура застаецца ў поўным аб’ёме, таму паўстае птоз.
  • Пасля рэзкага пахуднення або цягам рэзкіх фізічных нагрузак, скіраваных на найхутчэйшае зніжэнне вагі.
  • Узроставы птоз малочных залозаў, выкліканы памяншэннем эластычнасці скуры.

Мастапексія — запатрабаваная аперацыя, скіраваная на паляпшэнне формы грудзей. Яна здзяйсняецца шляхам высячэння лішку скуры ў ніжняй частцы малочнай залозы і фіксацыі тканкі на больш высокім узроўні. Цягам мастапексіі памер грудзей не змяняецца.

Таксама выпраўленне птозу малочных залозаў ажыццяўляюць шляхам імплантацыі грудных пратэзаў. Цягам такой аперацыі можна павялічыць памер грудзей, пазбегнуўшы дадатковых разрэзаў скуры. Часцяком ёсць падставы для спалучэння дзвюх методык — падцяжкі ды імплантацыі пратэзаў.

Да кожнай з пералічаных методык існуе шэраг рэкамендацый і проціпадстаў, якія ўлічваюцца на этапе даследвання. Таму спецыялісты медыцынскага цэнтру «Конфідэнс» ладзяць абавязковае папярэдняе даследванне.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!